2 да Карынфянаў 1 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Павал, з волі Божай апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, — царкве Божай, што ў Карыньце, з усімі сьвятымі, якія ў-ва ўсёй Ахаі:
Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста, і Тымотэй, брат — Божаму Касьцёлу ў Карыньце з усімі сьвятымі, што ў Ахаі.
ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
Ласка вам і супакой (мір) ад Бога, Айца нашага, і Госпада, Езуса Хрыста.
Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,
Багаслаўлены (Праслаўлены) Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, Айцец міласэрдзя і Бог усякае пацехі,
Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!
Які цешыць нас у кожным нашым горы, каб мы самі маглі цешыць тых, каторыя ў якой колечы бядзе пацехаю, якую атрымоўваем ад Бога.
Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовыя, гэтак праз Хрыста памнажаецца і пацяшэньне нашае.
Бо як у нас памнажаюцца (павялічаюцца) цярпеньні Хрыстовы, так і праз Хрыстуса павялічаюцца пацяшэньні ў нас.
А калі мы сьціснутыя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня, якое зьдзяйсьняецца праз перажываньне тых самых пакутаў, якія і мы церпім. Калі мы пацешаныя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня.
Дык калі мы пераносім гора (цярпеньні) дык для заахвоты і для збаўленьня вашага; а калі мы цешымся, дык для вашага суцяшэньня, што і вы стойка пераносіце гэтыя самыя цярпеньні (мукі), каторыя мы перажываем.
І надзея нашая на вас цьвёрдая, бо мы ведаем, што вы супольнікі як пакутаў, так і пацяшэньня.
А што да вас надзея наша вялікая, бо ведаем, што як вы (ёсьць) ўдзельнікамі мукаў, так і супольнікамі нашай радасьці.
Бо мы ня хочам, каб вы, браты, ня ведалі пра наш прыгнёт, які стаўся нам у Азіі, бо бязьмерна цяжка было нам і па-над сілу, так што мы згубілі надзею застацца жывымі.
Ня хочам, браты, каб вы ня ведалі, якое гора засьцігла нас у Азіі, як нас страшна прыжмяла панад сілы, што не хацелася жыць.
Але мы мелі самі ў сабе прысуд сьмяротны, каб спадзявацца не на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых,
Мы самі ў сабе адчувалі прысуд сьмерці, каб не пакладацца на самых сябе, але на Бога, каторы ўскрашае памёршых.
Які і выбавіў нас ад так вялікай сьмерці, і выбаўляе, на Якога спадзяемся, што і яшчэ выбаўляць будзе
Ён выбавіў нас ад раптоўнае небясьпекі сьмерці, дый будзе выбаўляць. Маем мы ў Ім надзею, што і далей будзе нас выбаўляць (ратаваць).
пры дапамозе і вашай малітвы за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.
За ўспамогай вашых маленьняў за нас, каб дзеля іх, многія падзяку складалі за нас.
Бо пахвала нашая гэткая — сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце і шчырасьці Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі ў сьвеце, а асабліва ў вас.
Пахвалай для нас — сьведчаньне (доказ) нашага сумленьня, бо ў прастаце сэрца ды ў шчырасьці перад Богам, а не па дачаснай (людзкай) мудрасьці, але ў ласцы паступалі мы на сьвеце, асабліва ў вас.
Бо мы пішам вам ня што іншае, але тое, што вы чытаеце ці пазнаяцё, а спадзяюся, што да канца спазнаеце,
Ня пішам вам нічога лішняга, як толькі тое, што вы чыталі і што разумелі (чулі). Спадзяюся, што і да канца будзеце нас разумець.
як вы часткова і даведаліся ад нас, што мы — пахвала вашая, як і вы — нашая, у дзень Госпада Ісуса.
Вы ўжо часьцічна зразумелі нас, што мы будзем вашаю пахвалаю, так як вы нашаю ў дзень Госпада нашага Езуса (Хрыста).
І з гэтай пэўнасьцю я хацеў прыйсьці да вас раней, каб вы другі раз мелі ласку,
З такім даверам я ўжо раней рыхтаваўся прыбыць да вас, каб атрымалі паўторную ласку,
і праз вас прайсьці ў Македонію, і зноў з Македоніі прыйсьці да вас, а вы правялі б мяне ў Юдэю.
а ў далейшым ад вас направіцца ў Македонію, а з Македоніі зноў наведаць вас, каб вы адтуль правялі мяне ў Юдэю.
Маючы гэткую пастанову, ці я лёгкадумна зрабіў? Ці тое, што я пастанаўляю, паводле цела пастанаўляю, каб было ў мяне «Так, так» і «Не, не»?
Калі я ўсё гэта планаваў, ці рабіў гэта неабдумана? Ці рашаючыся на гэта, рашаў па чалавечаму (па цялеснаму), каб было ў мяне адначасна: "Так, так" — "не, не".
Верны ж Бог, што слова нашае да вас не было «Так» і «Не»!
Як верны (сьведка Бог) Бог, так слова наша да вас не было: "так" і "не!"
Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, Якога мы ў вас абвяшчалі, і я, і Сілуан, і Цімафей, ня быў «Так» і «Не», але было ў Ім «Так».
Дык жа Сын Божы Езус Хрыстус, аб Якім мы вас вучылі (вясьцілі): я і Сільванус і Тыматэй ня быў: "так" і "не", але ў Ім было "так".
Бо ўсе абяцаньні Божыя ў Ім «Так» і ў Ім «Амэн», на славу Богу праз нас.
Колькі бо абяцаньняў Божых, усе яны ў Ім — "так". Таму таксама праз Яго кажацца нашае "Амэн" Богу на хвалу.
А Той, Які зацьвердзіў нас з вамі ў Хрысьце і памазаў нас, ёсьць Бог,
А Тым, хто нас спасіляе разам з вам ў Хрысьце, ды хто нас намасьціў (памазаў) — Бог.
Які і запячатаў нас, і даў заруку Духа ў сэрцы нашыя.
Ён палажыў на нас пячаць сваю ды пакінуў задатак (заруку) Духа ў сэрцах нашых.
Прызываю Бога ў сьведкі на душу маю, што, шкадуючы вас, я дагэтуль не прыйшоў у Карынт;
Дык прызываю на сьведку душы маёй Бога, што ашчаджаючы (шкадуючы) вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт.
не таму, што мы пануем над вераю вашай, але мы супрацоўнікі ў радасьці вашай, бо ў веры вы стаіцё.
Не дзеля таго, каб аказаць нашу ўладу ня верай вашай, бо мы супрацоўнікі (памагатары) вашае радасьці, бо ў веры вы моцныя (стойкія).