Да Рымлянаў 15 разьдзел

Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Мы, моцныя, павінны насіць немачы слабых, а не дагаджаць самім сабе.
 
Мы дужэйшыя (верай) павінны цярпліва зносіць недастаткі слабейшых, а не сябе выстаўлялі (сваё спаганяць).

Кожны з нас няхай дагаджае бліжняму дзеля дабра і збудавання.
 
Хай кожны з нас рупіцца рабіць бліжняму служыце на дабро і на ўзгадаваньне.

Бо і Хрыстус не дагаджаў сабе, але, як напісана: «Знявагі тых, хто зневажае цябе, упалі на мяне».
 
Так і Хрыстус ня жыў для Сваёй выгоды, але як напісана: "Зьнявагі Цябе, зьневажаючых зваліліся на Мяне".

А што напісана было раней, напісана дзеля нашага навучання, каб мы праз цярплівасць і суцяшэнне з Пісання мелі надзею.
 
Вось усё, што было калісь напісана, у павучэньне нам напісана, каб мы праз цярплівасьць і пацяшэньне з Пісаньня — захавалі надзею.

А Бог цярплівасці і суцяшэння няхай учыніць вас аднадумцамі паміж сабою паводле Езуса Хрыста,
 
А Бог, Каторы дае цярплівасьць і пацеху, хай дасьць нам быць паміж сабой аднае думкі па вучэньню Езуса Хрыста,

каб вы аднадушна, аднымі вуснамі праслаўлялі Бога і Айца Пана нашага Езуса Хрыста.
 
каб аднадушна (супольна) у адзін голас славілі Бога і Айца Госпада нашага Езуса Хрыста.

Таму прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.
 
Дзеля таго прымайце (туліцеся адны да адных) адзін другога, як і Хрыстус прыняў вас на хвалу Божую.

Бо кажу, што Хрыстус стаўся слугою абразання дзеля праўды Божай, каб пацвердзіць абяцанні, дадзеныя айцам,
 
Кажу вось вам: Хрыстус стаўся слугою абрэзаных. Дзеля аказаньня вернасьці Бога ды каб пацьвярдзіць абяцаньні дадзены прабацькам,

каб язычнікі маглі праслаўляць Бога за міласэрнасць, як напісана: «За гэта буду славіць Цябе сярод язычнікаў і спяваць імені Твайму».
 
ды каб паганскія народы славілі Бога за аказанае міласэрдзе, як напісана: "Дзеля таго будуць праслаўляць Цябе, Госпадзе, між народамі і сьпяваць на славу імя Твайго псальмы".

І яшчэ кажа: «Узвесяліцеся, язычнікі, з народам Яго».
 
І далей сказана: "Весяліцеся, пагане, з народам Яго!"

А таксама: «Хваліце Пана, усе язычнікі, і слаўце Яго, усе народы».
 
Вось зноў: "Хваліце Госпада, усе пагане, хай Яго славяць усе народы".

Ісая таксама кажа: «З’явіцца корань Есэя і ўстане, каб валадарыць над народамі; на Яго будуць спадзявацца язычнікі».
 
А Ізаій вось што кажа: "Прыдзе патомак Ясея, Ён паўстане валадарыць над паганамі. У Ім пагане будуць мець надзею".

Бог жа надзеі няхай напоўніць вас усялякай радасцю і спакоем у веры, каб вы праз моц Духа Святога абагаціліся надзеяй.
 
А Бог надзеі, хай напоўніць вас усякаю радасьцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Сьвятога сталіся багатымі надзеяй.

Я сам упэўнены ў вас, браты мае, што і вы поўныя дабрыні, напоўненыя ўсялякім пазнаннем і можаце настаўляць адзін аднаго.
 
Браты, што да вас я ўпэўнены (перакананы), што вы поўныя дабраты, багатыя ведаю ўсякай, так, што можаце адзін другога напамінаць.

Я ж напісаў вам крыху смялей, нібы нагадваючы вам пра дадзеную мне ад Бога ласку,
 
Я можа вам сьмела пісаў у лісьце, як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам.

дзякуючы якой я магу быць слугою Езуса Хрыста для язычнікаў і выконваць святарскае служэнне для Божага Евангелля, каб гэтае прынашэнне язычнікаў, асвячанае Духам Святым, было годна прынятае.
 
