Дзеі 9 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2003
Саўл жа, дышучы пагрозай ды забойствам на вучняў Гасподніх, прыйшоўшы да архірэя,
Савел жа, дыхаючы пагрозамі і забойствамі на вучняў Госпадавых, прыйшоў да першасвятара
выпрасіў у яго пісьмы ў Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе каго таго-ж напрамку, мужчын ды жанчын, зьвязаўшы, вясьці ў Ерузалім.
і папрасіў у яго лістоў да сінагог у Дамаску, каб, калі там знойдзе каго гэтага напрамку, як мужчын, так і жанчын, увязніўшы, дастаўляць у Ерузалім.
Калі-ж ён ішоў, сталася, падыходзячы к Дамаску, зьнячэўку абняло яго сьвятло́ з неба;
І, калі ён быў у дарозе, здарылася так, што, калі ён набліжаўся да Дамаска, раптам агарнула яго святло з неба,
і, паваліўшыся на зямлю, пачуў голас, які гаварыў яму: Саўл, Саўл, чаму перасьле́дуеш мяне́?
і, падаючы на зямлю, пачуў голас, які казаў яму: «Савел, Савел, чаму Мяне пераследуеш?»
Ён жа сказаў: Хто Ты, Госпадзе? А Госпад сказаў: Я — Ісус, якога ты перасьле́дуеш. Цяжка табе́ проці ражна ўпірацца.
Ён сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А той: «Я — Ісус, Якога ты пераследуеш!
Ён жа, дрыжучы ад жаху, сказаў: Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў? І Госпад да яго: Устань ды йдзі да ме́ста, і будзе табе́ сказана, што трэ’ табе́ рабіць.
Але ўстань і ідзі ў горад, і скажуць табе, што маеш рабіць».
Людзі-ж, што йшлі разам з ім, стаялі здуме́ўшыся: бо чулі голас, ды нікога ня бачылі.
Тыя ж людзі, што былі з ім у дарозе, стаялі аслупянеўшы, бо чулі голас, але нікога не бачылі.
Саўл устаў з зямлі. Калі-ж расчыніліся вочы ягоныя, ня бачыў нікога; дык, узяўшы за руку, завялі яго ў Дамаск.
Савел жа падняўся з зямлі, раскрыўшы вочы, але нічога не бачыў; дык завялі яго ў Дамаск, трымаючы за руку.
І тры дні быў сьляпы, і ня е́ў ды ня піў.
І тры дні не бачыў, не еў і не піў.
Быў жа ў Дамаску адзін вучань на ймя Ананія; і сказаў да яго Госпад у зьяве: Ананія! Ён жа сказаў: Вось я, Госпадзе!
У Дамаску ж быў адзін вучань, на імя Ананія, і сказаў яму Госпад у бачанні: «Ананія!» А той гаворыць: «Вось я, Госпадзе».
І Госпад да яго: Устань ды йдзі на вуліцу, называную Простай, і пашукай у Юдавым доме Тарсяніна на ймя Саўл; бо вось ён моліцца
А Госпад яму: «Устань і ідзі на вуліцу, што завецца Простая, ды ў доме Юды запытай пра Савела з Тарса, вось жа, ён моліцца,
ды бачыў у зьяве мужа, на ймя Ананія, які ўвайшоў і ўзлажыў руку, каб ізноў відзеў.
ды ў бачанні ўгледзеў чалавека, на імя Ананія, які прыйшоў і ўсклаў рукі на яго, каб ён зноў бачыў».
Ананія-ж адказаў: Госпадзе, ад многіх чуў я аб чалаве́ку гэтым, колькі благога зрабіў ён сьвятым Тваім у Ерузаліме;
І Ананія адказаў: «Госпадзе, я чуў ад многіх пра гэтага чалавека, колькі ён зла ўчыніў святым Тваім у Ерузаліме;
дый тутака мае ўладу ад архірэяў вязаці ўсіх, хто імя Твае́ прызывае.
і тут ён мае ўладу ад першасвятароў вязніць усіх, хто прызывае імя Тваё».
І прамовіў да яго Госпад: Ідзі, бо ён Мне́ выбраная судзіна, каб не́сьці імя Мае́ перад паганамі й царамі й сынамі Ізраілявымі:
Але Госпад сказаў яму: «Ідзі, бо выбраў Я гэтага [чалавека] як пасудзіну, каб занесці імя Маё паганам і царам і сынам Ізраэля;
бо Я яму пакажу, колькі мусіць выцярпець за імя Мае́.
