Эстэр 10 разьдзел

Кніга Эстэр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Потым наклаў цар Артаксэркс падатак на зямлю і на выспы марскія.
 
Потым налажыў кароль Агасвер падачак на зямлю а на абтокі морскія.

Зрэшты, усе, дзеі сілы ягонай і магутнасьці ягонай і падрабязнае паказаньне пра веліч Мардахэя, якою ўзьвялічыў яго цар, запісаны ў кнізе дзённых запісаў цароў Мідыйскіх і Персідскіх,
 
І ўсі падзеі магутнасьці а сілы ягонае, і зьясьненьне вялічча Мордэхая, каторым кароль узьвялічыў яго, ці яны не запісаны ў кнігу летапісу каралёў Мідзкіх а Пэрскіх?

гэтак сама як і тое, што Мардахэй Юдэй быў другі пасьля цара Артаксэркса і вялікі ў Юдэяў і любімы ў мноства братоў сваіх, бо шукаў дабра народу свайму і гаварыў дзеля дабра ўсяго племя свайго.
 
Бо Мордэхай Юдэй наступны па каралю Агасверу, і вялікі ў Юдэяў, і падабала яго множасьць братоў ягоных, рупатлівы праз дабро люду свайго, гукаючы супакой усяму насеньню свайму.