Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БАГАТЫМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «багатым» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БАГАТЫМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І стаўся Абрам вельмі багатым жывёлаю, срэбрам і золатам.

І так Якуб стаўся чалавекам дужа багатым; і меў ён многа статкаў, паслугачак і паслугачоў, вярблюдаў і аслоў.

Госпад робіць бедным і багатым, робіць пакорлівым і ўзвышае;

А Барзэлай быў вельмі стары, гэта значыць, меў ён восемдзесят гадоў; і ён забяспечыў цара харчам, калі ён быў у Маханаіме; бо быў чалавекам вельмі багатым.

Такім чынам, Язафат быў багатым і вельмі слаўным, і зрадніўся ён з Ахабам.

Эзэкія ж стаў вельмі багатым і слаўным; сабраў сабе вялікія скарбы срэбра, золата і каштоўнага каменя, духмянасцей, шчытоў ды ўсякага роду каштоўнасцей.

Не бойся, калі чалавек зробіцца багатым, калі памножана будзе заможнасць яго дома.

якую купляюць, забіваюць і не шкадуюць, і якую прадаюць і кажуць: “Дабраславёны Госпад, я стаў багатым”. І пастухі яе не шкадуюць яе.

І вось, чалавек імем Захэй, ён быў начальнікам мытнікаў і чалавекам багатым.

Бо калі служэнне асуджэння ёсць слава, дык тым болей багатым славаю будзе служэнне апраўдання.

Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які, будучы багатым, дзеля вас стаўся бедным, каб Сваёю беднасцю вас узбагаціць.

Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,

Антыёх жа падумаў, што ім пагарджаюць, і ў гэтых словах падазраваў знявагу, калі самага маладзейшага, які яшчэ заставаўся, угаворваў не толькі словамі, але і клятвай сцвярджаў, што, калі ён адвернецца ад бацькоўскіх законаў, зробіць яго багатым і шчаслівым, і нават будзе мець яго прыяцелем ды даручыць яму пачэсную службу.

Не спрачайся з чалавекам багатым, каб часам не паклаў ён на цябе свайго цяжару:

Паляванне льву ў пустыні — дзікі асёл, так і здабыча багатым — бедныя.

Аб стрыманасці: засеў ты за багатым сталом? Не разяўляй над ім глоткі сваёй першы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter