1 да Карынфянаў 16 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2003
Узглядам збору на сьвятых рабіце так, як я пастанавіў у цэрквах Ґаляцкіх:
Адносна складак, што збіраюцца на святых, дык і вы рабіце, як я загадаў цэрквам у Галатыі.
Першага дня тыдня няхай кажны з вас адкладае дома, кладучы подле можнасьці, каб не тады былі зьбіраньні, як я прыйду.
Хай у першы дзень тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе, зберагаючы, тое, што яму даспадобы, каб не рабіліся зборы тады, як я прыбуду.
Як жа прыбуду, дык, каторых вы прызнаеце за годных, тых я пашлю зь лістамі даставіць гэту ласку да Ерузаліму.
Калі ж я з’яўлюся, дык тых, якіх прызнаеце вы за дастойных, пашлю з лістамі перадаць дар ваш у Ерузалім,
А калі лець будзе, каб я таксама пайшоў, яны пойдуць із імною.
а калі б аказалася патрэбным і мне пайсці, дык яны пойдуць разам са мною.
Я прыйду да вас, як прайду Макядоню; бо я йду пераз Макядоню.
Я прыйду да вас, калі буду ісці праз Мацэдонію, бо праз Мацэдонію буду ісці.
А ў вас, хіба, пажыхару або й перазімую, каб вы мяне праводзілі, куды-лень пайду.
У вас, магчыма, застануся або нават перазімую, каб вы мяне правялі, куды я пайду.
Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер, праходзячы, бо спадзяюся застацца з вамі якісь час, калі Спадар дазволе.
Не хачу вас толькі мімаходам пабачыць. Маю надзею, што нейкі час пабуду ў вас, калі Госпад дазволіць.
У Ефэсе я застануся да Пяцьдзясятніцы,
А ў Эфесе прабуду да Пяцідзесятніцы,
Бо вялікія дзьверы адчыненыя імне, ды моцныя, а праціўнікаў шмат.
бо там адкрылася мне вялікая і надзейная брама, але многа супраціўнікаў.
Як прыйдзе да вас Цімох, глядзіце, каб ён быў у вас бяз страху; бо ён паўніць справу Спадарову, як і я.
Калі ж прыйдзе Цімафей, дык глядзіце, каб быў без страху ў вас, бо ён робіць справу Госпада, як і я.
Дык ніхто ня май яго ўлегцы, але прапусьціце яго із супакоям, каб ён прышоў да мяне, бо я чакаю яго з братамі.
Дык хай ніхто не пагарджае ім. Прывядзіце яго ў супакоі, каб прыйшоў да мяне, бо чакаю яго разам з братамі.
А што да брата Аполоса, я вельмі прасіў яго, каб ён із братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці цяпер, але прыйдзе тады, як будзе мець добрую прыгоду.
Што да брата Апалоса, дужа прасіў я яго, каб прыбыў да вас з братамі, ды ён не меў цяпер ахвоты прыйсці, але прыйдзе, калі будзе мець магчымасць.
Будзьце чукавыя, стойце ў веры, будзьце мужныя, дужыя;
Чувайце, будзьце стойкімі ў веры, трымайцеся мужна, будзьце дужымі.
Усе ў вас хай будзе зь любосьцю.
Хай усё ў вас дзеецца ў любові.
Прашу вас, браты, — вы знаеце радзіму Сьцепанову, што яна ё першы плод Ахаі, і што яны пасьвяцілі сябе на службу сьвятым, —
Прашу вас, браты, — вы ведаеце сям’ю Сцяпанаву, што яны ёсць першакамі ў Ахаі і пасвяціліся на паслугу святым, —
Будзьце й вы падданыя таковым і кажнаму супрацаўню а гарапашніку.
каб вы былі паслухмяныя такім і кожнаму, хто дапамагае нам і працуе.
Я цешуся з прыбыцьця Сьцепана а Фортуната а Ахаіка, бо яны запоўнілі нястачу вас;
Цешуся ж прысутнасцю Сцяпана, Фартуната і Ахаіка, бо замянілі мне яны вашу адсутнасць,
Бо яны пачырсьцьвілі мой дух і ваш, прызнайце такіх.
бо падбадзёрылі яны мой і ваш дух. Дык шануйце такіх.
Здароваюць вас цэрквы аскія; здароваюць вас шчыра ў Спадару Аквіла а Прыськіла з царквою, што ў доме іхным.
Вітаюць вас цэрквы Азіі. Шчыра вітаюць вас у Госпадзе Аквіла і Прыска разам з царквою, што ў іх доме.
Усі браты здароваюць вас. Здаровайце адно аднаго сьвятым цалаваньням.
Вітаюць вас усе браты. Прывітайце адзін аднаго святым пацалункам.
Здарованьне Паўлава собскаю рукою.
Прывітанне маёю рукою, Паўлавай.
Хто ня любе Спадара, анафема яму, маран-афа.
Калі хто не любіць Госпада, анатэма! Марана та!
Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста з вамі,
Ласка Госпада Ісуса з вамі.
І міласьць мая з усімі вамі ў Хрысту Ісусу. Амін.
Любоў мая з усімі вамі ў Хрысце Ісусе.