Да Рымлянаў 10 разьдзел
Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Браты, жадзенне сэрца майго й гарачая малітва да Бога за іхняе збаўленне.
Браты! Жаданьне сэрца майго ды гарачае маленьне да Бога за іхняе збаўленьне.
Я бо ім сьветчу, што яны маюць для Бога руплівасьць, але неразважную.
Даказваю я ім, што рупяцца яны пра Бога, але не разважна (не разумна).
Не разумеючы справядлівасьці Божай, а намагаючыся ўстанавіць сваю, яны не паддаюцца Божай справядлівасьці.
Не разумеючы справядлівасьць Божую, яны пробавалі ўстанавіць сваю і таму не спаганялі Божай справядлівасьці.
Бо-ж мэтай Закону — Хрыстус на ўсправядліўленне кажнаму веручаму.
Мэтай жа Закону — Хрыстус, для апраўданьня кожнага, хто верыць.
Майжэш аб усправядліўленні з Закону піша: чалавек яго выконываючы будзе ў ёй жыць (Лев. 18:5).
Майсей вось піша аб справядлівасьці, якая выцякае з Закону: хто яе споўніў, атрымае праз яе жыцьцё.
А справядлівасьць зь веры гэтак вось кажа: Не гавары ў сэрцы тваім: хтож узыйдзе ў неба? — гэта знача зьвясьці ўніз Хрыстуса —
А справядлівасьць асягаямая праз веру (вераю) — кажа: "Не кажы ў сэрцы сваім: хто ўвойдзе ў неба? — значыць: Хрыста зьвесці на зямлю.
або: Хтож зыйдзе ў продню? (Паўт. Пр. 30:12−13) — гэта знача: Хрыстуса вывесьці з гробу мяртвых.
Або хто спусьціцца ў бездань (цемру)? Гэта значыць: вывесьці з умёршых.
Што, восьжа, Пісанне кажа? Блізка цябе Слова, ў тваіх вуснах, у сэрцы тваім (Паўт. Пр. 30:14) — знача слова веры, якое весьцім.
або хто скажа: "Блізка цябе слова, яно ў тваіх вуснах ды ў тваім сэрцы" — значыць слова веры, каторае вясьцім.
Бо калі ты вуснамі тваімі вызнавацімеш Езуса Усеспадара, а ў сэрцы будзеш верыць, што Бог яго збудзіў зь мяртвых, дык збавішся;
Дык калі вуснамі сваімі спазнаеш: "Госпада Езуса!" Ды калі ў сэрцы сваім уверыш, што Бог Яго ўскрасіў з умёршых — атрымаеш (спасьцігнеш) збаўленьне.
сэрцам бо верыцца дзеля ўсправядліўлення, а вуснамі вызнаецца на збаўленне.
Бо сэрцам прынятая вера да справядлівасьці, а спазнаньне яе вуснамі — да збаўленьня.
Пісанне-ж кажа: Хто ў яго верыць, застыджаны ня будзе (Із. 28:16).
Пісаньне кажа: "Ніводзін, хто верыць у Яго — ня будзе засаромлены.
Няма бо рожніцы між Юдэем і Грэкам, адзін-жа Госпад усіх, шчодры для ўсіх, Яго ўзываючых.
Няма ж розніцы між Жыдам — Юдэям і Грэкам. Адзін бо Госпад усіх — Ён шчодры для ўсіх, хто Яго просіць.
А кажны, хто ўзывае імя Госпадава, будзе збаўлёны. (Ёэль 2:32).
Вось кожны, хто прызывае імя Госпада — будзе збаўлены".
Але як узываць таго, ў каго ня ўверылі? Або як уверыць таму, якога ня чулі? Ды як пачуюць без абвяшчаючага?
Як жа могуць прызываць Таго, у Каго не ўверылі? Або як увераць у Таго, аб Кім ня чулі? Як жа мелі чуць, калі ім ніхто не вясьціў?
І як абвяшчаць, калі ня будуць пасланыя? Напісанаж: О, як гожыя ногі дабравесьнікаў, супакой спавяшчаючых! (Із. 52:7).
Як жа маглі ім вясьціць, калі б не былі пасланы? Як напісана: "Як прыгожыя ногі тых, каторыя вясьцяць Добрую Навіну!"
Адыж ня ўсе паслухалі Эванэліі, бо Ізаяш кажа: Усеспадару, хтож паверыў пачутаму ад нас? (Із. 53:1).
Але не ўсе паслухалі Эвангеліі. Ізаій вось што кажа: "Гспадзе! Хто паверыў чутаму ад нас?"
Дык вера ад слухання, а слуханне праз Хрыстовае слова.
Таму вера з чутага, а чуецца праз слова Хрыстовае.
Але пытаю: Ціж ня чулі? То-ж: Па ўсёй зямлі разнёсся голас іх, а словы іхнія на край сьвету. (Пс. 18:5).
Дык пытаю: Ці ня чулі? А як жа: Па ўсёй зямлі загучэў іхні голас, словы іхнія на край сьвету.
Ды яшчэ скажу: Ціж Ізраэль ня ведаў? Першы Майжэш гавора: Я праз не народ давяду вас да запаздросьлівасьці, угняўлю вас на народ нецямлівы. (Паўт. Пр. 32:21).
Зноў пытаю: Ці ж Ізраель не зразумеў? Першы Майсей кажа: "Давяду вас да завіднасьці да таго, хто не ёсьць народам, узбуджу ў вас злосьць да народу неразумнага".
А Ізаяш дабітней кажа: Няшукаўшыя знайшлі Мяне, Я аб’явіўся няпытаўшым Мяне. (Із. 65:2).
Ізаі адважыўся сказаць: "Апынуўся я ў не шукаючых мяне. Яўна аб'явіўся я тым, каторы пра Мяне не пыталіся.
Аб Ізраэлю-ж кажа: Праз дзень цэлы выцягваў Я рукі Мае да народу непаслухмянага і упорытсага. (Із. 65:1).
Да Ізраеля так кажа: "Увесь дзень працягваў я рукі да народу непаслухмянага і ўпорыстага".