Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Захары 2 Захары 2 разьдзел

1 Ізноў узьняў я вочы свае й глядзеў, і во муж, і ў руццэ ў яго меральны павароз.
2 І сказаў: «Куды ты йдзеш?» І ён сказаў імне: «Мераць Еразулім, каб абачыць, што за шырыня яго, і што за даўжыня яго».
3 І, вось, Ангіл, што гутарыў з імною, вышаў, і другі Ангіл вышаў наўпярэймы яму.
4 І сказаў яму: «Бяжы, кажы гэтаму маладзёну, кажучы: "Ерузалім будзе населены як места бязь сьцен з прычыны множасьці людзёў і статку ў ім.
5 І Я буду яму, — агалашае СПАДАР, — агняным мурам навокал і буду славаю сярод яго"».
6 «Гэй, гэй! уцякайце з паўночнае зямлі, — агалашае СПАДАР, — бо, як чатыры вятры нябёсныя, Я пашыру вас, — агалашае СПАДАР. —
7 Гэй, Сыёне, што жывеш у дачкі Бабілёну, уцякай»,
8 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Па ўслаўленьню Ён паслаў мяне да народаў, што глабалі вас, бо, хто датыкаецца да вас, датыкаецца да зрэнка вока Ягонага.
9 І вось, Я паківаю рукою Сваёю на іх, і яны будуць здабыткам слугам сваім, і даведаецеся, што СПАДАР войскаў паслаў Мяне.
10 Пяі а цешся, дачка Сыёну, бо, гля, Я прыходжу й буду жыці сярод цябе, — агалашае СПАДАР. —
11 І прылучыцца шмат якіх народаў да СПАДАРА таго дня, і будуць Імне людам, і Я буду жыць сярод цябе, і ты даведаешся, што СПАДАР войска ў паслаў Мяне да цябе.
12 І СПАДАРУ спадзець Юда, дзель Ягоная ў сьвятой зямлі, і ўзноў абярэць Ерузалім».
13 Ся, усі целы, перад СПАДАРОМ, бо Ён паўстаў ізь сьвятое сялібы Свае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Захары, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.