1 Пятра 5 разьдзел

Першае пасланьне Пятра
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

 
 

Старшых сярод вас вельмі прашу я, такжа старшы і сьветка мукі Хрыстуса ды супольнік тае хвалы, што мае аб’явіцца:
 
Старэйшынаў сярод вас я заклікаю як адзін са старэйшын, як сведка цярпенняў Хрыстовых і супольнік славы, што павінна адкрыцца.

пасеце статак Божы, што пры вас, наглядаючы за ім ня з прынукі, але ахвоча для Бога ды не дзеля агіднай нажывы, а з чыстай шчырасьці волі;
 
Пасвіце статак Божы, што пры вас, наглядаючы за ім не падпрымусам, але добраахвотна, згодна з воляй Божай, не дзе ляагіднай нажывы, але са шчырым жаданнем.

і не пануючы над клерам, але даючы добры прыклад аўчарні;
 
Не зло ўжывайце ўладаю над падданымі, але станьце прыкладам для статка.

калі-ж з’явіцца князь пастыраў, атрымаеце невянучы вянок славы.
 
А калі з’явіцца Найвышэйшы Пастыр, вы здабудзеце неўвядальны вянок славы.

Такжа і вы малодшыя будзьце паслухмянымі старшым. Дый усе аказывайце пакорнасьць адны другім, Бог бо пышным супраціўляецца, а пакорным ласку дае.
 
Таксама вы, малодшыя, падпарадкоўвайцеся старэйшым. Апраніцеся ўсе ва ўзаемную пакору, таму што Бог супраціўляецца ганарыстым, а пакорным дае ласку.

Скарэцеся, восьжа, пад моцную руку Божую, каб у сваім часе ўзвысіў вас,
 
Дык станьце пакорнымі пад моцнаю рукою Божаю, каб Ён узвысіў вас у адпаведны час.

здайце на Яго ўсе вашыя турботы, Ён бо турбуецца аб вас.
 
Усялякі свой клопат ускладзіце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Цвярозымі будзьце й не драмеце, праціўнік бо ваш, дзьябал, бы леў рыклівы кружыць, шукаючы кагог зжэрці;
 
Будзьце цвярозымі, чувайце. Праціўнік ваш, д’ябал, як леў кружыць з рыкам, шукаючы, каго пажэрці.

процістаўцеся яму цьвёрдаю вераю, памятаючы, што гэткаяж грозная дакуда суправаджае і вашу братву на сьвеце.
 
Моцныя ў веры, станьце супраць яго, ведаючы, што такія ж цярпенні зведваюць і вашыя браты, што ў свеце.

А Бог усялякае ласкі, які паклікаў нас да вечнае хвалы свае ў Хрыстусе, хай вас, крыху прыцярпеўшых, удасканаліць, угрунтуе, падмацуе.
 
А Бог усялякай ласкі, які паклікаў вас да сваёй вечнай славы ў Хрысце Езусе, пасля таго як крыху пацерпіце, сам удасканаліць, загартуе, умацуе і зробіць вас непахіснымі.

Яму хвала і сіла на вякі вечныя. Амэн.
 
Яго панаванне навекі. Амэн.

Гэта вось коратка напісаў я вам праз Сыльвана, вернага — думаю — брата, каб упэўніцьвас ды заахвоціць, што ёсьць праўдзівая тая ласка Божая, ў якой вы трываеце.
 
Праз Сільвана, які здаецца мне верным братам, я коратка напісаў вам, заахвочваючы і сцвярджаючы, што такая ёсць сапраўдная ласка Божая, у якой трываеце.

Вітае вас выбраная з вамі эклезія ў Бабілёне ды Марак, мой сын.
 
Вітае вас выбраная, як і вы, супольнасць у Бабілёне, а таксама Марк, сын мой.

Паздароўцеся ўзаемна сьвятым цалункам. Супакой вам усім у Езусе Хрыстусе. Амэн.
 
Прывітайце адзін аднаго пацалункам любові. Спакойусім вам, якія трываеце ў Хрысце.