1 І прыйшоў кароль з Гаманам на бяседу да каралеву Эстэр.
2 І сказаў кароль да Эстэр таксама і ў другім дні ў часе бяседы: — якое тваё пажаданьне, каралева Эстэр? Яно будзе выкананае і якая твая просьба? Калі-б ты нават прасіла палову каралеўства, дык будзе данае.
3 Тады адказала каралева Эстэр і сказала: — калі я знайшла ласку ў тваіх вачох, кароль, і калі кароль схоча, дык няхай будзе дараванае мне жыцьцё, на маю просьбу, і народ мой, на просьбу маю,
4 бо праданыя мы, я і народ мой на зьнішчэньне, забойства і загубу. Калі-б мы былі праданыя, як нявольнікі і нявольніцы, я маўчала-б, хаця вораг і так ня мог-бы выраўнаць каралю гэтую шкоду.
5 І адказаў кароль Артаксэркс і сказаў каралеве Эстэр: — хто-ж гэта такі і дзе ён ёсьць, хто адважыўся ў сэрцы сваім зрабіць так.
6 І сказала Эстэр: — найгоршы вораг і няпрыяцель гэта Гаман. І ўстрывожыўся Гаман перад каралём і каралевай.
7 Тады ўстаў кароль у гневе ад бяседы і пайшоў у сад каля палацу, а Гаман застаўся, каб прасіць аб жыцьцё каралеву Эстэр, бо бачыў вызначаны яму каралём благі лёс.
8 Калі кароль вярнуўся з саду, каля палацу, ў дом бяседы, Гаман быў упаўшы на ложа, на якім была Эстэр. І сказаў кароль: — Ці-ж яшчэ хоча згвалціць каралеву ў маім доме? Калі гэтае слова выйшла з вуснаў караля, зараз пакрылі твар Гамана.
9 І сказаў Гарбона, адзін з каралеўскіх скапцоў: — вось і шыбеніца, якую прыгатаваў Гаман для Мардахэя, які стараўся аб каралеўскім дабры. І сказаў кароль: — павесьце яго на ёй.
10 І павесілі Гамана на шыбеніцы, якую ён прыгатавў Мардахэю. І гнеў караля сьціх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Эстэры, 7 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
