Адкрыцьцё 3 разьдзел
Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
І Анёлу царквы ў Сардах напішы: Вось што кажа Той, Хто мае сем Божых духаў і сем зорак: Ведаю твае ўчынкі, што ты маеш імя, нібы жывы, а ты мёртвы.
1 І Анёлу Касьцёла ў Сардах пішы: Гэта вось кажа Той, які мае сем Духаў Божых і сем зорак: Знаю справы твае, што маеш імя, што быццам жывеш, а ты-мёртвы.
Будзь чуйным і ўмацуй рэшту, блізкую да смерці, бо Я не знайшоў завершанымі твае справы перад Маім Богам.
Пільнуйся і ўзмацняй астаткі, якія павінны былі загінуць, не знаходжу бо дзеяньняў тваіх дасканалымі перад Богам маім.
Дык памятай, як ты атрымаў і пачуў, і захоўвай, і пакайся. Калі ж ты не будзеш чуйны, то Я прыйду, як злодзей, і ты ні ў якім разе не ўведаеш, у якую гадзіну Я прыйду на цябе.
Дык памятай тады, як ты атрымаў і чуў, тое захавай і кайся. Бо калі не дапільнуеш, прыйду да цябе, як злодзей, і ня будзеш ведаць хвіліны ў якуя прыйду да цябе.
Але ў цябе ёсць некалькі імёнаў у Сардах, якія не заплямілі сваёй вопраткі і будуць хадзіць са Мною ў белым, бо яны годныя.
Ды вось маеш у Сардах некалькі асоб, якія ня плямілі вопраткаў сваіх і будуць хадзіць са мною ў белі, бо з'яўляюцца дастойнымі.
Пераможац будзе апрануты гэтак, у белую вопратку, і Я ні ў якім разе не сатру яго імя з кнігі жыцця і вызнаю яго імя перад Маім Бацькам і перад Яго Анёламі.
Хто пераможа, адзенецца гэтак у вопратку белую і ня выкрасьлю імя яго з кнігі жыцьця і выяўлю імя ягонае перад Айцом маім і на віду ў анёлаў Ягоных.
Хто мае вуха, няхай пачуе, што Дух кажа цэрквам.
Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух Касьцёлам.
І Анёлу царквы ў Філадэльфіі напішы: Вось што кажа Святы, Праўдзівы, Які мае ключ Давідаў, Які адмыкае — і ніхто не замкне, і Які замыкае — і ніхто не адамкне.
І анёлу Касьцёла ў Філадэльфіі напішы: Гэта кажа Сьвяты і Праўдзівы, які мае ключ Давідаў, які калі адчыніць, то ніхто не запрэ, запрэ, і ніхто не адчыніць.
Ведаю твае ўчынкі; вось, Я даў перад табою адамкнёныя дзверы, якіх ніхто не можа замкнуць, бо хоць ты мала маеш сілы, ды захаваў Маё слова, і не адрокся ад Майго імя.
Знаю справы твае. Вось адчыніў перад табою дзьверы, якія ніхто ня можа зачыніць. Бо ты маеш хоць трохі моцы і захаваў слова маё і не выракся імя майго.
Вось даю са зборышча сатаны, якія кажуць, што яны іудзеі, але яны не такія, а лгуць, — вось, Я зраблю, што яны прыйдуць і ўпадуць ніцма перад тваімі нагамі і ўведаюць, што Я палюбіў цябе.
Вось дам табе з сынагогі шатана з тых, якія сябе лічаць за Юдэяў, а імі не з'яўляюцца, але толькі лгуць. Бач, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, што я ўзьлюбіў цябе.
Бо ты захаваў слова Маёй вытрываласці, і Я цябе захаваю ад гадзіны выпрабавання, якая павінна прыйсці на ўвесь населены абшар, каб выпрабаваць жыхароў зямлі.
Бо ўхаваў слова цярплівасьці маёй да цябе і я цябе ўсьцерагу ў хвіліну спакушэньня, якое прыйдзе на ўвесь сьвет зводзіць жыхароў на зямлі.
[Вось] Я і хутка прыйду; трымай, што маеш, каб ніхто не забраў твайго вянка.
Прыйду, бач, хутка. Трымай тое, што маеш, каб ніхто не выхапіў кароны тваёй.
Пераможца Я зраблю калонаю ў храме Майго Бога, і ён ніколі ўжо не выйдзе адтуль і напішу на ёй імя Майго Бога і імя горада Майго Бога, Новага Іерусаліма, які сходзіць з неба ад Майго Бога, і Маё новае імя.
Хто пераможа, таго пастаўлю філярам у сьвятыні Бога майго, і больш з яе ня выйдзе. І напішу на ім імя Бога майго і імя горада Бога майго, новага Ерузалему, які сыходзіць з неба ад Бога майго, і імя маё новае.
Хто мае вуха, няхай пачуе, што Дух кажа цэрквам.
Хто мае вуха, няхай чуе, што кажа Дух Касьцёлам.
І Анёлу царквы ў Лаадыкіі напішы: Вось, што кажа Амін, Сведка верны і праўдзівы, пачатак Божага тварэння:
І Анёлу Касьцёла ў Лаодэцыі напішы: Гэта кажа Амэн, сьведка верны і праўдзівы, каторы ёсьць пачаткам тварэньня Божага.
Ведаю твае ўчынкі, што ты і не халодны і не гарачы. О, калі б ты быў халодны ці гарачы!
Знаю справы твае, бо ты ані халодны, ані цёплы; о каб лепш халодным быў або цёплым.
Але як ты цеплаваты, не гарачы і не халодны, то збіраюся выплюнуць цябе з Маіх вуснаў.
Але за тое, што ты летні, а не халодны ані цёплы, пачну цябе выкідаць з вуснаў маіх.
Бо ты кажаш: «Я багаты і разбагацеў, і ні ў чым не маю патрэбы» — і не ведаеш, што ты няшчасны, і варты жалю, і ўбогі, і сляпы, і голы.
Бо кажаш ты: багаты я і забясьпечаны, і нічога мне ня трэба, а ня ведаеш ты, што ты бедны і найнешчасьлівейшы і ўбогі, і сьляпы, і голы.
Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае агнём, каб разбагацеў ты, і белае адзенне, каб апрануўся і каб не адкрыўся сорам тваёй галізны; і вочнай мазі — памазаць твае вочы, каб ты бачыў.
Раю табе купіць сабе ў мяне золата агнём ачышчанага, каб быў забясьпечаны і каб апрануўся ў белую вопратку, каб не паказалася нікчэмнасьць нагаты тваёй, і масьцю памаж вочы свае, каб бачыў.
Я ўсіх, каго люблю, выкрываю і караю; дык будзь руплівы і пакайся.
Бо я на тых, каторых люблю, сваруся і караю іх. Дык пільнуйся і кайся ў грахах.
Вось, Я стаю каля дзвярэй і стукаю; калі хто пачуе Мой голас і адчыніць дзверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён са Мною.
Бач, стаю ў дзьвярах і стукаю. Калі хто пачуе голас мой і адапрэ мне дзьверы, увайду да яго і павячэраю з ім, а ён са мной.
Пераможцу Я дам сесці са Мною на Маім троне, як і Я перамог і сеў з Маім Бацькам на Яго троне.
Хто пераможа, таму дазволю сядзець са мною на маім троне, як я перамог і засеў з Айцом маім на Яго троне.
Хто мае вуха, няхай пачуе, што Дух кажа цэрквам.
Хто мае вуха, няхай чуе, што кажа Дух Касьцёлам.