Псалтыр 119 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Шчасьлівыя беззаганныя ў дарозе, што ходзяць у Праве СПАДАРОВЫМ.
 

Шчасьлівыя тыя, што дзяржаць сьветчаньні Ягоныя, усім сэрцам шукаюць Яго,
 

Бо ня робяць бяспраўя, дарогамі Ягонымі ходзяць.
 

Ты расказаў расказаньні Твае вельма дзяржаць.
 

О каб дарогі мае былі ськіраваны дзяржаці ўставы Твае!
 

Тады б я не засарамаціўся, гледзячы на ўсі расказаньні Твае.
 

Буду выхваляць Цябе ў пасьцівасьці сэрца, наўчыўшыся справядлівых судоў Тваіх.
 

Буду дзяржаць уставы Твае; не пакінь мяне сусім.
 

Як можа ачысьціць маладзён сьцежку сваю? Дзяржаньням сябе подле слова Твайго.
 

Усім сэрцам сваім шукаў я Цябе; ня дай імне абмыліцца ўзглядам расказаньняў Тваіх.
 

У сэрцу сваім захаваў я слова Твае, каб не грашыць перад Табою.
 

Дабраславёны Ты, СПАДАРУ; наўчы мяне ўставаў Сваіх.
 

Вуснамі сваімі абяшчаў я ўсі суды вуснаў Тваіх.
 

На дарозе сьветчаньняў Тваіх я пацешыўся, як з усёга багацьця.
 

Праз расказаньні Твае буду размышляць і на сьцежкі Твае буду глядзець.
 

Уставы Твае буду любаваць, не забудуся слова Твайго.
 

Заплаці слузе Свайму, буду жыць і дзяржаць слова Твае.
 

Адчыні вочы мае, і я абачу дзіва з права Твайго.
 

Чужаземец я на зямлі; не схавай ад мяне расказаньняў Сваіх.
 

Патрышчана душа мая ад жаданьня судоў Тваіх у кажным часе.
 

Ты зганіў праклятых самадыйнікаў, што адхінаюцца ад расказаньняў Тваіх.
 

Адвярні ад мяне ганьбу а грэбаваньне, бо я захаваў сьветчаньні Твае.
 

Хоць сядзелі князі і абмаўлялі мяне, слуга Твой размышляў уставы Твае.
 

Таксама сьветчаньні Твае — любата мая, параднікі мае.
 

Прыліпла да пылу душа мая; пажваў мяне подле слова Свайго!
 

Я абясьціў дарогі свае, і Ты адказаў імне; наўчы мяне ўставаў Тваіх!
 

Дарогу загадаў Тваіх дай імне ўцяміць, і размышляць буду дзівы Твае.
 

Душа мая тае з тугі; умацуй мяне подле слова Свайго!
 

Дарогу маны адвярні ад мяне і правам Сваім з ласкі Свае даруй мяне!
 

Дарогу вернасьці абраў я, суды Твае паклаў перад сабою.
 

Я прыліп да сьветчаньняў Тваіх; СПАДАРУ, не засаром мяне.
 

Пабягу дарогаю расказаньняў Тваіх, бо Ты пашырыш сэрца мае.
 

Наўчы мяне, СПАДАРУ, дарогі ўставаў Сваіх, каб я дзяржаўся яе да канца.
 

Дай імне цямленьне, і я захаваю права Твае й дзяржаці буду ўсім сэрцам яго.
 

Вядзі мяне па сьцежцы расказаньняў, бо я любую іх.
 

Нахіні сэрца мае да сьветчаньняў Сваіх, а не да гальлівасьці.
 

Адвярні вочы мае ад глядзеньня пусьціні й пажваў мяне на дарозе Сваёй.
 

Пацьвярдзі слузе Свайму слова Свае, каторае ё тым, што баяцца Цябе.
 

Адвярні ганьбу маю, каторай я баюся; бо суды Твае добрыя.
 

Вось, я жадаю загадаў Тваіх; пажваў мяне подле справядлівасьці Свае.
 

І няхай прыйдзе да мяне міласэрдзе Твае, СПАДАРУ, спасеньне Твае подле слова Твайго,
 

Дык я адкажу ганьбячаму мяне словам, бо я спадзяюся на слова Твае.
 

І не адбірай з вуснаў маіх супоўна слова праўды; бо на суд Твой я спадзяюся;
 

І буду дзяржаці права Твае кажначасна на векі а векі.
 

Буду хадзіць па прасторы, бо я шукаю загадаў Тваіх.
 

