Марка 15 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Дабравесце паводле Марка. З аўдыёкасет
З самай раніцы першасвятары са старэйшынамі і кніжнікамі і ўвесь Сінэдрыён зрабілі нараду і, звязаўшы Езуса, павялі і аддалі Пілату.
І адразу, раніцаю, першасвятары са старэйшынамі, і кніжнікамі, і ўвесь сінедрыён, звязалі Ісуса, адвялі Яго, і перадалі Пілату.
Пілат спытаўся ў Яго: «Ты кароль юдэйскі?» Ён жа сказаў яму ў адказ: «Ты кажаш».
І спытаўся ў Яго Пілат: «Ці Ты Іудзейскі Цар?» Ён жа кажа яму ў адказ: «Ты кажаш».
І абвінавачвалі Яго першасвятары ў многім.
Першасвятары абвінавачвалі Яго ў многім.
Пілат жа зноў спытаўся ў Яго: «Ты нічога не адказваеш? Паглядзі, колькі сведчыць супраць Цябе».
Пілат жа зноў спытаўся ў Яго, кажучы: «Ты нічога не адказваеш? Глядзі, як шмат Цябе абвінавачваюць».
Езус нічога больш не адказваў, таму дзівіўся Пілат.
Ісус жа больш нічога не адказваў, так што Пілат здзіўляўся.
На свята ён адпускаў ім аднаго вязня, якога прасілі.
На свята ж ён адпускаў аднаго вязня, якога прасіў народ.
Быў жа нейкі Бараба, зняволены са сваімі саўдзельнікамі, якія падчас бунту ўчынілі забойства.
А быў адзін, па імяні Варава, заключаны за забойства ў час разбойнага паўстання.
І, падышоўшы, натоўп пачаў прасіць таго, што ён заўсёды рабіў ім.
І надышоўшы натоўп пачаў яго прасіць, каб Пілат, як заўсёды, перад святам, вызваліў каго.
Пілат жа сказаў ім у адказ: «Хочаце, адпушчу вам караля юдэйскага?»
Пілат жа спытаўся ў іх кажучы: «Жадаеце, адпушчу вам Цара Іудзейскага?»
Бо ведаў, што першасвятары выдалі Яго ад зайздрасці.
Бо ведаў, што праз зайздрасць выдалі Яго першасвятары.
Але першасвятары падбухторылі народ, каб лепш адпусціў ім Барабу.
Але першасвятары падбухторылі натоўп, каб лепш ён адпусіў ім Вараву.
Пілат, адказваючы, зноў сказаў ім: «Што хочаце, каб я зрабіў з тым, каго вы называеце каралём юдэйскім?»
Пілат жа ў адказ зноў сказаў ім: «Што ж мне рабіць з Тым, Каго вы называеце Іудзейскім Царом?»
Яны закрычалі зноў: «Укрыжуй Яго!»
Яны ж зноў закрычалі: «Распні Яго!»
Пілат сказаў ім: «Што дрэннага зрабіў Ён?» Але яны яшчэ мацней закрычалі: «Укрыжуй Яго!»
А Пілат казаў зноў: «Што ж зрабіў Ён благое?» А яны яшчэ мацней закрычалі: «Распні Яго!»
Тады Пілат, хочучы дагадзіць людзям, адпусціў ім Барабу, а Езуса пасля бічавання аддаў на ўкрыжаванне.
Пілат жа, каб дагадзіць натоўпу, адпусціў ім Вараву і выдаў Ісуса пасля бічавання, каб распялі.
Жаўнеры адвялі Яго ў сярэдзіну дзядзінца, гэта значыць, у прэторыю, і сабралі цэлую кагорту.
Воіны ж адвялі Яго ў сярэдзіну двара, у прэторыю, і склікалі ўсю кагорту.
Апранулі Яго ў пурпур і, сплёўшы цярновы вянок, усклалі на Яго.
І апранаюць Яго ў баграніцу, і сплёўшы з церняў вянок, надзяваюць на Яго;
І пачалі вітаць Яго: «Вітай, кароль юдэйскі!»
І пачалі вітаць здзекліва Яго: «Радуйся, Цар Іудзейскі!»
Білі Яго па галаве трысцінай і плявалі на Яго, і, згінаючы калені, кланяліся Яму.
І білі Яго па галаве шастом, і плявалі на Яго, і апускаючыся на калені, здзекваліся з Яго.
А калі насмяяліся з Яго, знялі пурпур і апранулі ў Ягоную вопратку, і павялі Яго, каб укрыжаваць.
Калі наглуміліся з Яго, знялі з Яго баграніцу і апранулі Яго ў Ягонае адзенне. І вывялі Яго, каб распяць Яго.
І прымусілі нейкага Сымона Кірэнэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля, несці Ягоны крыж.
І прымусілі нейкага прахожага Сімана Кірынеяніна, які ішоў з поля, бацьку Аляксандра і Руфа, каб узяў Яго крыж і нёс.
Прывялі Езуса на месца званае Галгота, што азначае: «Месца Чэрапа».
І прывялі Яго на месца Галгофу, што ў перакладзе значыць: лобнае месца.
І давалі Яму піць віно са смірнаю, але Ён не ўзяў.
І давалі Яму запраўленага смірнай віна, але Ён не ўзяў.
Калі ўкрыжавалі Яго, падзялілі вопратку Ягоную, кідаючы лёсы, каму што ўзяць.
І распяўшы Яго, падзелілі між сабою вопратку Яго, кінуўшы жэрабя на яе, каму што дастаецца.
Была ж трэцяя гадзіна, калі ўкрыжавалі Яго.
