Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Эстэрына 6 Эстэрына 6 разьдзел

1 Тае ночы кароль выбіўся зо сну і казаў прынесьці кнігу памятнік-летапіс; і чыталі іх перад каралём.
2 І знайшлі запісанае, як даказаў Мордэхай на Біґфану а Ферэша, двух легчанцоў каралеўскіх ізь сьцерагучых парог, каторыя імкнуліся налажыць руку на караля Агасвера.
3 І сказаў кароль: «Што за чэсьць а вялічча былі даны Мордэхаю за гэта?» Тады сказалі маладзёны каралеўскія, паслугачы ягоныя: «Нічагусенькі ня дана яму».
4 І сказаў кароль: «Хто на панадворку?» Гаман жа прышоў на навонны панадворак каралеўскага дому сказаць каралю, каб засілілі Мордэхая на шыбеніцы, каторую ён прыгатаваў яму.
5 І сказалі маладзёны яму: «Вось, Гаман стаіць на панадворку». І сказаў кароль: «Няхай ён увыйдзе».
6 Дык Гаман увышоў. І сказаў яму кароль: «Што зрабіць таму чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць?» І сказаў Гаман у сэрцу сваім: «Каму ж бы кароль жадаў даць сьці болей, як ня імне?»
7 І сказаў Гаман каралю: «Чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць,
8 Няхай прынясуць адзецьце каралеўскае, у каторае адзяецца кароль, і прывядуць каня, на каторым езьдзе конна кароль, узложаць карону каралеўскую на галаву яму,
9 І хай пададуць адзецьце а каня аднаму з найзначнейшых князёў каралеўскіх, і ўбяруць таго чалавека, каторага кароль хоча ўсьціць, і павядуць яго на каню конна на месцкую вуліцу, і агалосяць перад ім: "Гэтак зьдзеецца таму чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць!"»
10 І сказаў кароль Гаману: «Якга вазьмі адзецьце а каня, як ты сказаў, і зрабі гэта Мордэхаю Юдэю, што сядзіць у каралеўскай браме; нічагусенькі ня выпусьці з тога, што ты казаў».
11 І ўзяў Гаман адзецьці а каня, і ўбраў Мордэхая, і вывеў яго на каню на месцкую вуліцу, і агаласіў перад ім: «Гэтак зьдзеецца тому чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць!»
12 І зьвярнуўся Мордэхай да каралеўскае брамы. Гаман жа пабарзьдзіў да дому свайго ў жалобе й закрыўшы галаву.
13 І пераказаў Гаман Зэрэшы, жонцы сваёй, а ўсім любячым яго ўсе, што прылучылася зь ім. І сказалі яму мудрыцы ягоныя а Зэрэш, жонка ягоная: «Калі з насеньня Юдзінага Мордэхай, з каторага прычыны ты пачаў падаць, то не пераможаш яго, але напэўна падзеш перад ім».
14 І як яны яшчэ мужавалі зь ім, прышлі каралеўскія легчанцы й барзьдзілі прывесьці Гамана на чэсьць, што прыгатавала Естэр.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Эстэрына, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.