Яна 5 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Міхася Міцкевіча → Пераклад Яна Пятроўскага
Пасьля гэтага было сьвята юдэйскае, і Ісус прыйшоў у Ерусалім.
Пасьля гэтага было сьвята юдэйскае; і Ісус прыйшоў ў Ерузалім.
Ёсьць-жа ў Ерусаліме пры браме, званай Авечая, купальня, званая пагэбрайску Бэтсаіда, з пяцьма крытымі ўваходамі.
Есьць-жа ў Ерузаліме каля Авечае брамы купальня, якая па-гэбрэйску завецца Бэтэзда зь пяцьма паветкамі на калёнах.
У іх ляжала мноства хворых: сьляпых, кульгавых, падсухіх, якія чакалі ўзрушэньня вады.
У іх ляжала множства хворых, сьляпых, кульгавых, ссохшых, што чакалі на рух вады,
Бо ангел Гасподні час-ад-часу зыйходзіў у купальню і ўзрушаў ваду; і хто першы па ўзрушэньні вады ўваходзіў у яе, ачуньваў, які-б ні быў нядуг.
Бо час ад часу ангел Гасподні зыходзіў у купальню і хвалявау ваду; і хто першы уваходзіў ў яе пасьля ўсхваляваньня вады, той здаравеў, на якую-б хваробу ен ні хварэў.
Быў там адзін чалавек, які праз трыццаць восем год быў у нядугу.
І быу тут нейкі чалавек, што хварэў трыццаць восем гадоў.
Ісус, убачыўшы яго ляжачага і ведаючы, што як доўга ён цярпеў у нядугу, кажа яму: — ці хочаш быць здаровым?
Ісус, убачыўшы яго ляжачага і, даведаўшыся, што ляжыць ён ужо даўжэйшы час, кажа яму: ці хочаш паздаравець?
Хворы адказаў Яму: — так, Госпадзе, але ня маю чалавека, які спусьціў-бы мяне ў купальню, калі ўзрушыцца вада; калі-ж я прыйходжу, іншы перш за мяне спускаецца ў яе.
І хворы адказаў: так, Госпадзе, але я ня маю чалавека, каторы апусьціў-бы мяне ў купальню, калі ўсхвалюецца вада; калі-ж я сам прыходжу, іншы выпераджае мяне.
Ісус кажа яму: — устань, вазьмі пасьцель сваю і хадзі.
Ісус кажа яму: устань, вазьмі пасьцелю сваю і хадзі.
І ён ураз стаў здаровым, узяў пасьцель сваю і пайшоў; дзялася-ж гэта ў дзень сыботні.
І ён зараз-жа паздаравеў, і ўзяў пасьцелю сваю, і пайшоў. Было-ж гэта у сыботу.
Дзеля таго юдэі гаварылі ацаленаму: — сёньня сыбота; ня можна табе браць пасьцель тваю.
Затым Юдэі казалі аздароўленаму: сягоньня сыбота, і права не дазваляе табе несьці сваю пасьцелю.
Ён-жа адказаў ім: — Той, Хто ацаліў мяне, сказаў мне: — вазьмі пасьцель тваю і хадзі.
Ён адказаў ім: той, Хто аздаравіў мяне, сказаў мне: вазьмі пасьцелю сваю і хадзі.
І спыталіся у яго: — хто Той Чалавек, Які сказаў табе — вазьмі пасьцель тваю і хадзі?
Тады яны запыталі яго: хто гэты чалавек, што сказаў табе: вазьмі пасьцелю сваю і хадзі?
Ацалены-ж ня ведаў, Хто Ён; бо Ісус адыйшоўся ў народ, які там быў.
Але аздароўлены ня ведаў, хто гэта быў, а Ісус адыйшоў ад народу, які быў на тым месцы.
Потым знайшоў яго Ісус у храме і сказаў яму: — вось, ты здароў стаў; не грашы-ж больш, каб ня здарылася з табою штось горшага.
Пасьля гэтага Ісус спаткаў яго у сьвятыні і сказаў яму: вось цяперака ты здаровы, глядзі-ж, не грашы болей, каб ня сталася з табою што-небудзь горшае.
Чалавек гэты пайшоў і расказаў юдэям, што гэта Ісус, Хто ацаліў яго.
Чалавек гэты пайшоў і сказаў Юдэям, што гэта быў Ісус, Каторы аздаравіў яго.
І дзеля гэтага юдэі сьцігалі Ісуса, шукаючы загубы на Яго, бо тварыў гэтае ў сыботу.
І пачалі Юдэі прасьледаваць Ісуса і шукалі нагоды, як-бы забіць Яго за тое, што Ён тварыў гэтакія рэчы ў сыботу.
Ісус-жа гаварыў ім: Айцец Мой да гэтага часу творыць, і Я твару.
Але Ісус адказаў ім: Ацец Мой дагэтуль чыніць, і Я чыню.
За гэта юдэі яшчэ больш разьярваліся, каб загубіць Яго, за тое, што ня толькі зьневажае сыботу, але і называе Бога Айцом Сваім, і Сябе дараўноўвае да Бога.
За гэта яшчэ болей Юдэі шукалі забіць Яго, што Ён ня толькі ломіць сыботу, але і казаў гэтаксама, што Бог быў Ягоным Айцом, чынячы гэтым Самога Сябе роўным Богу.
Ісус-жа ў адказ сказаў ім: — папраўдзе, папраўдзе кажу вам: Сын нічога ня можа тварыць Сам ад Сябе, калі ня бачыць, як творыць Айцец, бо што творыць Ён, тое і Сын творыць таксама.
Тады, адказваючы, Ісус сказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: Сын нічога ня можа чыніць Сам ад ябе, калі не пабачыць творачага Айца: бо штоколечы. Ён чыніць, тое гэтаксама і Сын чыніць.
Бо Айцец любіць Сына, і паказвае Яму ўсё, што творыць Сам, і пакажа Яму ўчынкі большыя за гэтыя на падзіўленьне вам.
Бо Ацец любіць Сына і паказвае Яму ўсё; што Сам чыніць: дый пакажа Яму яшчэ большыя дзеяньні, чымся гэтыя, ажно дзівіцца будзеце.
Бо як Айцец уваскрашае памершых і ажыўляе, так і Сын ажыўляе, каго хоча.
Бо як Ацец уваскрашае памершых і ажыўляе, — гэтак і Сын ажыўляе, каго хоча.
Бо Айцец і ня судзіць нікога, але ўвесь суд аддаў Сыну.
Бо Ацец ня судзіць нікогда, але ўвесь суд аддаў Сыну,
Каб усе паважалі Сына, як паважаюць Айца; і хто не паважае Сына, той не паважае і Айца, Хто паслаў Яго.
Каб усе паважалі Сына, як паважаюць Айца. Хто не паважае Сына, не паважае і Айца, Каторы паслаў Яго.
Папраўдзе, папраўдзе кажу вам, хто слухае слова Маё і верыць Таму, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае, і на суд ня прыйходзіць, але перайшоў ад сьмерці да жыцьця.
Запраўды, запраўды кажу вам: хто слухае слова Маё і верыць Таму, Хто паслаў Мяне, мае вечнае жыцьцё, і ня прыйдзе на суд, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.
Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: — надыйходзіць час, ды ўжо настаў, калі мертвыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць.
Запраўды, запраўды кажу вам: прыйдзе час; дый ужо прыйшоў, калі памершыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць.
Бо як Айцец мае жыцьцё ў Самым Сабе, так і Сыну даў мець жыцьцё ў Самым Сабе.
Бо, як Ацец мае жыцьцё Сам у Сабе, гэтак і Сыну даў мець жыцьцё ў Самым Сабе;
І даў Яму ўладу суд чыніць, бо Ён ёсьць Сын Чалавечы;
І даў Яму ўладу чыніць суд, бо Ён ёсьць Сын Чалавечы.
Ня дзівецеся з гэтага. Бо надыйходзіць час, калі ўсе, хто ў магілах, пачуюць голас Сына Божага.
Ня дзівуйцеся з гэтага: бо надыйдзе гадзіна, калі ўсе, што ў магілах, пачуюць голас Ягоны,
І выйдуць — каторыя тварылі добрае, на ўваскрасеньне жыцьця, а каторыя тварылі ліхое, на ўваскрасеньне асуду.
І выйдуць тыя, што чынілі дабро на ўваскрасеньне жыцьця, а што благое чынілі — на ўваскрасеньне суду.