Было ж тры гадзіны, як Яго распялі.
І быў надпіс з віной Ягонай: «Кароль юдэйскі».
І было напісана абазначэнне Яго віны: «Цар Іудзейскі».
Разам з Ім укрыжавалі двух злачынцаў, аднаго з правага, другога з левага боку ад Яго.
І з ім разрыжоўвалі двух разбойнікаў, аднаго праваруч, другога леваруч Яго.
[отсутсвует]
І спраўдзілася Пісанне, дзе казалася: «І да злачынцаў Яго залічылі».
Тыя, хто праходзіў, зневажалі Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: «Гэй! Ты, што руйнуеш святыню і за тры дні будуеш,
І тыя, што побач праходзілі, зневажалі Яго, ківаючы сваімі галовамі і кажучы: «Гэй, Ты, што храм руйнуеш і за тры дні будуеш,
уратуй сябе самога, сышоўшы з крыжа!»
уратуй Самога Сябе, зыдзі з крыжа!»
Падобна і першасвятары з кніжнікамі, насміхаючыся, казалі адзін аднаму: «Іншых ратаваў, а сябе не можа ўратаваць.
Гэтаксама і першасвятары, глуміліся разам з кніжнікамі, казалі адзін аднаму: «Іншых ратаваў, Сябе Самога не можа ўратаваць!
Хрыстус, кароль Ізраэля, няхай сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». Таксама тыя, хто быў укрыжаваны разам з Ім, зневажалі Яго.
Хрыстос, Цар Ізраілеў, няхай цяпер зыдзе з крыжа, каб мы ўбачылі і ўверавалі!» Нават разкрыжаваныя побач з Ім бэзцілі Яго.
Калі надышла шостая гадзіна, цемра настала па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзевятай.
І калі надышло шэсць гадзін, стала цемра па ўсёй зямлі аж да дзевяці гадзін.
А каля дзевятай гадзіны ўсклікнуў Езус моцным голасам: «Элі, Элі, лема сабахтані?», што азначае: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
І ў дзевяць гадзін ускрыкнуў Ісус моцным голасам: «Элаі, Элаі! сава савахфані!», што ў перакладзе значыць: «Божа Мой, Божа Мой! Навошта пакінуў Мяне Ты!»
Некаторыя з тых, хто стаяў там, чуючы гэта, казалі: «Вось, Ён кліча Іллю».
І некаторыя з тых, што стаялі там, пачуўшы, казалі: «Вось, Іллю кліча».
А адзін пабег, намачыў губку воцатам і, насадзіўшы на трысціну, паіў Яго, кажучы: «Чакайце, пабачым, ці прыйдзе Ілля зняць Яго».
Тады ж адзін, намачыў губку воцатам, насадзіў на шост і даў яму піць, кажучы: «Паглядзім, ці прыйдзе Ілля, каб выратаваць Яго».
Езус жа, ускрыкнуўшы моцным голасам, сканаў.
Ісус жа зноў моцна ўскрыкаў і аддаў дух.
І заслона ў святыні разарвалася надвое ад верху да нізу.
І заслона храма разашлася ў разрыве зверху да нізу.
Сотнік, які стаяў насупраць Яго, сказаў, убачыўшы, як Ён канаў: «Праўдзіва, Чалавек гэты быў Сынам Божым».
А сотнік, што стаяў насупроць Яго, убачыўшы, як Ён гэтак аддаў дух, сказаў: «Сапраўды Гэты Чалавек быў Сын Божы!»
Былі таксама жанчыны, якія глядзелі здалёк. Сярод іх была Марыя Магдалена, Марыя, маці Якуба малодшага і Юзафа, і Саламея, якія тады,
Былі ж жанчыны, што назіралі здалёк, між іх і Марыя Магдалена, Марыя, маці Якава Меншага і Ясіі, і Саламея,
калі Ён быў у Галілеі, спадарожнічалі і служылі Яму, а таксама многія іншыя, якія разам з Ім прыйшлі ў Ерузалем.
тыя, што ўшлі ўслед за Ім, і што прыслугоўвалі Яму, калі Ён быў у Галілеі, і шмат іншых, разам з Ім узыходзілі ў Ерусалім.
Калі звечарэла, і паколькі была пятніца, гэта значыць пярэдадзень шабату,
І настаў вечар, і быў падрыхтоўчы дзень, гэта значыць, перад суботай.
прыйшоў Юзаф з Арыматэі, дастойны дарадчык, які і сам чакаў Валадарства Божага, і адважыўся ўвайсці да Пілата, каб прасіць цела Езуса.
Прыйшоў Іосіф з Арымафеі, паважаны радца, што і сам чакаў Царства Божага, і адважыўшыся, увайшоў да Пілата і папрасіў Ісусава цела.
Пілат здзівіўся, што Ён ужо памёр, і, паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго, ці даўно сканаў.
Пілат жа здівіўся, што Ён памёр ужо; і паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго, ці даўно Ён памёр?
Даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Юзафу.
І даведаўшыся ад сотніка, ён загадаў цела Іосіфу аддаць.
Ён, купіўшы палатно і зняўшы цела, захінуў у палатно і паклаў у магіле, якая была высечана ў скале, і прываліў камень да яе ўваходу.
І купіўшы кужэльнага палатна, той зняў Яго, абгарнуў тым кужалем і паклаў Яго ў магілу, што была высечана ў скале, і прываліў камень да ўваходу ў магілу.
А Марыя Магдалена і Марыя Юзафа глядзелі, дзе Яго паклалі.
А Марыя Магдалена і Марыя Ясітава [маці] глядзелі, дзе паклалі Яго.