Ісуса сына Нава 7 разьдзел

Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

І выступілі сынове Ізраелявы выступам супроці аканаваньня. Ахан, сын Хармы, сына Заўда Заранка з плямені Юдзінага, узяў з аканаванага, і ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на сыноў Ізраеля.
 

І паслаў Ігошуа людзёў зь Ерыхону да Гаю, каторы ля Бэт-Авэну з усходу Бэт-Элю, і сказаў ім, кажучы: «Пайдзіце, выглядзіце зямлю». Яны пайшлі й выглядзелі Гай.
 

І зьвярнуліся да Ігошуі, і сказалі яму: «Хай ня ўзыйдзе ўвесь люд, каля дзьвюх тысячаў альбо каля трох тысячаў чалавекаў хай узыйдуць і паб’юць Гай; ня трудуй туды ўсяго люду, бо крыху іх.
 

І ўзышлі зь люду туды каля трох тысячаў чалавекаў, але яны ўцяклі перад людзьмі Гаю.
 

І забілі зь іх людзі Гаю да трыццаць шасьцёх чалавекаў, і гналіся за імі ад брамы аж да Сэварым, і разьбілі іх на схоне гары; і растаяла сэрца люду, і сталася, як вада.
 

І разьдзер Ігошуа адзецьці свае, і паў відам сваім на зямлю перад скрыняю СПАДАРОВАЙ, і ляжаў аж да вечара ён а старцы Ізраелявы, і пасыпалі пылам галавы свае.
 

І сказаў Ігошуа: «О Спадару СПАДАРУ! Чаму Ты перавёў люд гэты перазь Ёрдан, каб аддаць нас у рукі Аморэя, загубіць нас? О, валей бы мы жылі за Ёрданом!
 

О, Спадару! што сказаць імне просьле тога, як Ізраель абарачае завыек свой да варагоў сваіх?
 

І пачуюць Канааняне а ўсі жыхары зямлі, і абступяць нас, і выгубяць імя нашае ізь зямлі. І што зробіш імені Свайму вялікаму?»
 

І сказаў СПАДАР Ігошуі: «Устань, чаго ты паў на від свой?
 

Ізграшыў Ізраель, і таксама выступілі яны із змовы Мае, каторую Я расказаў ім; і таксама ўзялі з аканаванага, і таксама ўкралі, і таксама стаілі, і таксама палажылі памеж свайго судзьдзя.
 

І не маглі сынове Ізраелявы вытрываць перад варагамі сваімі й абярнуліся завыйкам да варагоў сваіх, бо яны былі аканаваныя; ня буду болей з вамі, калі ня выгубіце аканаванага з пасярод вас.
 

Устань, пасьвяці люд і скажы: "Пасьвяціцеся назаўтрае, бо гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Аканаванае сярод цябе, Ізраелю; ты ня можаш вытрываць перад варагамі сваімі, пакуль не аддаліш аканаванага з пасярода вас’.
 

І дабліжчася нараніцы па плямёнах сваіх. І будзе: Плямя, злоўленае СПАДАРОМ, хай бліжыцца родамі; і род, злоўлены СПАДАРОМ, хай бліжыцца дамамі сваімі; і дом, які СПАДАР злове, хай бліжыцца мужчынамі сваімі.
 

І будзе: прылічнага з чым аканаваным хай спаляць цяплом, яго а ўсе, што ў яго, за тое, што ён выступіў із змовы СПАДАРОВАЕ, і за тое, што зрабіў нягоднасьць у Ізраелю"».
 

І ўстаў Ігошуа нараніцы, і дабліжыў Ізраеля па плямёнах; і злоўлена плямя Юдзіна.
 

І дабліжыў роды Юдзіны; і злоўлены род Зэрагаваў. І дабліжыў род Зэрагаваў; і злоўлены Заўд.
 

І дабліжыў ягоны дом па мужчынах; і злоўлены Ахан, сын Хармы, сына Заўда Заранка, з плямені Юдзінага.
 

І сказаў Ігошуа Ахану: «Сыну мой! Уздай, калі ласка, хвалў СПАДАРУ, Богу Ізраельскаму, і дай яму падзяку, і скажы імне, што ты зрабіў, не таі ад мяне».
 

І адказаў Ахан Ігошуі, і сказаў: «Запраўды, я ізграшыў перад СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, і тое а тое зрабіў.
 

Я абачыў памеж здабытку пазорнае адзецьне сэнаарскае і дзьвесьце сыкляў срэбра, і пруток золата пяцьдзясят сыкляў вагою, я пагаліўся на іх і я ўзяў іх; і вось, яны схаваны ў зямлі сярод будану майго, і срэбра пад ім».
 

Ігошуа паслаў пасланцоў, і яны пабеглі да будану; і вось, гэта схавана было ў будане ягоным, і срэбра пад ім.
 

Яны ўзялі гэта з пасярод будану, і прынесьлі да Ігошуі а да ўсіх сыноў Ізраелявых, і палажылі перад СПАДАРОМ.
 

І ўзяў Ігошуа Ахана Зэражонка а срэбра а адзецьце а пруток золата а сыноў ягоных а дачкі ягоныя а вала ягонага а асла ягонага а авечку ягоную а будан ягоны а ўсе, што ў яго, і ўсяго Ізраеля зь ім, і ўзьвялі іх на даліну Ахор.
 

І сказаў Ігошуа: «За тое, што ты зьнемарасьціў нас, СПАДАР зьнемарасьце цябе гэтага дня». І ўкаменавалі яго ўсі Ізраелцы, і спалілі іх цяплом, і накідалі на іх каменьня.
 

І назьбіралі на яго вялікую крушню каменьня, што ляжыць дагэтуль. І адвярнуўся СПАДАР ад палу гневу свайго. Затым дагэтуль завецца імя гэнага месца даліною Ахор.