Да Рымлянаў 7 разьдзел
Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Ці ж не ведаеце, браты, — бо кажу тым, хто ведае Закон, — што Закон мае ўладу над чалавекам, пакуль той жыве?
Ці ж вы ня ведаеце, браты, — гавару знаючым Закон, — што дакуль жыве чалавек, ён зьвязаны Законам.
Замужняя жанчына звязана Законам з жывым мужам. Калі муж памрэ, яна вольная ад мужа паводле Закону.
Падобна і замужняя жанчына зьвязана законам з мужам. А калі муж памрэ — яна асвабаджаецца ад закона, які зьвязваў яе з мужам.
Таму, калі жыве муж, а яна будзе жонкай другога, то будзе названа чужаложніцай. Калі ж памрэ муж, яна вольная ад гэтага Закону і не будзе чужаложніцай, выйшаўшы замуж за другога мужчыну.
Таму яна будзе называцца чужаложніцай, калі пры жывым (за жыцьця) мужу выйдзе замуж за другога. Калі ж памрэ муж, яна асвабаджаецца ад закона і ня будзе чужаложніцай, калі выйдзе замуж за другога.
Гэтак і вы, браты мае, памерлі для Закону праз цела Хрыста, каб належаць другому, які ўстаў з мёртвых, каб прыносіць плод Богу.
Так і вы, браты мае. Памярлі для Закона праз Цела Хрыстова, каб належыць другому, ускросшаму з умёршых, каб прыносілі плён Богу.
Бо, калі мы былі ў целе, тады грахоўныя страсці праз Закон дзейнічалі ў нашых членах, каб даваць плод смерці.
Пакуль мы жылі цялесна, у членах нашых дзейнічылі законам выкліканы грэшныя страсьці (змысловасьці), каб мы прыносілі плён (плод) сьмерці.
Цяпер жа, памерлыя для Закону, якім былі звязаны, мы вызваліліся ад яго, каб служыць у новым духу, а не паводле старой літары.
Цяпер жа, памёршы закону, якім былі зьвязаны, мы асвабадзіліся ад яго, каб служыць Богу ў абноўленым духу, а не па перастарэлай літары.
Што ж скажам? Закон — грэх? Канешне, не! Але я не пазнаў бы граху, калі б не Закон, бо я не ведаў бы і пажадлівасці, калі б Закон не гаварыў: «Не пажадай».
Дык што скажам? Няўжо грэх (узьнікае) ад Закона? Ніякім чынам! Вось я пазнаў грэх не інакш як праз Закон, бо я не разумеў бы пажаданьняў (пажадлівасьці), калі б закон не казаў: "Не пажадай".
Але грэх, пазнаны праз запаведзь, выклікаў ува мне ўсякую пажадлівасць, бо без Закону грэх мёртвы.
У сувязі з законам — грэх выклікаў у мяне ўсякія страсьці (пажаданьні), а каб не было закону — грэх ня меў бы значэньня (ня дзейнічыў бы).
Я жыў калісьці без Закону, але, калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,
Калісьці я жыў без Закона. Калі паявіўся аднак прыказаньне — аджыў і грэх.
а я памёр. І я ўбачыў, што запаведзь, дадзеная для жыцця, прывяла мяне да смерці.
Я памёр: і вось для мяне паявілася прыказаньне, каторае з'яўлалася на жыцьцё, а яно прывяло мяне да сьмерці.
Грэх, выкарыстоўваючы магчымасць праз запаведзь, звёў мяне і забіў ёю.
Бо грэх узьнікаючы з прыказаньня звёў мяне ды прычыніўся да сьмерці (спрычыніў сьмерць).
Таму закон святы, і запаведзь святая, і справядлівая, і добрая.
Закон сам па сабе сьвяты; і прыказаньне сьвятое, і справядлівае і добрае.
Дык няўжо добрае стала для мяне смерцю? Канешне, не! Але грэх, каб стацца грахом, карыстаючыся добрым, прынёс мне смерць, каб грэх праз запаведзь выявіў сваю згубную моц.
Дык што добрае сталася для мяне прычынай сьмерці? Ніякім чынам! Вось жа грэх выявіў сваю грэшнасьць тым, што спрычыніў мне сьмерць дзеля (праз) прыказаньне.
Ведаем, што Закон — духоўны, а я — цялесны, падлеглы граху.
Ведаем, што Закон духовы (духоўны), а я цялесны, падлеглы грэху.
Я не разумею, што раблю, бо не тое раблю, што хачу, але тое раблю, што ненавіджу.
Я нават не разумею, што раблю, бо не раблю таго, чаго хачу, але тое, што ненавіджу.
Калі ж я раблю тое, чаго не хачу, то прызнаю, што Закон добры.
А калі раблю тое, чаго не хачу, тады прызнаю, што закон добры.
Цяпер ужо не я раблю тое, але грэх, які жыве ўва мне.
Тады ўжо не я раблю, але пражываючы ў мяне грэх.
Ведаю, што не жыве ўва мне, гэта значыць, у маім целе, добрае. Бо жаданне ёсць ува мне, але зрабіць добрае не знаходжу як!
Я ведаю, што ў ва мне, значыць у целе маім — не жыве дабрата (дабро), бо лёгка мне хацець, але выканаць — не.
Дабро, якое хачу, не раблю, а зло, якога не хачу, раблю.
Бо не раблю дабра, якога хачу, але раблю тое зло (благое), якога не хачу.
Калі ж раблю не тое, што хачу, ужо не я раблю гэта, але грэх, што жыве ўва мне.
А калі раблю тое, чаго не хачу, значыць, што не я ўжо гэта раблю, але грэх, што ва мне пражывае.
Тады я заўважаю, што, калі хачу рабіць дабро, ляжыць перада мною зло.
Дык вось выкрываю ў сабе закон тым, што калі хачу рабіць дабро, накідваецца на мяне зло.
Паводле духоўнага чалавека, знаходжу задавальненне ў Законе Божым,
Як унутраны чалавек, захапляюся Божым Законам.
але ў маіх членах бачу іншы закон, што змагаецца з законам майго розуму і робіць мяне нявольнікам закону граху, які ў маіх членах.
Але ў членах сваіх адчуваю іншы закон, які працівіцца закону майго розуму ды падчыняе мяне закону граха, каторы пражавае (знаходзіцца) ў членах маіх.
Няшчасны я чалавек! Хто вызваліць мяне ад гэтага цела смерці?
Нешчасьлівы я чалавек! Хто асвабадзіць мяне ад гэтага сьмяротнага цела!
Дзякую Богу праз Езуса Хрыста, нашага Пана! Значыць я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону граху.
Дзякуй Богу праз Езуса Хрыста, Госпада нашага! Так вось розумам служу Божаму Закону, а целам — закону граха.