Дзякуючы ёй я слуга (апостал) Хрыста Езуса для паганаў і вясьціў ім Эвангелію Божую, каб сталіся яны ахвярай мілай Богу, пасьвячанай Духам Сьвятым.

Таму я магу ганарыцца ў Езусе Хрысце перад Богам.
 
Магу пахваліцца ў Хрыстусе Езусе працай для Бога.

Бо не адважуся сказаць нешта, чаго Хрыстус праз мяне не ўчыніў дзеля паслухмянасці язычнікаў, словам і ўчынкам,
 
Ня маю адвагі аднак успомніць больш таго, што ўчыніў Хрыстус праз мяне, каб давесьці паганаў падчыніцца (слухаць) веры — словам і працамі,

сілаю знакаў і цудаў, сілаю Духа Божага. Так што Евангелле Хрыста пашырана мною ад Ерузалема і навокал аж да Ілірыі.
 
моцай знакаў і цудаў ды магутаю Духа Сьвятога. Вось жа так ад Ерузаліму вакруг аж да Іллірыі вясьціў я Эвангелію Хрыстову.

Таму я стараўся абвяшчаць Евангелле там, дзе яшчэ не было вядома імя Хрыста, каб не будаваць на чужым падмурку,
 
Прытым стараўся вясьціць Эвангелію там, дзе не ўспаміналася імя Хрыстова, каб не будаваць на чужым фундамэнце

але як напісана: «Каму не абвяшчалася пра Яго, убачаць; і тыя, хто не чуў, зразумеюць».
 
як напісана: "Тыя, каторым аб Ім ня вешчана — убачаць і тыя, што ня чулі, пазнаюць Яго".

Таму многае мне перашкаджала прыйсці да вас.
 
Таму, што меў я многа перашкодаў — ня мог прыбыць да вас.

Цяпер жа нішто ўжо не затрымлівае мяне ў гэтых ваколіцах. Я, даўно жадаючы прыйсці да вас,
 
Цяпер, не знаходзячы працы ў гэтых мясьцінах, многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,

як толькі накіруюся ў Іспанію, спадзяюся, праходзячы, пабачыцца з вамі, і вы праведзяце мяне туды, як толькі крыху нарадуюся вамі.
 
па дарозе ў Гішпанію, праходам, спадзяюся пабачыць вас і вы правядзіцё мяне, калі крыху пацешуся вамі.

Цяпер жа я збіраюся ў Ерузалем служыць святым,
 
Цяпер сабраўся ў Ерузалім, прыслужыцца сьвятым.

бо Македонія і Ахая пастанавілі выказаць лучнасць са святымі ў Ерузалеме, якія церпяць нястачу.
 
Бо Македонія і Ахаія вырашылі зрабіць складку для сьвятых, што пражываюць у Ерузаліме.

Так пастанавілі, бо вінаватыя ім. Калі ж язычнікі сталі саўдзельнікамі ў іх духоўных дабротах, то павінны паслужыць ім таксама і ў матэрыяльных.
 
Рашылі яны, бо і яны даўжнікамі іхнімі. Бо калі пагане атрымалі ўдзел у іхніх справах духовых,

Выканаўшы гэтае і даставіўшы ім пад пячаццю гэты плод, пайду праз вас у Іспанію.
 
дык і яны павінны памагчы у справах дачасных.

Ведаю, што, калі прыйду да вас, то прыйду ў поўні благаслаўлення Хрыстовага.
 
Калі гэтую справу збуду і ім гэты збор даручу, праз вашыя мясьціны рушу ў Гішпанію.

Малю вас, браты, праз Пана нашага Езуса Хрыста і праз любоў Духа, дапамагаць мне малітвамі за мяне да Бога,
 
Я ведаю, што прыходзячы да вас, прыйду з багатым багаславенствам Хрыстовым.

каб уратавацца мне ад няверных у Юдэі, і каб служэнне маё ў Ерузалеме было добра прынята святымі,
 
Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Езуса Хрыста і праз міласьць Духа, каб успамаглі мяне вашымі маленьнямі да Бога за мяне,

каб мне паводле Божай волі ў радасці прыйсці да вас і адпачыць з вамі.
 
каб усьцярогся ад рук невернікаў у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай для сьвятых,

А Бог спакою няхай будзе з усімі вамі. Амэн.
 
каб з волі Божай з радасьцю прыбыўшы да вас — падбадзёрыўся (набраў сілы) у вас.