Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АБАРОНЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «абароны» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

АБАРОНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Хто спалохаўся слова Госпадава з паслугачоў фараона, дазволіў паслугачам сваім і жывёле шукаць абароны ў дамах;

Шчаслівы ты, Ізраэль, хто ж падобны табе? Народ, зберагаемы Госпадам, Ён — шчыт абароны тваёй і меч славы тваёй. Ворагі твае скараюцца перад табой, і ты будзеш таптаць іх каркі.

Прыхілі вуха Тваё да мяне, паспяшайся, каб выбавіць мяне. Будзь для мяне скалой абароны і домам прыбежышча, каб збавіць мяне.

Злітуйся нада мною, Божа, злітуйся нада мной, бо ў Цябе шукае абароны душа мая. У засені крылаў Тваіх буду шукаць прытулку, пакуль не міне нядоля.

Будзь для мяне скалой абароны і ўмацаваным домам, каб збавіў Ты мяне, бо Ты цвярдыня мая і прыстанішча маё.

хіба толькі часам будзе трымацца Маёй абароны, учыніць супакой са Мною, мір учыніць са Мною.

бо дзень помсты — у Госпада, год адплаты дзеля абароны Сіёна.

Так і ты ап’янееш, будзеш глядзець з пагардаю; і ты будзеш шукаць абароны ад ворага.

І Тыр пабудаваў свой вал абароны і назбіраў срэбра, як пылу, і золата, быццам смецця на дарогах.

Тыя, што з любові, — ведаючы, што я дзеля абароны Евангелля пастаўлены,

І размясціў там войска, каб сцераглі яе, ды ўмацаваў яе для абароны Бэтсура, каб народ меў умацаванне ад Ідумеі.

А некаторыя — не менш дзевяці тысяч — уцяклі ў дзве добра ўмацаваныя вежы, якія мелі ўсё, патрэбнае для абароны.

Гора знеахвочаным сэрцам, бо яны страцілі веру і таму не будуць мець абароны!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter