Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАРАДЖЭННЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «нараджэння» сустракаецца 26 разоў у 26 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

НАРАДЖЭННЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
У восьмы дзень ад нараджэння хай будзе абрэзана ў вас дзіця: кожны мужчына ў пакаленнях вашых, як народжаны ў вашым доме, так і куплены кожны чужынец, які не з вашага роду.

Госпад, Бог неба, Які забраў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэння майго, Ён сказаў мне і прысягнуў мне, кажучы: “Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім”. Ён пашле анёла Свайго перад табою, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму.

І сказаў Якуб: «Бог бацькі майго Абрагама і Бог бацькі майго Ізаака, Госпад, Які сказаў мне: “Вярніся ў зямлю сваю і ў месца нараджэння свайго, і Я буду апекавацца табою!”

Праз тры дні пасля гэтага быў дзень нараджэння фараона. І ён справіў для сваіх паслугачоў вялікі баль. І тады ў прысутнасці паслугачоў сваіх прыпомніў галоўнага чарніка і загадчыка пекараў.

загадваючы ім: «Калі будзеце прымаць роды ў гебраяк і надыдзе час нараджэння, то глядзіце: калі будзе [дзіця] мужчынскага роду — забівайце яго; калі будзе жаночага роду — захоўвайце».

шэсць імёнаў — на адным камяні і шэсць астатніх — на другім камяні, па чарзе нараджэння іх.

Калі скончацца дні ачышчэння яе дзеля нараджэння сына або дачкі, хай прынясе яна аднагадовага барана ў ахвяру цэласпалення і маладога голуба або туркаўку ў ахвяру за грэх да дзвярэй палаткі сустрэчы ды перадасць святару.

Ці лічыш ты месяцы цяжарнасці іх або ведаеш час іх нараджэння?

На Табе я ўгрунтаваўся ад нараджэння, з улоння маці маёй Ты апякун мой, для Цябе хвала мая заўсёды.

Лепш добрае імя, чым пахкія алейкі, і дзень смерці [лепшы] за дзень нараджэння.

Ён памножыў падаючых, і ўпаў чалавек на блізкага свайго, і гаварылі: “Падыміся, і вернемся да народа свайго і ў зямлю нараджэння нашага, далёка ад меча бязлітаснага”.

Не пашкадавала цябе нічыё вока, каб зрабіць для цябе адно з гэтага з літасці да цябе, але ў дзень твайго нараджэння выкінулі цябе на паверхню зямлі з абыякавасцю да душы тваёй.

ты жыў у раскошы раю Божага, пакрывалі цябе ўсякія каштоўныя камяні; сардый, тапаз і яшма, хрызаліт і онікс, і берыл, і сапфір, і карбункул, і смарагд, і золата чаканнага гатунку былі ў цябе; у дзень нараджэння твайго былі яны прыгатаваны.

дасканалы ў шляхах сваіх ад дня нараджэння твайго, аж пакуль не знайшлася ў цябе злачыннасць.

Каб часам не агаліў яе цалкам, ды не паставіў яе, як у дзень нараджэння яе, ды не зрабіў яе падобнаю да пустыні, ды не ўчыніў яе сухою зямлёй, ды не забіў яе смагаю.

Але ў дзень нараджэння Ірада дачка Ірадыяды скакала ў прысутнасці ўсіх і спадабалася Іраду.

І надышоў зручны дзень, і калі з нагоды свайго нараджэння Ірад справіў баль для князёў сваіх, трыбунаў і старэйшын галілейскіх,

Ды будзе табе радасць і пацеха, ды многія будуць радавацца з яго нараджэння.

І, праходзячы, убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння.

І сядзеў у Лістры адзін чалавек, хворы на ногі, калека ад нараджэння свайго, які ніколі не хадзіў.

Трыбун адказаў: «Я за вялікую суму здабыў гэтае грамадзянства». А Паўла гаворыць: «Я маю яго ад нараджэння».

Праз веру Майсей быў укрываны бацькамі сваімі на працягу трох месяцаў ад свайго нараджэння, бо бачылі, што прыгожае дзіцятка, і не спалохаліся загаду фараона.

А ў кожны месяц, у дзень нараджэння цара, з нахабным прымусам вадзілі кожнага на ахвярапрынашэнне, і, калі святкавалі набажэнствы Дыёніса, змушалі ў плюшчавых вянках удзельнічаць у шэсці ў гонар Дыёніса.

І Юдыт адказала яму: «Вып’ю, гаспадару, бо ніколі ад дня майго нараджэння жыццё маё не мела такога гонару, як сёння».

А я паведамлю, што гэта за мудрасць і як паўстала, і не схаваю ад вас таямніц Божых, але ад пачатку нараджэння прасачу яе, і пазнанне яе выведу на святло, і не размінуся з праўдаю.

каб часам не забыўся ты пра сябе на віду іх і каб ты, збіты з толку прывычкаю сваёю, не стаў пасмешышчам, і каб не захацеў ты быць народжаным, і каб дзень нараджэння свайго ты не праклінаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter