Яна 19 разьдзел

Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Тады Пілат узяў Езуса і аддаў на бічаванне.
 
адсутнічае

А жаўнеры, сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву і апранулі Яго ў пурпуровы плашч.
 
адсутнічае

Падыходзілі да Яго і казалі: «Вітай, кароль юдэйскі!» І білі Яго па твары.
 
адсутнічае

А Пілат зноў выйшаў і сказаў ім: «Вось я выводжу Яго да вас, каб вы ведалі, што я не знаходжу ў ім ніякай віны».
 
адсутнічае

Езус выйшаў у цярновым вянку і пурпуровым плашчы. І сказаў ім Пілат: «Вось чалавек!»
 
адсутнічае

Калі ўбачылі Яго першасвятары і прыслужнікі, закрычалі: «Укрыжуй, укрыжуй!» Сказаў ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я не знаходжу ў Ім віны».
 
З таго часу архірэі і старшыны мелі нараду супраць Ісуса, як Яго загубіць і прывялі Яго да Пілата, кажучы: вазьмі ўкрыжуй Яго. Адказаў ім Пілат: вазьмеце вы Яго і ўкрыжуйце, бо я не знайходжу ў Ім ніякае правіны.

Юдэі адказалі яму: «Мы маем Закон, і паводле Закону Ён павінен памерці, бо ўчыніў сябе Сынам Божым».
 
Адказалі Яму юдэі: мы маем закон і паводля нашага закону ён павінен памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым.

Калі Пілат пачуў гэтыя словы, спалохаўся яшчэ больш.
 
Пачуўшы гэтае слова, Пілат яшчэ больш спужаўся,

Ён зноў увайшоў у прэторыю і спытаў Езуса: «Адкуль Ты?» Але Езус не адказаў яму.
 
і ўвайшоў у прэторыю і сказаў Ісусу: адкуль Ты? Ісус-жа не адказаў яму нічога.

Тады Пілат сказаў Яму: «Не размаўляеш са мною? Ці не ведаеш, што я маю ўладу адпусціць Цябе і маю ўладу ўкрыжаваць Цябе?»
 
Пілат кажа Яму: Ты мне не адказваеш? Ці-ж ня ведаеш, што я магу Цябе ўкрыжаваць і магу Цябе звольніць?

Езус адказаў: «Ты не меў бы нада Мною ніякай ўлады, калі б не было дадзена табе з вышыні. Таму большы грэх на тым, хто Мяне выдаў табе».
 
Ісус адказаў: ты ня меў-бы ніякае ўлады нада Мною, калі-б табе ня была дадзена з вышыні; дзеля гэтага больш граху на тым, хто Мяне прадаў табе.

Адгэтуль Пілат намагаўся адпусціць Яго. Але юдэі крычалі: «Калі адпусціш Яго, ты непрыяцель цэзара! Кожны, хто чыніць сябе каралём, той супраць цэзара».
 
адсутнічае

Калі Пілат пачуў гэтыя словы, вывеў Езуса вонкі і сеў на судовым пасадзе на месцы, якое называлі Літастрот, а па-габрэйску Габата.
 
Пачуўшы гэтае слова, Пілат вывеў вон Ісуса і сеў на судовым мейсцы, што называлася літостратон, а па жыдоўску гаввата.

Быў гэта дзень прыгатавання Пасхі, каля шостай гадзіны. І сказаў ён юдэям: «Вось кароль ваш!»
 
Была-ж тады пятніца перад пасхаю каля гадзіны шостае. І сказаў Пілат жыдом: вось цар ваш!

А яны закрычалі: «Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!» Пілат кажа ім: «Я павінен укрыжаваць вашага караля?» Першасвятары адказалі: «Не маем караля, апроч цэзара».
 
Але яны закрычалі: вазьмі, вазьмі ўкрыжуй Яго! Кажа ім Пілат: як я ўкрыжую вашага цара? Архірэі-ж адказалі: ня маем цара, апрача Кесара.

Тады ён выдаў ім Езуса на ўкрыжаванне. І ўзялі Езуса.
 
Тады аддаў Яго ім на ўкрыжаваньне. І ўзялі Ісуса ды павялі.

Несучы свой крыж, Ён выйшаў на месца, якое называлася Месцам Чэрапа, па-габрэйску — Галгота.
 
І нясучы Свой крыж, Ён выйшаў на мейсца званае Чараповым, што пажыдоўску называецца Галгота,

Там укрыжавалі Яго, а з Ім двух іншых, з аднаго і з другога боку, а пасярэдзіне Езуса.
 
дзе і ўкрыжавалі Яго. А з Ім двух другіх наабапал Яго, пасярэдзіне-ж Ісуса.

Пілат жа зрабіў надпіс віны і змясціў на крыжы. Было ж напісана: «Езус Назаранін, кароль юдэйскі».
 
Пілат напісаў і надпіс і прыбіў да крыжа. Было-ж напісана: Ісус Назаранін цар Іудэйскі.

