Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

2 да Карынцянаў 8 2-i ліст да Карынцянаў 8 разьдзел

1 Паведамляем вам, браты, пра тую ласку Божую, што была дадзена цэрквам мацэдонскім,
2 як у цяжкім выпрабаванні прыгнётам вялікая радасць іх і надзвычайная беднасць іх выявілася багаццем прастаты.
3 Яны, сведчу, па магчымасці, ды нават звыш магчамасці, былі добраахвотнымі,
4 вельмі прасілі нас прыняць дар і супольнасць служэння для святых.
5 І яны звыш нашага спадзявання ахвяравалі сябе саміх найперш Госпаду, а затым нам па волі Божай.
6 Дзеля таго мы прасілі Ціта, каб ён, як гэта ўжо пачаў, так і завяршыў гэтую ласку і ў вас.
7 І як вы ва ўсім былі багатымі, у веры, у слове, у ведах, ва ўсякай руплівасці, у любові сваёй да нас, каб і ў гэтай ласцы былі багатымі.
8 Кажу гэта не як загад, але выпрабоўваючы руплівасцю іншых прыроджаную дабрачыннасць вашай любові.
9 Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які, будучы багатым, дзеля вас стаўся бедным, каб Сваёю беднасцю вас узбагаціць.
10 І я даю параду ў гэтым. Бо гэта карысна для вас, якія не толькі рабіць, але і хацець перш пачалі ў мінулым годзе.
11 Давядзіце цяпер гэтую справу да канца, каб, чаго ахвотна жадалі, выканалі паводле таго, што маеце.
12 Бо калі ёсць ахвота, яна выяўляецца па тым, хто што мае, а не па тым, чаго хто не мае.
13 Бо не на тое, каб іншым была палёгка, а вам цяжар, але каб была роўнасць.
14 Хай цяпер ваша багацце пакрые іх нястачу, каб таксама іх багацце ў свой час дапоўніла вашу нястачу, каб так была роўнасць,
15 як напісана: «Хто сабраў многа, не меў лішняга, а хто мала — не меў нястачы».
16 Дзякуй Богу, які ў сэрцы Ціта абудзіў такую руплівасць пра вас,
17 бо не толькі прыняў маю просьбу, але, будучы вельмі дбалым, добраахвотна выбраўся да вас.
18 Разам з ім паслалі мы брата, што славіцца за абвяшчэнне Евангелля па ўсіх цэрквах,
19 і не толькі гэта, але ён цэрквамі прызначаны быць таварышам нашага падарожжа з гэтай ласкай, якою мы служым на славу Госпада і дбаласці вашай,
20 высцерагаючыся, каб нас хто не дакараў дзеля такога мноства даручанага нашаму служэнню.
21 Бо мы дбаем аб добрым не толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.
22 І паслалі мы з імі брата нашага, дбайнасць якога шмат у чым выпрабавалі і які цяпер яшчэ больш дбайны дзеля вялікага спадзявання на вас.
23 Што да Ціта, дык ён — мой таварыш і для вас памочнік; а браты нашы — пасланцы цэркваў, слава Хрыста.
24 Дык пакажыце ім доказ вашай любові і нашай пахвальбы вамі перад абліччам цэркваў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другі ліст да Карынцянаў, 8 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017