1 Потым налажыў кароль Артаксэркс падатак на землі свае і марскія выспы.
2 А ўсе справы ягонай моцы і ягонай магутнасьці, з апісаньнем велічы Мардахэя, якой узьвялічыў яго кароль, запісаныя ў кнізе дзённых запісаў каралёў Мідыйскіх і Пэрскіх,
3 бо жыд Мардахэй быў другім, пасьля караля Артаксэркса, і вялікім у жыдоў і любімым мноствам сваіх братоў, стараючыся добра свайму народу і гаворачы на карысьць свайго народу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Эстэры, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