Вуду гукаць сьветчаньні Твае перад каралямі і не засаромлюся.
 

І буду любаваць расказаньні Твае, каторыя я ўлюбіў.
 

І падыйму далоні свае да расказаньняў Тваіх, каторыя я ўлюбіў, і буду размышляць уставы Твае.
 

Прыпомні слова слузе Свайму, на каторае Ты казаў імне спадзявацца.
 

Гэта пацеха мая ў гору маім, што слова Твае жвавіла мяне.
 

Самадыйнікі за вельмі асьміялі мяне; ад права Твайго я не адхінаўся.
 

Памятую спрадвечныя суды Твае, СПАДАРУ, і цешуся.
 

Палаючае абурэньне абняло мяне з прычыны нягодных, каторыя пакінулі права Твае.
 

Песьнямі былі імне ўставы Твае ў доме падарожжа майго.
 

Я памятаваў ночы імя Твае, СПАДАРУ, дзяржаў права Твае.
 

Гэта сталася, бо я дзяржу загады Твае.
 

Дзель мая, СПАДАРУ, сказаў я, дзяржаці слова Твае.
 

Усім сэрцам я маліў відзеньне Твае: будзь ласкучынюшчым імне подле слова Свайго.
 

Я думаў у дарозе сваёй і павярнуў ногі свае да сьветчаньняў Тваіх.
 

Пабарзьдзіў і не забавіўся паўніці расказаньні Твае.
 

Вяткі нягодных абступілі мяне; я не забыўся права Твайго.
 

Сярод ночы я ўстану дзякаваць Табе за справядлівыя суды Твае.
 

Я сябра ўсіх, што баяцца Цябе, і тых, што поўняць загады Твае.
 

Міласэрдзя Твайго, СПАДАРУ, поўная зямля; уставаў Сваіх наўчы мяне.
 

Ты абходзіўся добра із слугою Сваім, СПАДАРУ, подле слова Свайго.
 

Добрага розуму а веданьня наўчы мяне, бо я паверыў расказаньням Тваім.
 

Перад дазнаньням сваім я блудзіў, але цяпер заховую слова Твае.
 

Ты добры й дзееш дабро; уставаў Сваіх наўчы мяне.
 

Пушчалі на мяне брахню самадыйнікі, але я ўсім сэрцам буду дзяржаць загады Твае.
 

Сэрца іхнае нячульлівае, як тук; я люблю права Твае.
 

Добра імне, што я меў дазнаньне, каб наўчыцца ўставаў Тваіх.
 

Лепшае імне права вуснаў Тваіх за тысячы золата а срэбра.
 

Рукі Твае ўчынілі мяне і ўмацавалі мяне; дай імне кемнасьць, і я наўчуся расказаньняў Тваіх.
 

Тыя, што баяцца Цябе, абачаць мяне й будуць цешыцца, бо я спадзяваўся на слова Твае.
 

Я ведаю, СПАДАРУ, што суды Твае справядлівыя, і Ты подле вернасьці Свае даваў імне дазнаньні.
 

Хай будзе ж міласэрдзе Твае пацехаю імне, подле слова Твайго слузе Твайму.
 

Няхай спагадлівасьць Твая прыйдзе да мяне, і я пажвавею; бо права Твае — любата мая.
 

Няхай будуць засаромленыя самадыйнікі, бо няпраўдаю яны скрывілі мяне; я буду размышляць праз загады Твае.
 

Няхай зьвернуцца да мяне тыя, што баяцца Цябе, і ведаючыя сьветчаньні Твае.
 

Няхай сэрца мае будзе беззаганнае ў вуставах Тваіх, каб я не асарамаціўся.
 

Тужа да спасеньня Твайго душа мая; на слова Твае спадзяюся.
 

Вочы мае тужаць да слова Твайго, кажучы: «Калі Ты пацешыш мяне?»
 

Бо я стаў, як мех у дыме; уставаў Тваіх не забыўся я.
 

Колькі дзён слугі Твайго? калі Ты зробіш суд над тымі, што перасьлядуюць мяне?
 

Самадыйнікі выкапалі ямы на мяне, што ня подле права Твайго.
 

Усі расказаньні Твае верныя; манліва перасьлядуюць мяне; памажы імне.
 

Ледзь не загубілі мяне на зямлі, але я не пакінуў загадаў Тваіх.
 

З ласкі Свае пажваў мяне, і буду дзяржаць сьветчаньні вуснаў Тваіх.
 

