Псалтыр 14 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Кіраўніку хору. Давідава. Сказаў дурны ў сэрцу сваім: «Няма Бога». Яны папсаваліся, яны робяць агідныя ўчынкі; нямаш нікога, што рабіў бы дабро.
 

СПАДАР глядзіць далоў зь нябёс на сыноў людзкіх, каб бачыць ці ё цямячы, сочачы Бога.
 

Усі адвярнуліся разам, сталі нячыстыя; нямаш нікога, што рабіў бы дабро, нікагусенькі.
 

Нягож ня ведаюць усі ліхадзеі, каторыя ядуць люд Мой, бы ядуць хлеб, СПАДАРА ж ня гукаюць?
 

Там яны напалохаліся спалохам, бо Бог у родзе справядлівых.
 

Раду ўбогага засаромілі, але СПАДАР спадзева ягоная.
 

Хто даў бы із Сыёну спасеньне Ізраелю! Як СПАДАР зьверне палон люду Свайго, узрадуецца Якаў, узьвяселіцца Ізраель.