Да Рымлянаў 6 разьдзел

Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Дык штож скажам? Трывацімем у граху, каб памнажалася ласка? Барані Божа!
 
Дык што скажам? Ці будзем трываць (заставацца) у граху, каб памнажалася ласка? Ніякім чынам!

Мыж умярлі для граху, якжа тады ў ім будзем жыць?
 
Бо калі мы памярлі для граха, дык як жа можам жыць у ім далей?

Няўжэ ня ведаеце, што ўсе мы ахрышчаны ў Езусе Хрыстусе, ў Ягонай сьмерці хрысьціліся?
 
Ці ж вы ня ведаеце, што мы ўсе, ахрышчаны ў Езусе Хрысце, ахрышчаны мы ў Ягонай сьмерці?

Праз хрост бо мы разам зь Ім пахаваныя ў сьмерці, каб як Хрыстус хвалаю Айца ўстаў ізь мяртвых, гэтак і мы ў вабноўленым жыцьці хадзілі.
 
Таму праз Хрост мы разам з Ім пахаваныя ў сьмерці, каб як Езус Быў уваскрэшаны з умёршых славаю Айца (моцаю), так і мы пачалі жыць узноўленым жыцьцём.

Бо-ж калі мы сталіся прышчэпленымі падобе Ягонай сьмерці, дык таксама і — згробуўстання будзем.
 
Калі мы аб'яднаны з Ім падобнасьцю Яго сьмерці, дык павінны быць аб'яднаны падобнасьцю уваскрасеньня.

Ведаючы тое, што стары чалавек разам зь Ім укрыжаваны, каб грэшнае цела было зьліквідавана ды мы болей ня служылі граху.
 
Ведаем гэта, што зьнішчэньня грэшнага цела — даўнейшы наш чалавек быў разам з Ім укрыжаваны па тое, каб мы больш не заставаліся ў няволі граха.

Хто ўмёр, той ад граху вызваліўся.
 
Хто бо памёр, асвабадзіўся ад граха.

А калі мы ўмярлі з Хрыстусам, дык верым, што і жыць будзем разам зь Ім.
 
Калі мы памярлі разам з Хрыстусам, дык верым, што разам з Ім жыць будзем,

Ведаючы, што Хрыстус згробуўстаўшы, болей ня ўмірае: сьмерць над Ім ужо не валадарыціме.
 
ведаючы, што Хрыстус ускросшы з умёршых ужо болей не ўмірае, сьмерць над Ім ня мае ўлады.

Бо што Ён памёр для граху, дык раз памёр, а што жыве, то для Бога жыве.
 
Калі Ён памёр, памёр для граха толькі раз, а што жыве, жыве для Бога.

Гэтак і вы лічэце сябе памёршымі для граху, жывымі-ж для Бога ў Езусе Хрыстусе Усеспадару нашым.
 
Так і вы лічыце сябе памёршымі для граха, а жывучымі для Бога ў Хрысьце Езусе.

Дык хайжа не валадарыць грэх у сьмяротным целе вашым, каб паняволіцца ягоным похацям;
 
Дык хай жа грэх не паношыцца (валадарыць) у вашым сьмяротным целе, каб былі паслушнымі (служылі) яго змысловасьці (страсьці, похацям).

і ня выдавайце граху спатрабляць чэлесы вашага цела на ганьбу, а паручайце сябе, як згробуўсталых, ды чэлесы вашыя 0 Богу на знадобу праведнасьці.
 
Не аддавайце граху членаў вашых на ўважэньне грэшнай няправасьці (несправядлівасьці), але аддавайце іх на служэньне Богу, як вось тыя, што са сьмерці перайшлі да жыцьця, ды члены вашы аддавайце на ўваружэньне справядлівасьці ў службе Божай.

Грэх бо над вамі валадарыць ня будзе, бож вы не пад Законам, але пад ласкаю.
 
Няхай грэх не пануе над вамі, бо не падчынены вы закону, але ласцы.

Тады што? Ці будзем грашыць дзеля таго, што мы не пад Законам, але пад ласкаю? Ніколі!
 
Дык што ж? Будзем грашыць, бо жывём ня пад законам, але пад ласкай? Дзе там!

Няўжэ ня ведаеце, што каму аддаяцеся ў паслухмяную службу, таго вы і слугі, каго слухаеце: або граху — на сьмерць, або послуху — на праведнасьць.
 
Ці ж ня ведаеце, што каму паддаёмся на службу, становіцеся яго нявольнікамі, каго слухаеце, ці граха — на сьмерць, ці слухаеце справядлівасьці.

Богу дзякаваць, што будучы ўпярод нявольнікамі граху, вы сталіся шчыра паслушнымі той форме навукі, якой аддаліся.
 
Дзякуй Богу, што вы будучы нявольнікамі граха, паддаліся (шчыра) сэрцам той форме навукі, да якой вы былі прызначаны.

Асвабадзіўшыся ад граху, сталіся паслушнымі праведнасьці.
 
Асвабоджаны ад граха — сталіся слугамі справядлівасьці.

Гавару палюдзку дзеля прыроднай слабасьці вашай: бо як аддавалі вы чэлесы вашыя на услугі нячыстасьці й ганьбе, каб гразнуць у нягоднасьці, гэтак цяпер аддайце вашае цела ў службу праведнасьці на усьвячэнне.
 
Гавару, як прынята ў людзей, дзеля кволасьці цела вашага. Як аддавалі вы члены вашыя на службу нячыстасьці, і недастойнасьці на паніжэньне. Так аддавайце цяпер члены на службу справядлівасьці на ўсьвячэньне (сьвятасьць).

Бо-ж як былі вы нявольнікамі граху, тады былі вольнымі ад праведнасьці.
 
Калі вы былі нявольнікамі граха, тады былі вы свабоднымі ад справядлівасьці (ад падчыненьня справядлівасьці).

І штож за карысьць вы мелі з таго, чаго цяперака даводзіцца саромецца? Бо канец таго — сьмерць.
 
Якую ж вы мелі карысьць тады з тых учынкаў, каторых цяпер саромецеся? Канцом вось іх — сьмерць!

А вось цяпер вы вольныя ад граху і стаўшыся Божымі слугамі, маеце пажытак ваш у-ва ўсьвячэнні, а мэту — ў жыцьці вечным.
 
Цяпер жа асвабадзіўшыся ад граха ды стаўшыся слугамі Бога — які плён вы маеце — сьвятасьць, а на канец — жыцьцё вечнае!

Заплата бо за грэх — гэта сьмерць; а ласка Божа — гэта жыцьцё вечнае ў Езусе Хрыстусе Усеспадару нашым.
 
Бо заплата за грэх — сьмерць, а дар ласкі Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Езусе Госпаду нашым.