На векі, СПАДАРУ, слова Твае ўмацавана на нябёсах.
 

Ад пакаленьня да пакаленьня вернасьць Твая. Ты ўмацаваў зямлю, і яна стаіць.
 

Подле судоў Тваіх стаяць яны сядні, бо ўсі слугі Твае.
 

Калі б ня права Твае было любатою імне, я загінуў бы ў дазнаньню сваім.
 

Ніколі не забудуся загадаў Тваіх, імі Ты жвавіш мяне.
 

Я Твой, спасі мяне; бо я шукаў загадаў Тваіх.
 

Нягодныя спадзяваліся мяне, каб загубіць мяне; сьветчаньні Твае буду разважаці.
 

Усіх дасканальнасьцяў я бачыў канец; расказаньні Твае вельма шырокія.
 

Як люблю я права Твае! Увесь дзень яно размышляньне мае.
 

За непрыяцеляў маіх робяць мяне мудрэйшым расказаньні Твае, бо на векі яны з імною.
 

За ўсіх вучыцеляў сваіх я стаў разумнейшы, бо сьветчаньні Твае — размышляньне мае.
 

Болей за старцоў я цямлю, бо дзяржу расказаньні Твае.
 

Ад кажнае благое дарогі я ўзьдзержаваў ногі свае, каб мог зьдзяржаці слова Твае.
 

Ад судоў Тваіх я не адвярнуўся, бо Ты наўчыў мяне.
 

Якія салодкія словы Твае паднябеньню майму! салодшыя за мёд роту майму.
 

Загадамі Тваімі я стаў кямнейшы, затым ненавіджу кажную манлівую дарогу.
 

Сьвечка назе маёй слова Твае і сьвятло сьцежцы маёй.
 

Я прысягнуў і споўню, што буду дзяржаць справядлівыя суды Твае.
 

Паніжаны я за вельмі, СПАДАРУ, пажваў мяне подле слова Свайго.
 

Самахотных аброкаў вуснаў маіх зыч жа, СПАДАРУ, і судоў Тваіх наўчы мяне.
 

Душа мая кажначасна ў руццэ маёй, і права Твайго не забудуся.
 

Наставілі нягодныя пасадку на мяне; із загадаў Тваіх ня зблудзіў я.
 

Спалі імне сьветчаньні Твае на векі, бо яны весялосьць сэрца майго.
 

Я нахінуў сэрца свае паўніці ўставы Твае па век, аж да канца.
 

Ненавіджу хісьлявых, але права Твае я люблю.
 

Ты схоў мой а шчыт мой; на слова Твае спадзяюся.
 

Адвярніцеся ад мяне ліхадзеі, і я буду дзяржаць расказаньні Бога свайго.
 

Паддзяржы мяне подле слова Свайго, каб я жыў, і няхай ня буду засаромлены ў спадзеве сваёй.
 

Паддзяржы мяне, і ўратуюся, і буду ўглядацца ў вуставы Твае кажначасна.
 

Ты ськідаеш усіх, што блудзяць ад уставаў Тваіх, бо мана іхная зводзе іх.
 

Ты прычыніўся, каб, як выгаркі, перасталі быць усі нягоднікі на зямлі: затым люблю сьветчаньні Твае.
 

Дрыжыць із страху Цябя цела мае, і судоў Тваіх я баюся.
 

Я рабіў праўду а суд; не пакінь мяне тым, што ўціскалі б мяне.
 

Будзь рукаемствам слузе свайму на дабро; няхай самадыйнікі ня ўціскаюць мяне.
 

Вочы мае выгасьлі, чакаючы спасеньня Твайго і слова справядлівасьці Твае.
 

Учыні із слугою Сваім подле міласэрдзя Свайго і ўставаў Сваіх наўчы мяне.
 

Я слуга Твой: дай імне цямлівасьць, і я пазнаю сьветчаньні Твае.
 

Пара дзеяць, СПАДАРУ: яны ўзрушылі права Твае.
 

Затым люблю расказаньні Твае над золата і над чыстае золата.
 

Затым усі загады, усі маю за пасьцівыя і кажную манлівую сьцежку ненавіджу.
 

Чудосныя сьветчаньні Твае, затым дзяржыць іх душа мая.
 

Уход слова Твайго асьвячае, ён даець розум простым.
 

Я адчыніў вусны свае і ўздыхаю, бо жадаю расказаньняў Тваіх.
 

Абярніся да мяне й зьмілуйся над імною подле рассудку Свайго тым, што любяць імя Твае.
 

Ступы мае ўладзь у слове Тваім і ня дай ніякаму бяспраўю панаваньня над імною.
 

Вывальні мяне з уціску людзкога, і я буду заховаваць загады Твае.
 

Зазьзяй відам Сваім над слугою Сваім і наўчы мяне ўставаў Сваіх.
 

Цур’і водаў цякуць із аччу маіх, бо яны не заховуюць права Твайго.
 

Справядлівы Ты, СПАДАРУ, і пасьцівыя суды Твае.
 

Справядлівыя сьветчаньні Твае, што Ты расказаў, і вельма верныя.
 

Рупатлівасьць мая есьць мяне, бо праціўнікі мае забыліся словы Твае.
 

Вельма пералітавана слова Твае, і слуга Твой любе яго.
 

Я малады а пагрэбаваны, загадаў Тваіх не забыўся.
 

Справядлівасьць Твая — справядлівасьць вечная, і права Твае — праўда.
 

Уціск а мучэньне стрэлі мяне; расказаньні Твае — любата мая.
 

Справядлівасьць сьветчаньняў Тваіх вечная, абдаруй мяне розумам, і я буду жыці.
 

Я гукаў усім сэрцам: адкажы імне, СПАДАРУ; уставы Твае захаваю.
 

Я гукаў да Цябе; вывальні мяне, і я буду заховаваць сьветчаньні Твае.
 

Ішоў я наўпярэймы золку і гукаў; я спадзяюся на слова Твае.
 

Вочы мае пераймалі старожы, каб размышляць праз слова Твае.
 

Пачуй гук мой подле міласэрдзя Свайго, СПАДАРУ, подле суду Свайго пажваў мяне.
 

Дабліжыліся тыя, што гоняцца за нягоднасьцяй; ад права Твайго яны здаляюцца.
 

Ты блізка, СПАДАРУ, і ўсі расказаньні Твае — праўда.
 

Здаўна я ведаю празь сьветчаньні Твае, бо на векі Ты іх заклаў.
 

Глянь на гора мае й вывальні мяне, бо права Твайго я не забыўся.
 

Прычыніся за справу маю й адкупі мяне; пажваў мяне подле слова Свайго.
 

Далёка ад нягодных спасеньне, бо ўставаў Тваіх ня шукаюць.
 

Вялікая спагадлівасьць Твая, СПАДАРУ; подле загадаў Сваіх пажваў мяне.
 

Шмат перасьледаваньнікаў а праціўнікаў маіх; ад сьветчаньняў Тваіх не адхінаюся.
 

Я назіраў ізраднікаў, быў зьнемарашчаны, бо яны не дзяржалі слова Твайго.
 

Абач, бо загады Твае я люблю, СПАДАРУ; подле міласэрдзя Свайго пажваў мяне.
 

Праўда — галоўнае ў слове Тваім, і навекі суды Твае справядлівыя.
 

Князі перасьлядуюць мяне бязь віны; але слова Твайго лякаецца сэрца мае.
 

Цешуся із слова Твайго, як тый, што знайшоў вялікі здабытак.
 

Ману ненавіджу а грэбую ёю, але права Твае люблю.
 

Сем разоў удзень хвалю Цябе, бо суды Твае справядлівыя.
 

Супакой вялікі ў любячых права Твае, і нямаш ім спатыкненьня.
 

Спадзяюся спасеньня Твайго, СПАДАРУ, і расказаньні Твае паўню.
 

Заховуе душа мая сьветчаньні Твае і вельма любе іх.
 

Заховую расказаньні Твае а сьветчаньні Твае, бо ўсі дарогі мае перад Табою.
 

Няхай дабліжыцца галашэньне мае перад від Твой, СПАДАРУ; подле слова Свайго даруй мяне разуменьням.
 

Няхай прыйдзе маленьне мае перад від Твой; подле слова Твайго ратуй мяне.
 

Выкажуць вусны мае хвалу, бо Ты наўчыш мяне ўставаў Сваіх.
 

Язык мой будзе пяяць слова Твае, бо ўсі расказаньні Твае — справядлівасьць.
 

Няхай рука Твая будзе на помач імне, бо загады Твае я абраў.
 

Я жадаў спасеньня Твайго, СПАДАРУ, і права Твае — любата мая.
 

Жыві, душа мая, і хвалі Цябе, і няхай суды Твае памогуць імне.
 

Я зблудзіў, як згубленая авечка: шукай слугі Свайго, бо расказаньняў Тваіх я не забыўся.