Я нічога не магу тварыць Сам ад Сябе. Як Я чую, так суджу, і суд Мой справядлівы, бо не дамагаюся волі Мае, але волі Таго, Хто паслаў Мяне.
Я нічога не магу чыніць Сам ад Сябе; як чую, гэтак суджу: і суд Мой справядлівым ёсьць бо Я ня шукаю Свае ўласнае волі, але волі Таго, Хто паслаў Мяне, Айца.
Калі Я сьветчу Сам за Сябе, то сьветчаньне Маё ня справядлівае.
Калі Я сьведчу Сам пра Сябе, дык сьведчаньне Маё ня ёсьць праудзівае.
Ёсьць іншы, Хто сьветчыць за Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае сьветчаньне тое, якім Ён сьветчыць за Мяне.
Ёсьць нехта іншы, хто сьведчыць адносна Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае тое сьведчаньне, каторым ён сьведчыць адносна Мяне.
Вы пасылалі да Яна, і ён даў сьветчаньне праўдзівае.
Вы паслалі да Яна і ён засьведчыў аб праўдзе.
Я-ж не ад чалавека прыймаю сьветчаньне, але кажу вам гэта, каб вы былі збавёныя.
Не ад чалавека прыймаю Я сьведчаньне, але кажу гэта, каб вы збаўленымі былі.
Ён быў сьветачам, які гарэў і сьвяціў; і вы хацелі часова пацешыцца ягоным сьвятлом.
Ён быў гаручым і зіяючым сьвятлом, і вы хацелі пацешыцца якісьці час у сьвятліні ягонай.
Я-ж маю сьветчаньне большае за Янава, бо дзеяньні, якія даў мне Айцец да выкананьня, самыя тыя дзеяньні, якія Я твару, сьветчаць за Мяне, што Айцец паслаў Мяне.
Я-ж маю сьведчаньне большае за Янавае: бо дзеяньні, якія Ацец даў Мне завяршыць, яны, гэтыя самыя дзеяньні, што Я чыню, яны сьведчаць пра Мяне, што Ацец паслаў Мяне.
І Айцец, пасылаючы Мяне, Сам засьветчыў за Мяне; вы-ж ані голасу Яго ніколі ня чулі, ані вобліку Яго ня бачылі.
І Ацец, Каторы паслаў Мяне, Сам засьведчыў аба Мне. А вы ані голасу Ягонага ніколі ня чулі, ані аблічча Ягонага ня ачылі.
І ня маеце ў сабе слова Ягонага, бо ня верыце Таму, Каго Ён паслаў.
Затым вы ня маеце ў сабе слова Ягонага, бо ня верыце Таму, Каторага Ён паслаў.
Пазнайце Пісаньні, праз якія вы думаеце здабыць жыцьцё вечнае, і яны ж сьветчаць за Мяне.
Дасьледуйце Пісаньні бо вы думаеце, што празь іх маеце жыцьцё вечнае, а яны сьведчаць аба Мне.
Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.
Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.
Ня прыймаю славы ад людзей.
Славы ад людзей Я ня прыймаю.
Але ведаю вас: вы ня маеце ў сабе любові да Бога.
Але ведаю вас; вы ня маеце ў сабе любові для Бога.
Я прыйшоў у імя Айца Майго, і ня прыймаеце Мяне; а калі іншы прыйдзе ў імя сваё, таго прымеце.
Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы ня прыймаеце Мяне; а калі-б іншы прыйшоў у імя сваё, таго прыймеце.
Як вы можаце верыць, калі прыймаеце славу адзін ад аднаго, а славы ад Бога Адзінага ня шукаеце.
Як можаце вы верыць, калі адзін ад аднаго прыймаеце славу, і ня шукаеце славы ад адзінага Бога?
Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас прад Айцом; ёсьць-жа адзін, хто вінаваціць вас — Майсей, на каго вашыя надзеі.
Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас перад Айцом: ёсьць хто абыінавачвае вас — Майсей, на каторага спадзеяцеся.
Але, каб вы верылі Майсею, верылі-б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне.
Бо, калі-б вы верылі Майсею, дык верылі-б і Мне, бо ён пісау пра Мяне.
Калі-ж і яго пісаньням ня верыце, як-жа паверыце словам Маім?
Але калі ня верыце яго пісаньням, як паверыце Маім словам?