Нээміі 7 разьдзел
Кніга Нээміі
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2012
І сталася, калі мур быў пабудаваны, і я паставіў вароты, і былі прызначаныя прыдзьвернікі, і сьпевакі, і лявіты,
А калі адбудаваны быў мур, і калі паставіў я дзверы, і паставіў прыдзверных, спевакоў і левітаў,
я прызначыў Ханані, брата майго, і Хананію, начальніка сталіцы, над Ерусалімам, бо ён быў чалавек праўдзівы і баяўся Бога [больш], чым шмат хто.
над Ерузалімам паставіў я брата свайго Ханані, і кіраўніком у крэпасці Хананію, — бо здаваўся ён, як быццам, чалавекам праўдзівым і больш за іншых баяўся Бога, —
І я, кажучы, сказаў ім: «Няхай ня будуць адчыненыя брамы Ерусаліму, пакуль не прыпячэ сонца; і пакуль [людзі] стаяць [на нагах], няхай зачыняюць вароты і замыкаюць. І прызначце варту з жыхароў Ерусаліму, кожнага на варту ягоную і кожнага насупраць дому ягонага».
і сказаў я ім: «Не адчыняйце брамы Ерузаліма, пакуль не прыпячэ сонца, і, яшчэ пакуль спякотна, замкніце браму і так трымайце; і пастаўце вартаўнікоў з жыхароў Ерузаліма: кожнага па сваёй чарзе, і кожнага насупраць дома яго».
Але горад займаў абшар і быў вялікі, а народу [было] мала ў ім, і не было дамоў адбудаваных.
Але горад быў вельмі абшырны і вялікі, і народа ў ім было мала, і не было адбудаваных дамоў.
І палажыў мне Бог у сэрцы маім, і я сабраў шляхту, кіраўнікоў і народ, каб зрабіць попіс. І я знайшоў кнігу попісу тых, якія прыйшлі напачатку, і знайшоў, што напісана ў ёй:
А Бог мой даў у сэрца маё, і сабраў я князёў, і кіраўнікоў, і народ з мэтаю перапісаць іх; і знайшоў я кнігу перапісу тых, хто прыйшоў спачатку, і ў ёй было напісана:
«Гэта сыны зямлі гэтай, якія прыйшлі з палону выгнаньня, якіх перасяліў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.
«Гэта сыны краіны, якія вярнуліся з няволі перасялення, каго вывеў Набукаданосар, цар Бабілона, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээіміем, Азарыем, Рааміем, Нахаманіем, Мардэхаем, Більшанам, Міспэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Баанаю. [Вось] лік мужчынаў народу Ізраіля:
Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Азарыем, Рааміем, Нагамані, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Навумам, Баанам. Лік мужоў народа ізраэльскага:
сыноў Пароша — дзьве тысячы сто семдзясят два;
сыноў Пароса — дзве тысячы сто семдзесят два;
сыноў Шэфатыі — трыста семдзясят два;
сыноў Сафаціі — трыста семдзесят два;
сыноў Араха — шэсьцьсот пяцьдзясят два;
сыноў Арэ — шэсцьсот пяцьдзесят два;
сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ешуа і Ёава, — дзьве тысячы васемсот васямнаццаць;
сыноў Пагатмааба, гэта сыны Ешуа і Ёаба — дзве тысячы восемсот васемнаццаць;
сыноў Эляма — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
сыноў Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
сыноў Затту — васемсот сорак пяць;
сыноў Зэтуа — восемсот сорак пяць;
сыноў Заккая — семсот шэсьцьдзясят;
сыноў Захая — семсот шэсцьдзесят;
сыноў Біннуя — шэсьцьсот сорак восем;
сыноў Бэнуі — шэсцьсот сорак восем;
сыноў Бэвая — шэсьцьсот дваццаць восем;
сыноў Бэбая — шэсцьсот дваццаць восем;
сыноў Азгада — дзьве тысячы трыста дваццаць два;
сыноў Азгада — дзве тысячы трыста дваццаць два;
сыноў Аданікама — шэсьцьдзясят сем;
сыноў Аданікама — шэсцьсот шэсцьдзесят сем;
сыноў Бігвая — дзьве тысячы шэсьцьсот сем;
сыноў Бэгвая — дзве тысячы шэсцьсот сем;
сыноў Адына — шэсьцьсот пяцьдзясят пяць;
сыноў Адзіна — шэсцьсот пяцьдзесят пяць;
сыноў Атэра з [сыноў] Хізкіі — дзевяноста восем;
сыноў Атэра, што былі з сыноў Эзэкіі — дзевяноста восем;
сыноў Хашума — трыста дваццаць восем;
сыноў Гасума — трыста дваццаць восем;
сыноў Бэцая — трыста дваццаць чатыры;
сыноў Бэсая — трыста дваццаць чатыры;
сыноў Харыфа — сто дваццаць;
сыноў Гарэфа — сто дванаццаць;
сыноў Гібэона — дзевяноста пяць;
сыноў Габаона — дзевяноста пяць;
людзей з Бэтлеему і Нэтофы — сто восемдзясят восем;
сыноў Бэтлехэма і Нэтофы — сто восемдзесят восем;
людзей з Анатоту — сто дваццаць восем,
мужчын з Анатота — сто дваццаць восем;
людзей з Бэт-Азмавэту — сорак два;
мужчын з Бэтазмавэта — сорак два;
людзей з Кірыят-Ярыму, Кэфіры і Бээроту — семсот сорак тры;
мужчын з Карыят-Ярыма, Кафіры і Бэрота —семсот сорак тры;
людзей з Рамы і Гевы — шэсьцьсот дваццаць адзін;
мужчын з Рамы і Габы — шэсцьсот дваццаць адзін;
людзей з Міхмасу — сто дваццаць два;
мужчын з Міхмаса — сто дваццаць два;
людзей з Бэтэлю і Гаю — сто дваццаць тры;
мужчын з Бэтэля і Гая — сто дваццаць тры;
людзей з Нэво другога — пяцьдзясят два;
мужчын з Нэбы другога — пяцьдзесят два;
сыноў Эляма другога — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
мужчын з Элама другога — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
сыноў Харыму — трыста дваццаць;
сыноў з Гарыма — трыста дваццаць;
сыноў Ерыхону — трыста сорак пяць;
сыноў з Ерыхона — трыста сорак пяць;
сыноў Лоду, Хадыду і Она — семсот дваццаць адзін;
сыноў з Лода, Хадыда і Она — семсот дваццаць адзін;
сыноў Сэнаі — тры тысячы дзевяцьсот трыццаць;
сыноў з Сэны — тры тысячы дзевяцьсот трыццаць.
сьвятары: сыноў Едая, з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзясят тры;
Святароў: сыноў Ядаі з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзесят тры;
сыноў Імэра — тысяча пяцьдзясят два;
сыноў Эмэра — тысяча пяцьдзесят два;
сыноў Пашхура — тысяча дзьвесьце сорак сем;
сыноў Пасура — тысяча дзвесце сорак сем;
сыноў Харыма — тысяча сямнаццаць;
сыноў Гарыма — тысяча семнаццаць.
лявіты: сыны Ешуа [з дому] Кадміэля, сыны Гадава — семдзясят чатыры;
Левітаў: сыноў Ешуа, гэта значыць, сыноў з дома Кадмігэля, Бэнуі і Адовіі — семдзесят чатыры.
сьпевакі: сыны Асафа — сто сорак восем;
Спевакоў: сыноў Асафа — сто сорак восем.
прыдзьвернікі: сыны Шальлюма, сыны Атэра, сыны Тальмона, сыны Аккува, сыны Хатыты, сыны Шавая — сто трыццаць восем;
Прыдзверных: сыноў Сэлума, сыноў Атэра, сыноў Тэльмона, сыноў Акуба, сыноў Гатыты, сыноў Сабая — сто трыццаць восем.
нэтынэі: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
Нявольнікаў: сыноў Сігі, сыноў Гасуфы, сыноў Табаота,
сыны Кероса, сыны Сіі, сыны Падона,
сыноў Кера, сыноў Сіа, сыноў Падона,
сыны Лебана, сыны Хагавы, сыны Шальмая,
сыны Лебаны, сыны Хагаба, сыны Сэмлі,
сыны Ханана, сыны Гіддэля, сыны Гахара,
сыны Ханана, сыны Гідэля, сыны Гахара,
сыны Рэаі, сыны Рэцына, сыны Нэкоды,
сыны Рааі, сыны Разіна, сыны Нэкоды,
сыны Газама, сыны Уззы, сыны Пасэаха,
сыны Газама, сыны Озы, сыны Пасэа,
сыны Бэсая, сыны Мэуніма, сыны Нэфушэсіма,
сыны Бэсы, сыны маанітаў, сыны нэфусаў,
сыны Бакбука, сыны Хакуфа, сыны Хархура,
сыны Бакбука, сыны Гакуфы, сыны Харгура,
сыны Бацліта, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
сыны Баслута, сыны Магіды, сыны Гарсы,
сыны Баркоса, сыны Сісэры, сыны Тамаха,
сыны Бэркаса, сыны Сісары, сыны Тэмы,
сыны Нэцаяха, сыны Хатыфы;
сыны Насіі, сыны Гатыфы.