і Я пакажу яму, колькі ён мае цярпець дзеля імя Майго».
І пайшоў Ананія і ўвайшоў у гэны дом ды, ускладаючы на яго рукі, сказаў: Саўле, браце, паслаў мяне́ Госпад, Ісус, што паказаўся табе́ на дарозе, па якой ты йшоў, каб ты йзноў відзеў і Духам Сьвятым напоўніўся.
І Ананія пайшоў, і ўвайшоў у дом ды, усклаўшы рукі на яго, сказаў: «Браце Савеле! Госпад паслаў мяне, Ісус, Які аб’явіўся табе ў дарозе, якой ты ішоў, каб ты бачыў ды быў напоўнены Духам Святым».
І ўраз-жа нібы луска з вачэй яму апа́ла, і з тае́ часіны відзеў ізноў дый, устаўшы, ахрысьціўся
І ў той момант быццам луска адпала з вачэй яго, і ён зноў атрымаў зрок. І, падняўшыся, быў ахрышчаны,
і, пае́ўшы, узмацаваўся. І быў Саўл колькі дзён з вучнямі, што ў Дамаску,
і калі спажыў пасілак, набраўся сіл. І некалькі дзён быў з вучнямі, якія былі ў Дамаску,
і неўзабаве абвяшчаў у сынагогах Ісуса, што Ён ёсьць Сын Божы.
і зараз жа стаў абвяшчаць у сінагогах Ісуса, што Ён — Сын Божы.
І ўсе, чуючы, дзіваваліся й казалі: Няўжо-ж гэта той самы, што загубіў у Ерузаліме прызываючых імя гэтае дый сюды прыйшоў дзе́ля таго, каб іх, зьвязаўшы, вясьці да архірэяў?
І ўсе, што чулі гэта, дзівіліся і казалі: «Ці ж гэта не той самы, што ў Ерузаліме пераследаваў тых, якія прызывалі гэтае імя, і ці не па тое ён прыйшоў сюды, каб, увязніўшы іх, весці да першасвятароў?»
А Саўл бале́й дужэў ды граміў Жыдоў, што жылі ў Дамаску, даводзячы, што гэта Хрыстос.
А Савел тым адважней выступаў і бянтэжыў Юдэяў, што жылі ў Дамасаку, даводзячы, што гэта Хрыстос.
Калі-ж прайшло багата дзён, змовіліся Жыды забіці яго.
Калі мінула шмат дзён, Юдэі ўчынілі нараду, каб забіць яго,
Але Саўлу сталася ве́дама змова іхняя. А яны пілнавалі варотаў днямі й начамі, каб яго забіць.
але Савелу сталі вядомыя іх намеры. А яны днём і ўночы пільнавалі ля брамы, каб яго забіць;
І вучні, узяўшы яго ўначы, спусьцілі праз мур у карзіне.
і вучні, узяўшы яго, уночы спусцілі ў кашы цераз мур ды выправілі.
Саўл жа, зьявіўшыся ў Ерузаліме, стараўся прыстаць да вучняў; але ўсе́ баяліся яго, ня ве́ручы, што ён вучань.
І калі Савел прыбыў у Ерузалім, дык стараўся далучыцца да вучняў, але ўсе баяліся яго, не верачы, што ён вучань.
Варнава-ж, узяўшы яго, прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як на дарозе ён бачыў Госпада, ды што́ прамаўляў да яго, ды як ён у Дамаску адважна прапаве́дываў у імя Ісусавае.
Толькі Барнаба, прыняўшы яго, прывёў да апосталаў ды расказаў ім, як у дарозе ён убачыў Госпада і што [Той] сказаў яму, ды з якою адвагай выступаў у Дамаску ў імя Ісуса.
І быў разам з імі ды выходзіў і прыходзіў у Ерузалім і адважна прапаве́дываў у імя Госпада Ісуса.
І быў ён разам з імі ўвесь час у Ерузаліме, смела выступаючы ў імя Госпада.
Гутарыў такжа й спрачаўся з Грэкамі; а тыя маніліся забіць яго.
Гутарыў таксама і спрачаўся з Геленістамі. Яны ж імкнуліся яго забіць.
