Яна 12 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Віфанію, дзе быў Лазар памерлы, якога Ён уваскрэсіў зь мёртвых.
Ісус жа за шэсць дзён да Пасхі прыйшоў у Віфанію, дзе быў Лазар, якога Ісус уваскрэсіў з мёртвых.
Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марфа служыла, а Лазар быў адзін з тых, хто ўзьляжаў зь Ім.
І зрабілі Яму там вячэру, і Марфа слугавала, а Лазар быў адным, што ўзлягалі з Ім.
А Марыя, узяўшы фунт каштоўнага чысьцюткага нардавага міра, памазала ногі Ісусу і абцерла валасамі сваімі ногі Яму; і дом напоўніўся пахошчамі міра.
Тады Марыя, узяўшы фунт міра з чыстага найкаштоўнейшага нарда, памазала Ісусавы ногі і выцерла сваімі валасамі Яго ногі; і дом напоўніўся водарам міра.
Тады адзін вучань Ягоны, Юда Сымонаў Іскарыёт, які хацеў выдаць Яго, сказаў:
І кажа Юда Іскарыёт, адзін з Яго вучняў, што меўся Яго выдаць:
Чаму б не прадаць гэтае міра за трыста дынараў і не раздаць убогім?
«Чаму не прадалі гэтае міра за трыста дынараў і не далі ўбогім?»
А сказаў ён гэта не таму, каб парупець за ўбогіх, а таму, што быў злодзей: ён меў пры сабе скарбонку, і насіў, што туды апускалі.
А сказаў ён гэта не таму, што рупіўся пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей і, маючы скарбонку, краў з укінутага.
А Ісус сказаў: пакіньце яе; яна зьберагла гэта на дзень пахаваньня Майго;
Сказаў тады Ісус: «Пакінь яе; на дзень Майго пахавання яна зберагала гэта;
убогіх бо заўсёды маеце з сабою, а Мяне — не заўсёды.
бо ўбогіх заўсёды вы маеце з сабою, Мяне ж не заўсёды маеце»,
Многія Юдэі даведаліся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, а каб пабачыць і Лазара, якога Ён уваскрэсіў зь мёртвых.
Даведалася вялікая грамада з іудзеяў, што Ён там, і прыйшлі не толькі дзеля Ісуса, але і каб Лазара ўбачыць, якога Ён уваскрэсіў з мёртвых.
А першасьвятары вырашылі забіць і Лазара,
А першасвятары пастанавілі забіць і Лазара,
бо празь яго многія Юдэі прыходзілі і веравалі ў Ісуса.
Бо многія з-за яго прыходзілі да Ісуса і ўверавалі ў Ісуса.
На другі дзень мноства людзей, што прыйшлі на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Ерусалім,
На другі дзень вялікі натоўп, што прыйшоў на свята, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Ерусалім,
узялі пальмавыя галінкі, выйшлі насустрач Яму і ўсклікалі: асанна! Дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!
узялі пальмавыя галіны і выйшлі насустрач Яму і ўсклікалі: «Асанна! Добраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе [і] Цар Ізрайлеў!»
А Ісус, знайшоўшы малое асьляня, сеў на яго, як напісана:
Ісус жа, знайшоўшы асляня, сеў на яго, як напісана:
«ня бойся, дачка Сыёнавая! вось, Цар твой ідзе, седзячы на маладым асьляняці».
«Не бойся, дачка Сіёна! Вось, твой Цар ідзе, седзячы на маладым асле».
Вучні Ягоныя спачатку не зразумелі гэтага; але, калі праславіўся Ісус, тады ўспомнілі, што так было пра Яго напісана, і гэта зрабілі Яму.
Гэтага Яго вучні не зразумелі спярша, але калі быў праслаўлены Ісус, тады яны ўспомнілі, што гэта пра Яге было напісана, і гэта зрабілі Яму.
Людзі, якія былі зь Ім раней, сьведчылі, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўваскрэсіў яго зь мёртвых;
Сведчыў жа народ, які быў з Ім, што Ён выклікаў Лазара з магілы і ўваскрэсіў Яго з мёртвых.
таму і сустрэў Яго люд, бо чуў, што Ён утварыў гэты цуд.
