Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АСОБНА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «асобна» сустракаецца 44 разы у 32 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АСОБНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І паставіў Абрагам сем ягнят са статка асобна.

І спытаўся Абімэлех у яго: «Што значаць гэтыя сем ягнят, якіх ты паставіў асобна

І аддзяляў Якуб ягнят, і паставіў статак насупраць пярэстых і чорных у статка Лабана, а для сябе паставіў статкі асобна і не ставіў іх разам са статкам Лабана.

І калі падалі ім, асобна Язэпу і асобна братам, і таксама асобна егіпцянам, якія елі разам, — бо недапушчальна егіпцянам есці разам з гебраямі, і гэткі абед лічаць ганебным, —

Злучы пяць з іх асобна, а шэсць злучы асобна між сабою так, каб шостае пакрыцце зрабіць падвойным адносна шырыні даху.

Ён злучыў паміж сабой пяць пакрыццяў асобна, а шэсць другіх асобна.

Увесь час, пакуль апанаваны праказай, нячысты; будзе жыць асобна па-за лагерам.

таксама кошык хлябоў прэсных, запраўленых алеем, з мукі пшанічнай, і праснакі без рошчыны, запраўленыя алеем, і ахвяру з ежы, і ахвяру да ўзлівання — кожную асобна.

І сказаў Майсей Корэ: «Заўтра ты і ўвесь сход твой паасобку станьце перад Госпадам, ты і Аарон асобна.

А на кіі левітаў напішы імя Аарона, і хай будзе па адным кіі асобна на кожнае пакаленне.

Я бачу яго з вяршыняў скал, і з узгоркаў гляджу на яго: вось народ, што жыве асобна і сярод народаў не лічыцца.

Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; і кожнаму асобна, як цяпер яны былі палічаны, будзе дадзена уласнасць;

І калі ён павёў народ да вады, сказаў Госпад Гедэону: «Хто языком будзе хлябтаць ваду, як звычайна сабакі хлебчуць, тых пастаў асобна; а хто ўкленчыўшы будзе піць ваду, таго пастаў на другі бок».

І гаварылі народ і князі галаадскія, кожны асобна — блізкім сваім: «Хто супраць сыноў Амона пачне ваяваць першы, той будзе правадыром для ўсіх жыхароў Галаада».

І сказаў Самуэль кухару: «Падай тую частку, якую я даў табе і загадаў, каб ты адклаў яе асобна ў сябе».

І калі вярнуўся Абнэр у Геброн, Ёаб адвёў яго асобна да сярэдзіны брамы быццам з ім тайна пагаварыць і ўдарыў яго там у жывот, і памёр ён у адплату за кроў Асаэля, брата Ёаба.

І раздаў ён усяму мноству Ізраэля, кожнаму асобна, як мужчыне, так і жанчыне, па бохану хлеба, і па ляпёшцы фінікаў, і фігі. І ўсе людзі разышліся, кожны ў свой дом.

І выйшлі сыны Амона, і паставілі баявы строй перад самым уваходам у браму; а сірыйцы з Собы і Рагоба і людзі Тоба і Маахі асобна стаялі на полі.

І падзялілі паміж сабой краіну, каб абысці яе: Ахаб пайшоў адной дарогай, і Абдзія — другой дарогай асобна.

І выйшлі аманіцяне і сталі ў строй каля гарадской брамы; а цары, якія прыйшлі на дапамогу, асобна сталі ў полі.

Такім чынам, застаўся цар Озія пракажаным аж да дня сваёй смерці і пражываў асобна ў доме, поўным пракажаных, бо быў выключаны з дома Госпада. Затым Ёатам, сын яго, распараджаўся царскім домам ды судзіў людзей краю.

і плакаць будзе зямля, асобныя сем’і асобна: сям’я дому Давіда асобна і іх жанчыны асобна; сям’я дому Натана асобна і іх жанчыны асобна;

сям’я дому Леві асобна і іх жанчыны асобна; сям’я дому Сімона асобна і іх жанчыны асобна;

усе астатнія сем’і, асобныя сем’і асобна і іх жанчыны асобна.

І па шасці днях узяў Ісус Пётру, Якуба і Яна, брата яго, і завёў іх асобна на высокую гару адных.

І, уваходзячы ў Ерузалім, Ісус адвёў асобна дванаццаць вучняў і сказаў ім па дарозе:

Яны, дужа засмучаныя, пачалі пытацца кожны асобна: «Ці не я гэта, Госпадзе?»

ды без прыпавесцей не прамаўляў ім. А вучням Сваім асобна выясняў усё.

І, калі Ён сядзеў на гары Аліўнай насупраць святыні, пыталіся Яго асобна Пётра, і Якуб, і Ян, і Андрэй:

і хусту, якая была на Яго галаве, і ляжала не разам з пялёнамі, але асобна скручаная на адным месцы.

Дык напамінаю вам і прашу, каб вы помнілі аб гэтых дабрадзействах агулам і асобна, і каб захавалі ўсе вы гэтую зычлівасць, якую маеце да мяне, і да сына.

Бо як непрыемна піць асобна толькі віно, падобна ж — і ваду, а наадварот, віно, змяшанае з вадой, — ужо мілае ды выклікае вялікую прыемнасць. Таксама і будова апавядання: захапляе вушы тых, каму прыйдзецца такую кампазіцыю чытаць. На гэтым жа хай будзе канец.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter