Да Рымлянаў 8 разьдзел
Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Дык няма цяпер ніякага засуджэньня тым, што ў Хрысту Ісусу жывуць ня подле цела, але подле духа,
Так вось цяпер тым, што ў Хрысьце Езусе няма асуджэньня.
Бо закон духа жыцьця ў Хрысту Ісусу вывальніў мяне ад закону грэху а сьмерці.
Бо закон Духа, каторы дае жыцьцё ў Хрысьце Езусе, асвабадзіў цябе спад законы граха і сьмерці.
Як Закон, скволены целам, быў слабы, дык Бог паслаў Сына Свайго ў падобнасьці цела грэшнага за грэх і засудзіў грэх у целе,
Бо што было немагчымым для закону, дзеля сапсутасьці цела, тое Бог справіў, пасылаючы Сына Свайго ў падобнасьці грэшнага цела ды дзеля граха, асудзіў грэх у целе,
Каб вымаганьне Закону споўнілася ў нас, каторыя жывем ня подле цела, але подле духа.
каб апраўданьне закону споўнілася ў нас, што жывём не па целу, але па духу.
Бо жывучыя подле цела празь цялеснае думаюць, а жывучыя подле духа — праз духоўнае.
Бо тыя, што жывуць целам, імкнуцца да таго, што хоча цела, а тыя, што жывуць па Духу — да таго імкнуцца, чаго хоча Дух.
Падумкі цялесныя ё сьмерць, а падумкі духоўныя — жыцьцё а супакой,
Імкненьне (мудрасьць, прырода) цела вядзе да сьмерці, а імкненьне (прырода) Духа — да жыцьця ды супакою.
Бо цялесныя падумкі ё непрыязьньства супроці Бога, бо яны не паддаюцца закону Божаму, дый запраўды ня могуць.
Імкненьні цела (мудрасьць, прырода) працівяцца (варожыя) Богу, бо не падчыняюцца Божаму Закону, і ня можа.
Затым тыя, што ў целе, ня могуць угадзіць Богу.
Ды тыя, што жывуць (па) целам — ня могуць падабацца Богу.
Але вы ня ў целе, але ў Духу, калі запраўды Дух Божы жывець у вас. Калі ж хто ня мае Духа Хрыстовага, тый не Ягоны.
Вы аднак не жывіцё (па) целам, але Духам, калі толькі Божы Дух прабывае ў вас. А калі хто ня мае Духа Хрыстовага, той Яму не належыцць.
А калі Хрыстос у вас, цела запраўды мертвае да грэху, але дух жывы да справядлівасьці.
Калі Хрыстус прабывае ў вас, то хоць цела сьмяротнае дзеля граха, але дух жыве праз справядлівасьць.
Калі ж Дух Таго, хто ўскрысіў Ісуса зь мертвых, жывець у вас, Тый, што ўскрысіў Ісуса зь мертвых, ажыве сьмяротныя целы вашыя Духам Сваім, Каторы жывець у вас.
А калі ў нас жыве Дух Тога, Хто ўскрасіў Езуса з умёршых, дык Той, ускрасіў Езуса з умёршых, дык Той, ускрасіўшы Хрыстуса з умёршых, ускрасіць сьмяротныя целы вашыя праз прабываючага ў вас Духа Свайго.
Дык, браты, мы даўжбіты ня целу, каб жыць подле цела;
Дык вось, браты, не даўжнікі мы цела, каб жыць целам.
Бо, калі жывіце подле цела, маеце памерці; але калі духам забіваеце ўчынкі цела, жывыя будзеце.
Бо калі будзеце жыць цалкам — памрыцё, а калі духам утаймуеце страсьці цела — будзеце жыць.
Бо ўсі, воджаныя Духам Божым, ё сынове Божыя;
Бо ўсе тыя, каторых вядзе Божы Дух (ёсьць) — сынамі Божымі.
Бо вы не прынялі духа няволі ізноў дзеля страху, але прынялі духа ўсынаўленьня, каторым гукаем: «Аўва! Войча!»
Вы ж не атрымалі духа няволі, каб зноў жыць у страху, але атрымалі вы Духа ўсынаўленьня, у якім можам прызываць: "Абба, Ойча!"
Гэты самы Дух сьветча духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.
Той сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы дзеці Сыны Божыя.
А калі дзеці, дык і спадкаемцы; спадкаемцы Божыя, суспадкаемцы Хрыстовы, калі запраўды церпім ізь Ім, каб ізь Ім і ўславіцца.
А калі дзецьмі (сынамі), дык і спадкаемцамі Божымі, а суспадчыньнікамі Хрыстовымі, калі толькі з Ім разам цярпім, каб разам удзельнічыць у хвале.
Бо ўважаю, што цяперашнія цярпеньні не раўня прыйдучай славе, што аб’явіцца нам.
Бо ўважаю, што цяперашніх цярпеньняў нельга параўняць з будучай хвалой, якая аб'явіцца ў нас.
Бо, рупатліва выглядаючы, стварэнцы спадзяюцца аб’яўленьня сыноў Божых, —
Стварэньне бо ж прагна чакае аб'явы сыноўства Божага.
Бо стварэнцы паддаліся марнасьці не самахоць, але з волі таго, хто паддаў іх, — у надзеі,
Бак, стварэньне падчынілася ліхоце не дабравольна (самахоць), але па волі Таго, Хто падчыніў — з надзеяй.
Што й самы стварэнцы вывальнены будуць ізь няволі раскладу да свабоды славы дзяцей Божых.
Што яно таксама будзе асвабоджана з няволі сапсуцьця, каб удзельнічыць у свабодзе дый хвале дзяцей Божых.
Бо мы ведаем, што ўсе стварэньне разам стогне і разам трудніцца ў болю аж дагэтуль;
Ведаем, што ўсё стварэньне дасюль стогне і мучыцца.
І не адно яно, але й мы самы, маючы пачатак Духа, і мы ў сабе стогнем, рымсьцячы чакаем усынаўленьня, адкупленьня цела свайго.
Ды ня толькі стварэньне дасюль, але і мы самі, маючыя пачатак Духа (дары Духа), і мы ўнутры ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.
Бо мы спасёныя надзеяй. Але надзея відомая ня ё надзея; бо, калі хто бача, чаго яму й спадзявацца?
У надзеі мы ўжо збаўлены. Аднак бачная надзея, гэта не надзея. Бо калі хто бачыць, дык пашто яму надзея?
Але калі спадзяемся таго, чаго ня бачым, тады, рымсьцячы, спадзяемся ў цярплівосьці.
Калі аднак, ня бачым, спадзяёмся нечага, дык тады з цярплівасьцю чакаем.
І падобна таксама Дух памагае нам у нашых кволасьцях; бо мы ня ведаем, як маем маліцца, але Сам Дух прычыняецца за нас стогнамі нявымоўнымі.
Падобна і Сьвяты Дух успамагае нашу кволасьць. Калі мы не ўмеем, як трэба, маліцца, сам Дух заступаецца за нас у невыслоўных просьбах.
Тый жа, хто дасьлядуе сэрцы, ведае, якая думка ў Духа, бо Ён прычыняецца за сьвятых з волі Божае.
Той жа, хто пранікае сэрца, ведае намер Духа, ведае чаго (жадае) прагне Дух, бо заступаецца за сьвятых па волі Божай.
Мы ж ведаем, што любячым Бога ўсе дзеецца дзеля дабра, тым, што пагуканыя подле замеру.
Ведаем таксама, што Бог садзейнічыць ва ўсім для іх дабра з тымі, што мілуюць Яго, ды каторыя пакліканы па Яго волі (намеру).
Бо каго Ён перадведаў, тым і наканаваў быць падобнымі да абраза Сына Свайго, каб Ён быў першаком памеж шмат братоў.
Бо тых, якіх Ён спрадвеку прадбачыў, тых Ён прызначыў стацца падобнымі да вобразу Сына Свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі.
А каго Ён наканаваў, тых і пагукаў; а каго пагукаў, тых і аправіў; а каго аправіў, тых і ўславіў.
Тых жа, каторых прызначыў, тых і паклікаў, а каторых паклікаў — тых і апраўдаў (усправядлівіў), а каторых апраўдаў, тых і праславіў.
Што ж скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супроці нас?
Дык што на гэта скажам? Калі Бог з намі, дык хто супраць нас?
Тый, Каторы Сына Свайго не пашчаджаў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як ізь Ім не падаруе нас шчодра і ўсім?
Той, Хто не пашкадаваў Сына Свайго, але выдаў Яго за ўсіх нас — як жа Ён таксама разам з Ім усяго нам не даруе?
Хто будзе вінаваць абраных Божых? Бог праўдзе іх.
Хто можа абвінаваціць выбраньнікаў Божых? Бог, Каторы апраўдвае?
Хто засуджае? Хрыстос памер, але і ўскрэс: Ён і паправе Бога, Ён і прычыняецца за нас.
Хто Той, што іх будзе судзіць? Ці Хрыстус Езус, што (за нас) памёр і ўскрос і сядзіць па правіцы Бога, ды Каторы заступаецца за нас?
Хто адлуча нас ад міласьці Божае: атуга, ці гарота, ці перасьледаваньне, ці галадоў, ці голасьць, ці небясьпечнасьць, ці меч?
Дык хто ж можа адлучыць нас ад міласьці (любові) Хрыстовай? Ці гора, ці прыгнёт, ці праследаваньне, ці нястача, ці голад, ці нагасьць (бяда), ці небясьпека, або меч?
Як напісана: «За Цябе забіваюць нас кажны дзень; мелі нас за авечкі на зарэз».
"Дзеля Цябе нас забіваюць увесь (круглы) дзень, лічаць нас авечкамі, празначанымі на зарэз".
Але ўсе перамагаем пераз Таго, хто ўмілаваў нас.
Але ва ўсім гэтым атрымоўваем перамогу праз Таго, Хто ўмілаваў нас.
Бо я пераканаўшыся, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані ангілы, ані князствы, ані цяперашнія, ані будучыя, ані сілы,
Я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані вярхоўнасьці, ані справы цяперашнія, ані будучыя, ані магуцьці,
Ані вышыня, ані глыбіня, ані якое іншае стварэньне не адлуча нас ад любосьці Божае ў Хрысту Ісусу, Спадару нашым.
ані высата, ані глыбата, ані якое — колечы стварэньне ня зможа нас адлучыць ад любові (міласьці) Бога, якая ў Хрыстусе Езусе, Госпаду нашым.