Эстэр 10 разьдзел

Кніга Эстэр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Леаніда Галяка

 
 

Потым наклаў цар Артаксэркс падатак на зямлю і на выспы марскія.
 
Потым налажыў кароль Артаксэркс падатак на землі свае і марскія выспы.

Зрэшты, усе, дзеі сілы ягонай і магутнасьці ягонай і падрабязнае паказаньне пра веліч Мардахэя, якою ўзьвялічыў яго цар, запісаны ў кнізе дзённых запісаў цароў Мідыйскіх і Персідскіх,
 
А ўсе справы ягонай моцы і ягонай магутнасьці, з апісаньнем велічы Мардахэя, якой узьвялічыў яго кароль, запісаныя ў кнізе дзённых запісаў каралёў Мідыйскіх і Пэрскіх,

гэтак сама як і тое, што Мардахэй Юдэй быў другі пасьля цара Артаксэркса і вялікі ў Юдэяў і любімы ў мноства братоў сваіх, бо шукаў дабра народу свайму і гаварыў дзеля дабра ўсяго племя свайго.
 
бо жыд Мардахэй быў другім, пасьля караля Артаксэркса, і вялікім у жыдоў і любімым мноствам сваіх братоў, стараючыся добра свайму народу і гаворачы на карысьць свайго народу.