Марка 9 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага 2003
І Ён казаў ім: Сапраўды кажу вам: Ёсць некаторыя з тых, што стаяць тут, якія не зазнаюць смерці, пакуль не ўбачаць Царства Божага, якое прыйдзе ў сіле.
І казаў: «Сапраўды кажу вам: некаторыя, што стаяць тут, не пакаштуюць смерці, перш чым не ўбачаць, як Валадарства Божае прыйшло ў магутнасці».
І праз шэсць дзён Ісус забірае Пятра, і Іякава, і Іаана і ўзводзіць асобна іх адных на высокую гару. І перамяніўся Ён перад імі,
І праз шэсць дзён Ісус бярэ Пётру, і Якуба, і Яна і вядзе іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі.
і Яго адзенне зрабілася бліскучае, незвычайна белае, [як снег], як бялільшчык на зямлі не можа так выбеліць.
Адзенне Яго заззяла і стала белым, як снег, як на зямлі бялільшчык выбеліць не зможа.
І з’явіўся ім Ілія з Маісеем і размаўлялі з Ісусам.
І з’явіўся ім Ілля з Майсеем, і гаварылі з Ісусам.
І, азваўшыся, Пётр кажа Ісусу: Равві, добра нам тут быць, і давай зробім тры палаткі, Табе адну, і Маісею адну, і Іліі адну.
І, адказваючы, гаворыць Пётра Ісусу: «Раббі, добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і Іллі адну».
Бо не ведаў ён, што сказаць, бо яны былі перапалоханыя.
Бо сам не ведаў, што гаворыць, бо надта быў спалоханы.
І паўстала воблака, якое накрыла ценем іх, і пачуўся голас з воблака: Гэта Мой Сын Улюбёны, слухайце Яго!
І з’явілася воблака, засланяючае іх, ды голас выйшаў з воблака: «Гэта Сын Мой улюбёны; Яго слухайце!»
І раптам, агледзеўшыся, яны ўжо нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Ісуса з сабою.
І яны, зараз жа паглядзеўшы навокал, апрача Ісуса, нікога больш не бачылі каля сябе.
І, калі зыходзілі з гары, Ён загадаў ім, каб нікому не расказвалі таго, што бачылі, аж пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых.
І, калі сыходзілі з гары, загадаў ім Ён, каб нікому не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне.
І яны захавалі ў сабе гэтае слова, спрачаючыся між сабою, што значыць уваскрэснуць з мёртвых.
І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што гэта значыць: «уваскрэснуць».
І спыталіся ў Яго, кажучы: Чаму кніжнікі кажуць, што спярша Ілія павінен прыйсці.
Дык пыталі Ісуса: «Чаму гэта фарызеі і кніжнікі кажуць, што трэба, каб перш прыйшоў Ілля?»
Ён жа сказаў ім: Ілія, сапраўды, прыходзіць спярша і ўзнаўляе ўсё; а як напісана пра Сына Чалавечага, што шмат Яму належыць выцерпець і быць зняважаным?
А Ён гаворыць ім: «Ілля, калі прыйдзе перш, направіць усё; і, як напісана аб Сыне Чалавечым, будзе шмат цярпець і будзе пагарджаны.
Але кажу вам, што і Ілія прыйшоў і зрабілі яму ўсё, што хацелі, як напісана пра яго.
Але Я вам кажу: і Ілля прыйшоў, і з ім зрабілі, як хацелі, як аб ім напісана».
І, прыйшоўшы да вучняў, яны ўбачылі вялікі натоўп навокал іх і кніжнікаў, што спрачаліся з імі.
І, вяртаючыся да вучняў, убачылі вакол іх вялікі натоўп кніжнікаў, што спрачаліся з імі.
І адразу ўвесь натоўп, убачыўшы Яго, уразіўся, і, падбягаючы, яны віталі Яго.
І адразу, бачачы Ісуса, увесь народ здзівіўся, і, падбягаючы, вітаў Яго.
І Ён спытаўся ў іх: Аб чым спрачаецеся з імі?
І спытаўся ў іх: «Пра што спрачаецеся між сабой?»
І адзін з натоўпу адказаў Яму: Настаўніку, я прывёў да Цябе свайго сына, у якім нямы дух;
І нехта з натоўпу адказаў: «Настаўнік, я прывёў да Цябе сына майго, які мае духа нямога.
