Марка 2 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Л. Гарошка
І прыйшоў Ён зноў у Капернау́м праз некалькі дзён, і чу́тна стала, што Ён у доме.
Пасьля некалькі дзён вярнуўся ў Капэрнаўм, і разыйшлася вестка, што Ён у доме.
І адразу сабра́ліся многія, так што не ўмяшчаліся ўжо і пры дзвярах, і Ён казаў ім слова.
І сабралася столькі народу, што і ля дзьвярэй ня было мейсца; і гаварыў ім слова.
І прыйшлі, несучы́ да Яго спаралізава́нага, якога трымалі на руках чацвёра;
І прыйшлі да Яго і з спараліжаваным, нясучы яго ўчатырох.
і, не ма́ючы як наблíзіцца да Яго з-за натоўпу, яны раскры́лі дах над тым месцам, дзе Ён быў, і, пракапа́ўшы, апусцíлі пасцель, на якой ляжаў спаралізава́ны.
І ня маючы магчымасьці падыйсьці да Яго дзеля скупленьня народу, раскрылі дах дому, дзе Ён быў, і зрабіўшы дзірку, спусьцілі пасьцель, на якой ляжаў спараліжаваны.
І, убачыўшы веру іх, Іісус кажа спаралізава́наму: сы́не, адпускаюцца твае грахі.
Ісус, бачучы іхнюю веру, кажа паралітыку: дзіця, табе даруюцца твае грахі.
Сядзелі ж тут некаторыя з кніжнікаў і разважа́лі ў сэ́рцах сваіх:
Тут-жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сваіх сэрцах:
што́ Ён гэтак блюзне́рыць? хто можа адпускаць грахі, акрамя аднаго Бога?
Што гэты так блюзьніць? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?
І адразу Іісус, спазна́ўшы духам Сваім, што яны так разважа́юць у сабе, кажа ім: што́ гэта вы разважа́еце ў сэ́рцах вашых?
Ісус ураз-жа даведаўся духам Сваім, што яны гэтак думаюць у сабе, сказаў ім: зачым гэтак думаеце ў вашых сэрцах?
што лягчэй? сказаць спаралізава́наму: «адпускаюцца твае грахі» ці сказаць: «устань, і вазьмі пасцель тваю, і хадзі»?
Што лягчэй сказаць паралітыку: даруюцца табе грахі, ці сказаць: устаць, вазьмі твой ложак і хадзі?
Але каб вы ведалі, што ма́е ўла́ду Сын Чалавечы на зямлі адпуска́ць грахі, — кажа спаралізава́наму:
Але хаб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, кажа паралітыку:
табе кажу: устань, і вазьмі пасцель тваю, і ідзі ў дом твой.
табе кажу: устань, вазьмі твой ложак ды йдзі ў твой дом.
І адразу ўстаў той, і, узяўшы пасцель, выйшаў перад усімі, так што здзіўля́ліся ўсе і сла́вілі Бога, ка́жучы: ніколі такога мы не бачылі.
І зараз-жа ўстаў, і ўзяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.
І выйшаў Іісус зноў да мора; і ўвесь народ ішоў да Яго, і Ён вучыў іх.
адсутнічае
І, праходзячы, ўбачыў Ён Левíя Алфе́евага, які сядзеў на мы́тні, і кажа яму: ідзі ўслед за Мною. І той, устаўшы, пайшоў услед за Ім.
адсутнічае
І калі Іісус узляжа́ў у доме яго, многія мы́тнікі і грэшнікі ўзляжа́лі з Іісусам і з вучнямі Яго; бо многа было іх, якія ішлі ўслед за Ім.
адсутнічае
І кніжнікі і фарысеі, убачыўшы, што Ён есць з мы́тнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: як гэта з мы́тнікамі і грэшнікамі Ён есць і п’е?
адсутнічае
І, пачуўшы, Іісус кажа ім: не здаровыя ма́юць патрэ́бу ў ле́кары, а хворыя; Я прыйшоў заклíкаць не праведнікаў, а грэшнікаў да пакая́ння.
адсутнічае
Вучні Іаанавы і фарысейскія пасцíлі. І прыходзяць і кажуць Яму: чаму вучні Іаанавы і фарысейскія по́сцяць, а Твае вучні не по́сцяць?
Янавыя і фарысэйскія вучні пасьцяца і прыйшлі да Ісуса і сказалі Яму: чаму Янавы і фарысэйскія вучні посьцяць, а Твае вучні ня посьцяць?
І сказаў ім Іісус: хіба́ могуць пасцíць сыны́ харо́маў вясе́льных, калі з імі жаніх? дакуль жаніх з імі, не могуць пасцíць;
І сказаў ім Ісус: ці могуць пасьціць вясельныя госьці, калі з імі малады? Пакуль маюць з сабою маладога, ня могуць пасьціць.
але пры́йдуць дні, калі будзе ўзя́ты ад іх жаніх, і тады будуць пасцíць у тыя дні;
Але прыйдуць дні, калі возьмуць ад іх маладога, і тады будуць пасьціць у тыя дні.
ніхто латкі з тканіны суровай не прышывае да адзе́жыны старо́й, інакш прышы́тым парве́цца старо́е, і дзірка будзе яшчэ горшая;
І ніхто ня прышывае лапіны з няваленага сукна да старое адзежыны, бо новая лапіна адарвецца ад старога і будзе яшчэ большая дзірка.
і ніхто не ўліва́е віно маладое ў мяхí старыя: інакш прарве віно маладое мяхí, і віно вы́цеча, і мяхí прападу́ць; а віно малодае ў мяхí новыя ўліваць трэба.
І ніхто не налівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно парве мяхі і выцячэ, і мяхі прападуць; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі.
І давяло́ся Яму ў суботу прахо́дзіць пасевамі, і пачалí вучні Яго дарогаю зрываць калоссе.
Здарылася Яму праходзіць у суботу праз збожжа і Яговыя вучні пачалі на хаду рваць калосьсе.
І фарысеі казалі Яму: паглядзі, чаму яны робяць у суботу, што не дазволена?
Фарысэі сказалі Яму: глядзі, яны робяць у суботу тое, што не дазволена.
І Ён кажа ім: ці ж вы ніколі не чыталі, што́ зрабіў Давід, калі патрэбу меў і згалада́ўся сам і тыя, што былí з ім?
І сказаў ім: няўжо вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе, выгаладаўшыся сам і тыя, што былі з ім?
як ён увайшоў у дом Божы пры Авіяфа́ры-першасвятары́ і з’еў ахвя́рныя хлябы́, якіх не дазволена было́ есці нікому, акрамя святароў, і даў таксама тым, што былí з ім.
Як ён увайшоў у Божы дом за архірэя Авіятара ды еў ахвярныя хлябы, якіх ня можна было есьці нікому апрача сьвятароў, і даў тым, што былі з ім.
І казаў ім: субота ўзнікла дзе́ля чалавека, а не чалавек дзе́ля суботы.
І сказаў ім: субота ўстаноўлена для чалавека, а не чалавек для суботы.
Таму Сын Чалавечы ёсць гаспадар і суботы.
А Чалавечы Сын, ёсьць валадаром і над суботаю.