Браты-ж, даве́даўшыся, завялі яго ў Кесарыю ды паслалі яго ў Тарс.
Даведаўшыся пра гэта, браты адвялі яго ў Цэзарэю і выправілі ў Тарс.
Цэрквы-ж па ўсе́й Юдэі й Галіле́і й Самарыі ме́лі супакой, будуючыся й ходзячы ў страху Гасподнім, ды праз пацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся.
Тым часам царква мела супакой ва ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі, будавалася і хадзіла ў страху Госпадавым, і ў пацяшэнні ад Духа Святога ўзрастала.
Сталася-ж, Пётр, абходзячы ўсіх, прыйшоў і да сьвятых, што жылі ў Лідзьдзе.
І сталася, Пётра, наведваючы ўсіх, дабраўся і да святых, што пражывалі ў Лідзе.
Знайшоў-жа там аднаго чалаве́ка, на ймя Энэй, які восем гадоў ляжаў у ложку, бо быў спараліжаваны.
Там напаткаў ён аднаго чалавека, імем Энэй, які быў спаралізаваны і восем гадоў праляжаў у ложку.
І сказаў яму Пётр: Энэй, цябе́ аздараўляе Ісус Хрыстос; устань ды пасьцялі сабе́. І ён ураз-жа ўстаў.
І гаворыць яму Пётра: «Энэй, Ісус Хрыстос цябе аздараўляе; падыміся і засцялі сабе». І ён адразу ўстаў.
І бачылі яго ўсе́, што жылі ў Лідзьдзе й Сароніі, і яны навярнуліся да Госпада.
І бачылі яго ўсе тыя, што насялялі Ліду і Сарон, і навярнуліся да Госпада.
У Іоппе-ж была адна вучаніца, на ймя Тавіта, што ў перакладзе чытаецца Сарна. Яна была поўная добрых учынкаў ды міласьцінаў, што рабіла.
А была ў Ёппе адна вучаніца, імем Табіта, значыць Дорка; яна была поўная добрых учынкаў і міласцін, якія рабіла.
Сталася-ж у тыя дні, што, занядужаўшы, яна паме́рла. Яе́ памылі й палажылі ў сьвятліцы.
Сталася ж у тыя дні, што яна захварэла і памёрла; яе памылі ды палажылі ў святліцы.
А як Лідда недалека ад Іоппы, дык вучні, чуўшы, што тамака Пётр, паслалі двух людзе́й да яго з просьбай, каб неадкладаючы прыйшоў да іх.
А як Ліда ёсць недалёка ад Ёппы, дык вучні, пачуўшы, што там знаходзіцца Пётра, паслалі да яго двух мужоў папрасіць яго: «Прыйдзі да нас, не марудзь!»
І, устаўшы, Пётр прыйшоў да іх. І, як ён прыйшоў, завялі яго ў сьвятліцу; і абступілі яго ўсе́ ўдовы, плачучы й паказуючы вопраткі й адзе́жу, што паспраўляла Сарна, як была з імі.
І Пётра, устаўшы, пайшоў з імі; і, калі прыйшоў, завялі яго ў святліцу, і акружылі яго там усе ўдовы, плачучы і паказваючы яму тунікі і адзенне, якія зрабіла Дорка, калі была з імі.
Пётр жа, выслаўшы ўсіх, укле́нчыў і маліўся. І, зьвярнуўшыся да це́ла, сказаў: Тавіта, устань! Яна-ж расчыніла вочы свае́ і, угле́дзіўшы Пятра, се́ла.
І, выправіўшы ўсіх, Пётра ўпаў на калені ды маліўся і, павярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» І яна адкрыла вочы свае ды, убачыўшы Пётру, села.
І ён, даўшы е́й руку, падняў яе́; і, клікнуўшы сьвятых і ўдоў, паставіў яе́ перад імі жывую.
Пётра ж, падаўшы ёй руку, падняў яе і, паклікаўшы святых і ўдоў, паказаў яе жывую.
І сталася ве́дама па ўсе́й Іоніі, і многія ўве́равалі ў Госпада.
І стала вядома пра гэта па ўсёй Ёппе, і многія ўверылі ў Госпада.
Сталася-ж, што ён даволі дзён прабыў у не́йкага Сымона, гарбара.
І сталася, што яшчэ многа дзён заставаўся Пётра ў Ёппе ў нейкага гарбара Сімона.