1 Дык малю вас, браты міласэрдзям Божым, пасьвяціце целы свае на аброк жывы, сьвяты, Богу любы, значыцца разумную службу сваю;
2 І не тарнуйцеся да веку гэтага, але адмяніцеся аднаўленьням думкі свае, каб вы пераканаліся што за добрая а прыемная а дасканальная воля Божая.
3 Бо подле ласкі, данае імне, кажу кажнаму з памеж вас: ня думайце празь сябе болей, чымся належа думаць; але думайце сьціпла, кажны подле меры веры, каторую Бог удзяліў яму.
4 Бо, як у вадным целе ў нас шмат чаланоў, але ня ў вусіх чаланоў тая самая дзейнасьць,
5 Так нас шмат складае адно цела ў Хрысту, а паасобку адны адным сяброве.
6 Але, маючы розныя дары, подле ласкі, данае нам: ці прароцтва, подле меры веры;
7 Ці то службы — у службе; ці хто вучэньня — у вучэньню;
8 Ці хто навучае — у навучаньню; хто падзяляецца — у прасьціні; хто кіруе — кіруй улегліва; хто чыне міласэрдзе, чыні рада.
9 Міласьць хай будзе без прыдаваньня; гідзьцеся ліха, ліпніце да дабра;
10 У брацкай любосьці адны да адных будзьце кукежныя; у павазе адны адных выпераджайце;
11 З рупатлівасьцяй не агіляйцеся; духам гарыце; Спадару служыце;
12 У надзеі цешчася; у ватугах будзьце вытрывалыя, у малітве кажначасныя;
13 Да патрэбаў сьвятых будзьце падзельлівыя, да гасьціннасьці ганіцеся.
14 Дабраслаўце тых, што перасьлядуюць вас; дабраслаўце а ня клініце.
15 Цешчася з тымі, што цешацца; плачча з тымі, што плачуць.
16 Майце тую самую павагу адны да адных; не мудрагельце высака, але да нізкіх хініцеся; ня будзьце мудрыя ў вачох сваіх;
17 Нікому ліхам за ліха не аддавайце; дбайце праз тое, што добрае ў вачох усіх людзёў.
18 Калі магчыма, паколькі залежа ад вас, шукайце супакою з усімі людзьмі.
19 Ня імсьціцеся самы, любовыя, але дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Помста ў Мяне, Я адплачу, кажа Спадар».
20 Дык, «Калі твой непрыяцель галодны, дай яму есьці; калі сьмягне, дай яму піць, бо, так робячы, ты зьбярэш на галаву ягоную жар».
21 Ня будзь пераможаны ліхам, але перамагай ліха дабром.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян, 12 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.