і дзе ён ні схопіць яго, кідае вобземлю, і ён пену пускае, і скрыгоча зубамі і карчанее; і я сказаў Тваім вучням, каб выгналі яго, ды яны не змаглі.
І ён, дзе толькі наваліцца на яго, кідае яго, так што пеніцца ён і скрыгоча зубамі ды пруцянее. Дык прасіў я вучняў Тваіх, каб яго выгналі, але яны не змаглі».
А Ён у адказ ім кажа: О бязвернае пакаленне, дакуль буду ў вас? Дакуль буду цярпець вас? Вядзіце яго да Мяне.
Ён жа, адказваючы ім, кажа: «О род няверны, як доўга буду Я між вас? Як доўга буду вас цярпець? Прынясіце яго да Мяне».
І прывялі таго да Яго. І, убачыўшы Яго, дух адразу скруціў таго курчам і той, упаўшы на зямлю, качаўся, пускаючы пену.
І прынеслі яго да Яго. І калі ўбачыў Яго, зараз жа дух пачаў ім тузаць ды, кінуўшы на зямлю, качаў яго, выціскаючы пену.
І Ён запытаўся ў яго бацькі: Як даўно гэта здарылася з ім? — І той сказаў: З дзяцінства;
І запытаўся ў бацькі: «Як даўно яму гэта прычынілася?» А ён сказаў: «Ад дзяцінства;
і часта і ў агонь кідаў яго, і ў ваду, каб загубіць яго, але, калі што можаш, дапамажы нам, злітаваўшыся над намі!
і часта кідаў яго нават у агонь і ў ваду, каб яго загубіць, але, калі можаш, ратуй нас, злітуйся над намі».
Ісус жа сказаў яму: Ты кажаш: «Калі можаш». Усё мажлівае для таго, хто веруе.
А Ісус гаворыць яму: «Калі можаш! Усё магчыма таму, хто верыць».
[І] адразу, усклікнуўшы, хлопцаў бацька [са слязьмі] сказаў: Верую, [Госпадзе], дапамажы майму нявер’ю.
Тады бацька хлопчыка, плачучы, гаварыў уголас: «Веру, дапамажы майму недаверству».
Ісус жа, убачыўшы, што збягаецца натоўп, забараніў нячыстаму духу, кажучы яму: Нямы і глухі дух, Я загадваю табе: выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго!
І, калі Ісус убачыў, што збягаецца натоўп людзей, забараніў нячыстаму духу, кажучы яму: «Дух глухі і нямы! Я загадваю табе: выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго».
І дух, ускрыкнуўшы і моцна скурчыўшы таго, выйшаў; а той зрабіўся як мёртвы, так што многія казалі, што ён памёр.
І той, крычучы і моцна тузаючы ім, выйшаў з яго; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія гаварылі: «Ён памёр».
Ісус жа, узяўшы яго [за] руку, падняў яго, і ён устаў.
Ісус жа, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
І калі Ён увайшоў у дом, Яго вучні на адзіноце пыталіся ў Яго: Чаму мы не змаглі выгнаць яго?
І, калі Ісус вярнуўся дамоў, вучні Яго ўжо адзін на адзін пыталіся ў Яго: «Чаму мы не змаглі яго выгнаць?»
І Ён сказаў ім: Гэты род не можа выйсці інакш, як ад малітвы [і посту].
І Ён сказаў ім: «Гэты род ніяк не можа выйсці, акрамя як праз малітву».
І, выйшаўшы адтуль, яны праходзілі праз Галілею; і Ён не хацеў, каб хто-небудзь даведаўся пра гэта;
І, выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею; і Ён не хацеў, каб хто пра гэта ведаў.
бо Ён навучаў Сваіх вучняў і казаў ім: Сын Чалавечы будзе аддадзены ў рукі людзей, і заб’юць Яго, і, забіты, Ён праз тры дні ўваскрэсне.
Бо навучаў вучняў Сваіх і казаў ім: «Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей, і яны заб’юць Яго, але, забіты, Ён праз тры дні ўваскрэсне».
Яны ж не зразумелі гэтага слова і баяліся ў Яго спытацца.
Ды яны слоў гэтых не разумелі і баяліся Яго пытацца.
І прыйшлі ў Капернаум. І, калі быў ў доме, Ён спытаўся ў іх: Што вы дарогаю абмяркоўвалі?
