тады няхай гоніць вораг мяне і дагоніць, хай жыцьцё маё ўтопча ў зямлю і чэсьць маю кіне ў пыл! (Зэля)
Я расьцярушыў іх, як той пыл пад ветрам; як балота вулічнае, таптаў я іх.
Толькі прад Ім пахіляціся будуць усё тучныя зямлі; перад абліччам Ягоным суклоняцца ўсе, што ў пыл абяртаюцца й ня ў сілах жыцьцё сваё захаваці.
Што за карысьць у крыві ў маёй, у тым, што зыйду я ў магілу? Ці пыл можа хваліці Цябе? Ці можа праўду Тваю абвяшчаць?
Бо наша душа ўкінена ў пыл; к зямлі наша цела прыліпла.
Калені прад ім схіляць будуць праціўнікі, а ворагі ягоныя лізацімуць пыл.
і, быццам пыл, спусьціў на іх мяса — птушак крылатых, як пясок ля мора.
Мой Божа! Зрабі іх, як пыл у віхры, як салома пад ветрам!
Ты йзноў вяртаеш у пыл чалавека ды кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!
Бо ведае Ён, з чаго зьлеплены мы, памятае, што мы — толькі пыл.
Ты хаваеш аблічча Тваё, і жах іх зьнімае; дух адымаеш у іх, і здыхаюць яны ды ў пыл назад абяртаюцца.
А калі хто ня пры́йме вас і ня будзе слухаць слоў вашых, то, выходзячы з дому ці з ме́ста таго, атрасе́це пыл з ног вашых.
і калі хто ня пры́ме вас і ня будзе слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасе́це пыл з ног вашых на сьвядоцтва ім. Запраўды́ кажу вам: лягчэй будзе Садому й Гаморы ў дзе́нь суда́, чымся ме́сту гэнаму.
і калі дзе́ ня прымуць вас, то, выходзячы з таго ме́ста, абтрасе́це і пыл з ног вашых у сьве́дчаньне на іх.
і пыл, што прыліп да нас ад вашага ме́ста, абтрасаем вам: аднак жа ве́дайце, што падыйшло да вас Царства Божае.
Яны-ж, абтросшы пыл з ног сваіх на іх, пайшлі ў Іконію.
А як яны крычэлі й кідалі вопраткі ды пыл падкідалі ў паве́тра,
зьняважа́ныя, мы молімся. Мы сталіся, як сьмяцьцё сусьве́тнае, як пыл для ўсіх да цяпе́р.