Таму [і] выйшаў народ насустрач Яму, бо пачулі, што Ён стварыў гэты цуд.
А фарысэі гаварылі паміж сабою: ці ж ня бачыце, што не пасьпяваеце анічога? увесь сьвет ідзе за Ім.
Фарысеі ж сказалі адзін аднаму: «Вы бачыце, што нічога не дасягаеце, вось свет пайшоў за Ім».
Сярод тых, што прыйшлі на пакланеньне ў сьвята, былі некаторыя Эліны;
Былі і некаторыя эліны між тых, што ў свята ішлі пакланіцца,
яны падыйшлі да Піліпа, які быў зь Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: спадару! нам хочацца бачыць Ісуса.
падышлі яны да Філіпа, што з Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: «Пане, мы хочам бачыць Ісуса».
Піліп ідзе і кажа пра тое Андрэю; і потым Андрэй і Піліп кажуць пра тое Ісусу.
Прыходзіць Філіп і кажа Андрэю, прыходзіць Андрэй і Філіп і кажуць Ісусу.
А Ісус сказаў ім у адказ: прыйшоў час праславіцца Сыну Чалавечаму:
Ісус жа адказвае ім, кажучы: «Надышла гадзіна праславіцца Чалавечаму Сыну.
Праўду, праўду кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, дык застанецца адно; а калі памрэ, дык уродзіць багата плоду.
Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў землю, не памрэ, яно астаецца адно; калі ж памрэ, шмат плёну прыносіць.
Хто любіць душу сваю, загубіць яе; а хто ненавідзіць душу сваю ў сьвеце гэтым, захавае яе ў жыцьцё вечнае.
Хто любіць сваю душу, той губіць яе, а хто ненавідзіцт сваю душу на гэтым свеце, зберажэ яе для вечнага жыцця.
Хто Мне служыць, Мне няхай сьледуе, і дзе Я, там і слуга Мой будзе; і хто Мне служыць, таго ўпачцівіць Айцец Мой.
Калі Мне хто Служыць, хай за Мною ўслед ідзе і дзе Я, там і Мой слуга будзе; калі хто Мне служыць, ушануе яго Бацька.
Душа Мая цяпер узрушылася; і што Мне сказаць? Войча! збаў Мяне ад гадзіны гэтай! але на гэтую гадзіну Я і прыйшоў;
Цяпер Мая душа ўстрывожаная, і што Я скажу? Татухна, уратуй Мяне ад гэтай гадзіны? Але дзеля этага Я прыйшоў, на гэтую падз
Войча! праславі імя Тваё! Тады прыйшоў зь неба голас: і праславіў і яшчэ праслаўлю.
Татухна, праслаў Тваё імя». Тады прыйшоў голас з нёба: «І праславіў і зноў праслаўлю».
А люд, што стаяў і чуў тое, казаў: гэта гром. А другія казалі: анёл гаварыў Яму.
Народ жа, які стаяў і чуў казаў: «Загрымела», іншыя казалі: «Анёл гаварыў з Ім».
Ісус на гэта сказаў: ня Мне быў голас гэты, а народу;
У адказ Ісус сказаў: «Не для Мяне гэты голас, а для вас.
сёньня суд сьвету гэтаму; сёньня князь сьвету гэтага выгнаны будзе прэч.
Цяпер суд гэтаму свету, цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон;
І калі Я ўзьнесены буду над зямлёю, усіх прыхіну да Сябе.
І Я, калі буду ўзнесены ад зямлі, усіх прыцягну да Сябе».
Гэта казаў Ён, даючы ўразумець, якою сьмерцю Ён памрэ.
А гэта Ён казаў, даючы зразумець, якою смерцю належала Яму памерці.
Народ адказваў Яму: мы чулі з закона, што Хрыстос жыве вечна; як жа Ты кажаш, што мае быць Сын Чалавечы ўзьнесены? хто Гэты Сын Чалавечы?
А народ адказаў яму: «Мы чулі з Закону, што Хрыстос астаецца вавекі, а як жа Ты кажаш, што павінен быць узнесены Чалавечы Сын? Хто гэты Чалавечы Сын?»
Тады Ісус сказаў ім: яшчэ на кароткі час сьвятло будзе з вамі; хадзеце, пакуль ёсьць сьвятло, каб не абняла вас цемра; а хто ходзіць у цемры, ня ведае, куды ідзе;
І сказаў ім Ісус: «Яшчэ на малы час святло між вамі. Хадзіце, пакуль маеце святло, каб цемра не агарнула; а хто ў цемры ходзіць, не ведае, куды ідзе.
пакуль сьвятло з вамі, верце ў сьвятло, і будзьце сынамі сьвятла. Сказаўшы гэта, Ісус адыйшоў і зьнік ад іх.
Пакуль маеце святло, веруйце ў святло, каб зрабіцца сынамі святла». Гэта сказаў Ісус і, адышоўшы, схаваўся ад іх.
Столькі цудаў утварыў Ён перад імі, і яны ня веравалі ў Яго,
І хоць гэтулькі цудаў Ён стварыў перад імі, яны не ўверавалі ў Яго,
хай збудзецца слова Ісаі прарока: Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас? і каму адкрылася сіла Гасподняя?
Каб спраўдзілася слова прарока Ісаі, якое сказаў ён: «Госпадзе, хто паверыў чутаму ад нас, і Гасподняя рука каму адкрылася?»
Таму не маглі яны вераваць, што як яшчэ сказаў Ісая,
Яны таму не маглі ўвераваць, што яшчэ сказаў Ісая:
«народ гэты асьляпіў вочы свае і скамяніў сэрца сваё, хай ня бачаць вачыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх».
«Асляпіў іх вочы і скамяніў іх сэрдца, каб не бачылі яны вачыма і не зразумелі сэрцам, і не далучыліся, каб Я аздаравіў іх».
Гэта сказаў Ісая, калі бачыў славу Ягоную і казаў пра Яго.
Гэта сказаў Ісая, таму што бачыў Яго славу і сказаў аб Ім.
Урэшце і з начальнікаў многія ўверавалі ў Яго, але дзеля фарысэяў не прызнаваліся, каб не адлучылі іх ад сынагогі;
Між іншым і з начальнікаў многія ўверавалі ў Яго, але з-за фарысеяў не вызнавалі, каб не быць адлучанымі ад сінагогі;
бо палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую.
Бо ўзлюбілі чалавечую славу больш за славу Божую.
А Ісус абвясьціў, сказаўшы: хто ў Мяне веруе, не ў Мяне веруе, а ў Таго, Хто паслаў Мяне;
Ісус жа ўсклікнуў і сказаў: «Хто веруе ў Мяне, не ў Мяне веруе, але ў Таго, хто паслаў Мяне,
і хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне.
І хто бачыць Мяне, бачыць Таго, хто паслаў Мяне.
Я сьвятлом прыйшоў у сьвет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры.
Я, Святло, на свет прыйшоў, каб кожны, хто веруе ў Мяне, не астаўся ў цемры.
І калі хто пачуе Мае словы і не паверыць, Я ня суджу яго: бо Я прыйшоў ня судзіць сьвет, а выратаваць сьвет.
І калі хто пачуе Мае словы і не зберажэ, Я не суджу яго; бо Я не прыйшоў судзіць свет, а ўратаваць свет.
Хто Мяне адкідае і ня прымае словаў Маіх, мае судзьдзю сабе: слова, якое Я абвяшчаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень;
Хто цураецца Мяне і не прыймае Маіх слоў, той мае суддзю сабе: слова, якое Я сказаў, яно будзе судзіць яго ў астатні дзень.
Бо Я гаварыў не ад Сябе; а Айцец, Які паслаў Мяне, Ён даў мне наказ, што сказаць і што гаварыць.
Бо Я не ад Сябе казаў, але Бацька, што паслаў Мяне, Сам Мне запаведзь даў, што Мне сказаць і што гаварыць.
І ведаю Я, што наказ Ягоны ёсьць жыцьцё вечнае. Дык вось, што Я кажу, кажу, як сказаў Мне Айцец.
І ведаю, што Яго запаведзь — вечнае жыццё. Дык, што Я кажу, — як казаў Мне Бацька, так кажу».