сыны слугаў Салямона: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Пэрыды,
Сыноў нявольнікаў Саламона: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Пэруды,
сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гіддэля,
сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэля,
сыны Шэфатыі, сыны Хатылы, сыны Пахэрэт-Гацэбаіма, сыны Амона.
сыны Сафаціі, сыны Гатыла, сыны Пахэрэта Гасэбаіма, сыны Амона.
Усіх нэтынэяў, сыноў слугаў Салямона — трыста дзевяноста два».
Усіх нявольнікаў і сыноў нявольнікаў Саламона — трыста дзевяноста два».
А вось тыя, якія прыйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуб-Адону і Іммэру, але яны не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраілю:
А вось тыя, што выйшлі з Тэльмэлы, Тэльгарсы, Хэруба, Адона і Эмэра і не змаглі давесці, што род бацькоў іх і паходжанне іх выводзіцца з Ізарэля:
сыны Дэлаі, сыны Товіі, сыны Нэкоды — шэсьцьсот сорак два.
сыны Далаі, сыны Тобіі, сыны Нэкоды — шэсцьсот сорак два;
А са сьвятароў: сыны Хабая, сыны Гаккоца, сыны Барзілая, які ўзяў жонку з дачок Барзілая з Гілеаду і быў названы імем іхнім.
і са святароў: сыны Гобіі, сыны Акоса, сыны Барзэлая, які ўзяў жонку з дачок Бэрзэлая з Галаада і быў названы іх імем.
Яны шукалі свайго запісу ў сьпісах, і ён не знайшоўся; і яны былі адлучаны ад сьвятарства,
Яны шукалі спісы свайго радаслоўя і не знайшлі; і яны былі выключаны са святарства,
І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са сьвятога сьвятых, пакуль не паўстане сьвятара з урымам і тумімам.
і намеснік забараніў ім есці з пасвячонага святыні, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.
Уся царква [налічвала] разам сорак дзьве тысячы трыста шэсьцьдзясят [чалавек],
Уся супольнасць разам налічвала сорак дзве тысячы трыста шэсцьдзесят асоб,
апрача слугаў іхніх і служак іхніх, якіх [было] сем тысячаў трыста трыццаць сем; і яны мелі дзьвесьце сорак пяць сьпевакоў і сьпявачак.
апроч нявольнікаў і нявольніц іх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; ды яшчэ спевакоў і спявачак — дзвесце сорак пяць.
Коней іхніх [было] семсот трыццаць шэсьць, мулаў іхніх — дзьвесьце сорак пяць,
Коней мелі яны семсот трыццаць шэсць, мулаў — дзвесце сорак пяць;
вярблюдаў — чатырыста трыццаць пяць, аслоў — шэсьць тысячаў семсот дваццаць.
вярблюдаў — чатырыста трыццаць пяць, аслоў — шэсць тысяч семсот дваццаць.
І некаторыя з галоваў [дамоў] бацькоў далі [сродкі] на працы. Тыршата даў у скарбніцу тысячу драхмаў золата, пяцьдзясят келіхаў, пяцьсот трыццаць шатаў сьвятарскіх.
Некаторыя ж кіраўнікі родаў далі на правядзенне работы: намеснік даў у скарбоўню тысячу драхмаў золата, пяцьдзесят чараў, пяцьсот трыццаць святарскіх шатаў.
І галовы [дамоў] бацькоў далі ў скарбніцу на працы дваццаць тысячаў драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
А некаторыя кіраўнікі родаў далі ў скарбоўню на правядзенне работы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзве тысячы дзвесце мінаў срэбра.
І рэшта народу далі дваццаць тысячаў драхмаў золата, і дзьве тысячы мінаў срэбра, і шэсьцьдзясят сем шатаў сьвятарскіх.
І астатні народ даў дваццаць тысяч драхмаў золата, ды дзве тысячы мінаў срэбра і шэсцьдзесят сем святарскіх шатаў. А пасяліліся там святары і левіты; прыдзверныя ж, і спевакі, і іншыя людзі, і нявольнікі ды ўсе ізраэльцы жылі ў сваіх гарадах; і надышоў сёмы месяц; а сыны Ізраэля жылі ў сваіх гарадах.
І жылі сьвятары, і лявіты, і прыдзьвернікі, і сьпевакі, і нэтынэі, і [некаторыя] з народу, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх. І калі настаў сёмы месяц, сыны Ізраіля [былі] ў гарадах сваіх.