Гэты надпіс чыталі многія з юдэяў, бо месца, дзе ўкрыжавалі Езуса, было блізка ад горада. І напісана было па-габрэйску, па-лацінску і па-грэцку.
 
Гэты надпіс чыталі многія з жыдоў, бо мейсца, дзе быў укрыжаваны Ісус, было блізка ад гораду. А было напісана пажыдоўску, пагрэцку і палацінску.

Першасвятары юдэяў казалі Пілату: «Не пішы: “Кароль юдэйскі”, але што Ён сказаў: “Я — кароль юдэйскі”».
 
адсутнічае

Пілат адказаў: «Што напісаў, тое напісаў!»
 
адсутнічае

Жаўнеры ж, якія ўкрыжавалі Езуса, узялі Ягоную вопратку і падзялілі на чатыры часткі, кожнаму жаўнеру па частцы; узялі і туніку. Туніка была не шытая, уся ад верху тканая.
 
адсутнічае

Таму сказалі адзін аднаму: «Не будзем разрываць яе, але кінем лёсы, каму дастанецца». Так збылося сказанае ў Пісанні: «Падзялілі між сабою маю вопратку і аб адзежыне маёй кінулі лёсы». Жаўнеры так і зрабілі.
 
адсутнічае

Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена.
 
Стаялі-ж ля Ісусавага крыжа маці Яго і сястра Ягонае маці, Марыя Клеопава і Марыя Магдаліна.

Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў Маці: «Жанчына, вось сын Твой».
 
Ісус-жа, угледзеўшы Матку і побач вучня, якога любіў, сказаў Матцы Сваёй: Жанчына, вось сын твой!

Потым сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе.
 
Потым кажа вучню: вось Маці твая! І з таго часу той вучань узяў яе да сабе.

Пасля гэтага Езус, ведаючы, што ўжо ўсё збылося, каб здзейснілася Пісанне, кажа: «Прагну».
 
Пасьля таго Ісус, ведаючы, што ўжо ўсё збылося, каб споўнілася Пісаньне, кажа: хочу піць!

Стаяла пасудзіна, поўная воцату. Тады ўздзелі на ісоп губку, намочаную воцатам, і паднеслі да Ягоных вуснаў.
 
адсутнічае

Калі Езус пакаштаваў воцату, сказаў: «Здзейснілася!» І, схіліўшы галаву, аддаў духа.
 
______ схіліўшы галаву, аддаў дух.

Юдэі, паколькі быў дзень прыгатавання Пасхі, каб не заставаліся целы на крыжы ў шабат, бо гэты дзень шабату быў вялікі, папрасілі Пілата, каб укрыжаваным паламалі галені і знялі іхнія целы.
 
А таму, што была пятніца, дык жыды, каб не пакінуць целаў на крыжу ў суботу, бо быў вялікі той суботні дзень, прасілі Пілата, каб перабіць іхныя голені і зьняць.

Таму прыйшлі жаўнеры і паламалі галені першаму і другому, якія былі ўкрыжаваныя разам з Ім.
 
І прыйшлі жаўноры і першаму перабілі голоні і другому ўкрыжаванаму з Ім.

Калі падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён ужо памёр, не ламалі Яму галені,
 
Прыйшоўшы-ж да Ісуса, калі ўбачылі, што Ён ужо памёр, не перабілі Яму голеняў,

толькі адзін з жаўнераў прабіў дзідаю Ягоны бок, і адразу выцекла кроў і вада.
 
толькі адзін з жаўнераў прабіў Яму бок пікаю і ўраз-жа пацякла кроў і вада.

А той, хто ўбачыў, засведчыў, і сведчанне яго праўдзівае. І ён ведае, што кажа праўду, каб і вы паверылі.
 
І той, хто бачыў, пасьведчыў, і ягонае сьведчаньне праўдзівае, і ён ведае, што кажа праўду, каб вы паверылі.

Бо сталася гэта, каб збылося Пісанне: «Косць Ягоная не будзе зламаная».
 
адсутнічае

І ў іншым месцы Пісанне кажа: «Будуць глядзець на таго, каго прабілі».
 
адсутнічае

Пасля гэтага Юзаф з Арыматэі, які быў вучнем Езуса, але тайна, з-за страху перад юдэямі, папрасіў Пілата, каб дазволіў забраць цела Езуса. І Пілат згадзіўся. Той пайшоў і забраў Яго цела.
 
адсутнічае

Прыйшоў і Нікадэм, які раней прыходзіў да Езуса ўначы, і прынёс сумесь смірны і альясу, каля ста фунтаў.
 
адсутнічае

Яны ўзялі цела Езуса і закруцілі яго ў палатно з духмянасцямі, як звычайна хаваюць юдэі.
 
адсутнічае

На месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, а ў садзе — новая магіла, у якую яшчэ нікога не клалі.
 
адсутнічае

Там з прычыны прыгатавання юдэйскага паклалі Езуса, бо магіла была блізка.
 
адсутнічае