Да Рымлянаў 12 разьдзел

Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Дык малю вас, браты міласэрдзям Божым, пасьвяціце целы свае на аброк жывы, сьвяты, Богу любы, значыцца разумную службу сваю;
 

І не тарнуйцеся да веку гэтага, але адмяніцеся аднаўленьням думкі свае, каб вы пераканаліся што за добрая а прыемная а дасканальная воля Божая.
 

Бо подле ласкі, данае імне, кажу кажнаму з памеж вас: ня думайце празь сябе болей, чымся належа думаць; але думайце сьціпла, кажны подле меры веры, каторую Бог удзяліў яму.
 

Бо, як у вадным целе ў нас шмат чаланоў, але ня ў вусіх чаланоў тая самая дзейнасьць,
 

Так нас шмат складае адно цела ў Хрысту, а паасобку адны адным сяброве.
 

Але, маючы розныя дары, подле ласкі, данае нам: ці прароцтва, подле меры веры;
 

Ці то службы — у службе; ці хто вучэньня — у вучэньню;
 

Ці хто навучае — у навучаньню; хто падзяляецца — у прасьціні; хто кіруе — кіруй улегліва; хто чыне міласэрдзе, чыні рада.
 

Міласьць хай будзе без прыдаваньня; гідзьцеся ліха, ліпніце да дабра;
 

У брацкай любосьці адны да адных будзьце кукежныя; у павазе адны адных выпераджайце;
 

З рупатлівасьцяй не агіляйцеся; духам гарыце; Спадару служыце;
 

У надзеі цешчася; у ватугах будзьце вытрывалыя, у малітве кажначасныя;
 

Да патрэбаў сьвятых будзьце падзельлівыя, да гасьціннасьці ганіцеся.
 

Дабраслаўце тых, што перасьлядуюць вас; дабраслаўце а ня клініце.
 

Цешчася з тымі, што цешацца; плачча з тымі, што плачуць.
 

Майце тую самую павагу адны да адных; не мудрагельце высака, але да нізкіх хініцеся; ня будзьце мудрыя ў вачох сваіх;
 

Нікому ліхам за ліха не аддавайце; дбайце праз тое, што добрае ў вачох усіх людзёў.
 

Калі магчыма, паколькі залежа ад вас, шукайце супакою з усімі людзьмі.
 

Ня імсьціцеся самы, любовыя, але дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Помста ў Мяне, Я адплачу, кажа Спадар».
 

Дык, «Калі твой непрыяцель галодны, дай яму есьці; калі сьмягне, дай яму піць, бо, так робячы, ты зьбярэш на галаву ягоную жар».
 

Ня будзь пераможаны ліхам, але перамагай ліха дабром.