1 да Карынфянаў 5 разьдзел

Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Агульна чуць, што бязулства сярод вас, ды такое бязулства, што не раўня народам, ажно хтось мае жонку айца свайго.
 
Ходзяць чуткі аб распуснасці ў вас, ды аб такой распуснасці, якой няма і ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.

А вы запыхацелі, а ці ня мелі б валей плакаць, каб тый, што зрабіў такі ўчынак, быў выкінены з памеж вас?
 
А вы заганарыліся, і не дамагаліся больш,  каб гнаны быў з вашага асяроддзя той, хто чыніць такую справу.

А я, няпрытомны целам, але прытомны духам, ужо пастанавіў, бы будучы ў вас, каб таго, хто зрабіў гэта,
 
Я, хоць не прысутны целам, але прысутны духам, ужо вынес прысуд, як прысутны, на таго, хто гэтак робіць,

Вы, зышоўшыся ў імя Спадара нашага Ісуса Хрыста, разам із духам маім, сілаю Спадара нашага Ісуса Хрыста,
 
сабраўшыся разам з вамі ў імя Госпада нашага Ісуса і з духам маім, магутнасцю Госпада нашага Ісуса

Перадалі яго такога шайтану на загубу цела, каб дух быў спасёны ў дзень Спадара Ісуса.
 
аддаць такога шатану на загубу цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада.

Хвальня ваша ня добрая. Або вы ня ведаеце, што ад малое закісі ўсе цеста кісьне?
 
Дык не добрая пахвальба ваша. Ці не ведаеце, што крошка кіслі ўсё цеста квасіць?

Ачысьціце старую закісь, каб вы былі новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха ж нашая, Хрыстос, быў абрэчаны.
 
Дык ачысціце старую кіслю, каб сталіся новай рошчынай, бо вы прэсныя. Бо вось Пасха наша, Хрыстос, ахвяраваны за нас!

Затым сьвяткуйма сьвята не із старой закісяй ані із закісяй злосьці а нягоднасьці, але з праснакамі шчырасьці а праўды.
 
Дык будзем святкаваць святы не са старой кісляй і не з кісляй благасці і нягоднасці, але з праснакамі чыстасці і праўды.

Я пісаў вам у лісьце, не сябраваць ізь бязулямі;
 
У лісце пісаў я вам: «Не майце зносін з распуснікамі».

Не наагул ізь бязулямі гэтага сьвету, альбо з прагавітымі а дзярлівымі, альбо з балвахваламі, бо мусілі б выйсьці з гэтага сьвету;
 
Зразумела, не з усімі распуснікамі гэтага свету, або хціўцамі, або рабаўнікамі, або балванапаклоннікамі, бо давялося б хіба вам сысці з гэтага свету.

Але я пісаў вам не сябраваць із тым, хто, завучыся братам, застаецца бязулям, або прагавітым, або балвахвалам, або абмоўцам, або п’яніцам, або дзяруном, з таковым нават ня ежча разам.
 
Але я пісаў вам, каб вы не мелі лучнасці з тым, хто называецца братам, а ў сапраўднасці ёсць распуснікам, або хціўцам, або балванапаклоннікам, або зламоўным, або п’яніцам, або рабаўніком; з такімі нават не есці разам.

Бо што імне судзіць і навонных? Ці не нутраных вы судзіце?
 
Бо што ж мне судзіць тых, што навонкі? Ці ж не тых, што пасярод вас, судзіце вы?

Навонных жа судзе Бог. Выкіньце нягоднага з памеж сябе.
 
Тых жа, што навонкі, судзіць Бог. Дык выкіньце ліха спаміж сябе!