Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Да Ціта 3 Да Ціта 3 разьдзел

1 Дамяняй ім, каб былі падданыя начэльнікам а ўладзе, каб былі паслухменыя, гатовыя да кажнага добрага ўчынку,
2 На нікога не вярнулі, ня былі звадлівыя, былі рахманыя, выказуючы ўсялякую лагоднасьць да ўсіх людзёў.
3 Бо й мы былі калісь неразумныя, непаслухменыя, зьведзеныя, служачыя жадлівасьцям і розным прыемнасьцям, жывучы ў злосьці а завідасьці, ненавіджаныя, ненавідзячыя адны адных.
4 Але як зьявілася добрасьць а любосьць да людзёў Спаса нашага, Бога,
5 Ён спас нас ня з учынкаў справядлівасьці, учыненых намі, але подле міласэрдзя Свайго абмыцьцём адраджэньня й аднаўленьня Духам Сьвятым,
6 Каторага выліў на нас багата перазь Ісуса Хрыста, Спаса нашага,
7 Каб, будучы апраўленыя ласкаю, мы сталі спадкаемцамі подле надзеі вечнага жыцьця.
8 Слова гэта вернае, і я зычу, каб ты ў гэтым быў упорысты, каб тыя, што ўверылі ў Бога, рупіліся быць улеглівымі ў добрыя ўчынкі. Гэта добра й карысна людзём.
9 Дурных жа пытаньняў а радаводаў а сьпярэчак а звадаў праз Закон сьцеражыся, бо яны бескарысныя й пустыя.
10 Ад гэрэтыка, па першым і другім дамяненьню, здаляйся,
11 Ведаючы, што такі папсаваўшыся й грэша, будучы сам сабою засуджаны.
12 Як прышлю да цябе Арцёма альбо Тыхіка, пабарзьдзі прыйсьці да мяне да Цікаполю, бо я пастанавіў зімаваць там.
13 Зіну праўніка а Аполоса парупся выправіць так, каб у іх ні ў чым ня бьгло нястачы.
14 Хай і нашы вучацца займацца добрымі справамі дзеля канечных патрэбаў, каб ня былі бясплодныя.
15 Усі, што з імною, здароваюць цябе. Паздаровай тых, што любяць нас у веры. Ласка з усімі вамі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ціта, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.