І прыбылі ў Кафарнаўм. І, калі былі ў доме, спытаў Ён іх: «Аб чым вы ў дарозе разважалі?»
Яны ж маўчалі; бо ў дарозе адзін з адным паспрачаліся: хто большы.
Але яны маўчалі, бо ў дарозе спрачаліся паміж сабой, хто з іх большы.
І Ён, сеўшы, паклікаў дванаццаць і кажа ім: Калі хто хоча быць першы, няхай будзе з усіх апошні і слуга ўсіх.
І Ісус, сеўшы, паклікаў дванаццаць, і гаворыць ім: «Калі хто хоча быць першым, будзь з усіх апошнім ды ўсіх слугою».
І, узяўшы дзіця, Ён паставіў яго пасярод іх, і, абняўшы яго, сказаў ім:
І, узяўшы дзіця, паставіў яго паміж імі, і прытуліў яго, і сказаў ім:
Хто прыме адно з такіх дзяцей у Маё імя, Мяне прымае; а хто Мяне прыме, не Мяне прымае, але Таго, Хто паслаў Мяне.
«Калі хто ў імя Маё прыме адно з такіх дзяцей, Мяне прымае, а хто Мяне прыме, той не Мяне прыме, але Таго, Хто Мяне паслаў».
Сказаў Яму Іаан: Настаўніку, мы бачылі аднаго чалавека, што Тваім імем выганяе дэманаў, і забаранілі яму, бо ён не ішоў услед за намі.
Сказаў Яму Ян: «Настаўнік, мы бачылі некага, які ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму, бо ён не ходзіць з намі».
Ісус жа сказаў: Не забараняйце яму. Бо няма таго, хто зрабіў бы цуд у Маё імя і мог бы неўзабаве ліхасловіць Мяне;
Ісус жа гаворыць: «Не забараняйце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды ў імя Маё, не можа зараз жа блага гаварыць пра Мяне.
бо хто не супроць нас, той за нас19.
Бо хто не супраць нас, той за нас.
Бо хто напоіць вас кубкам вады ў Маё імя, таму што вы Хрыстовы, — сапраўды кажу вам: ні ў якім разе ён не страціць сваёй узнагароды.
Бо хто падасць вам кубак вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй.
І хто ўвядзе ў грэх аднаго з гэтых малых, што веруюць [у Мяне], лепей было б яму, калі б млынавы20 жарон павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора.
А хто згоршыць аднаго з гэтых малых, што вераць у Мяне, такому лепш было б, каб прычапілі жарон млынавы на шыю яго і кінулі ў мора.
І калі твая рука будзе ўводзіць у грэх цябе, адсячы яе; лепей, каб ты калекам увайшоў у жыццё, чым, дзве рукі меўшы, пайшоў у геену, у нязгасны агонь,
І, калі рука твая горшыць цябе, адсячы яе. Бо лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым, маючы абедзве рукі, пайсці ў пекла, у агонь нязгасны. (44)
[дзе іх чарвяк не памірае і агонь не згасае]21.
І калі нага твая згаршае цябе, адсячы яе. Лепш табе кульгаваму ўвайсці ў жыццё, чым, маючы абедзве нагі, быць укінутым у пекла. (46)
І калі твая нага будзе ўводзіць у грэх цябе, адсячы яе; лепей, каб ты кульгавым увайшоў у жыццё, чым, дзве нагі меўшы, быў кінуты ў геену, [у нязгасны агонь,
І калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, бо лепш табе ўвайсці ў Валадарства Божае аднавокім, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у пекла,
дзе іх чарвяк не памірае і агонь не згасае].
дзе чарвяк іх не памірае ды агонь не згасае.
І калі тваё вока будзе ўводзіць у грэх цябе, вырві яго; лепей, каб ты аднавокім ўвайшоў у Царства Божае, чым, два вокі меўшы, быў укінуты ў геену [вогненную],
Бо кожны будзе агнём пасолены.
дзе іх чарвяк не памірае і агонь не згасае.
Соль добрая, а калі соль звятрэе, дык чым яе прысаліць? Майце ў сабе соль і спакой майце між сабою».
Бо кожны агнём асоліцца [і кожная ахвяра соллю асоліцца].
Соль — добрая рэч, калі ж соль абяссолее, чым яе прыправіце? Майце соль у сабе і жывіце мірна між сабою!