Нээміі 7 разьдзел
Кніга Нээміі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012
І было, як сьцяна была збудавана, і я ўстанавіў вароты, і прызначаны былі брамнікі а пяюны а Левітаве,
А калі адбудаваны быў мур, і калі паставіў я дзверы, і паставіў прыдзверных, спевакоў і левітаў,
Што я паручыў брату свайму Гананяму, а Ганані начэльніку гораду апеку над Ерузалімам, бо ён быў верны чалавек і багабойліўшы за шмат каго,
над Ерузалімам паставіў я брата свайго Ханані, і кіраўніком у крэпасці Хананію, — бо здаваўся ён, як быццам, чалавекам праўдзівым і больш за іншых баяўся Бога, —
І я сказаў ім: «Няхай не адчыняюць брамаў Ерузалімскіх, пакуль ня ўгрэе сонца, і пакуль яны стаяць, няхай зачыняюць вароты і завалююць. І прызначыць варты із жаўнераў Ерузаліму, кажнага на варту ягоную і кажнага супроці дому ягонага».
і сказаў я ім: «Не адчыняйце брамы Ерузаліма, пакуль не прыпячэ сонца, і, яшчэ пакуль спякотна, замкніце браму і так трымайце; і пастаўце вартаўнікоў з жыхароў Ерузаліма: кожнага па сваёй чарзе, і кожнага насупраць дома яго».
Але места займала вялікі прасьцяг, а люду мала ў сярэдзіне яго, і дамы ня былі збудаваны.
Але горад быў вельмі абшырны і вялікі, і народа ў ім было мала, і не было адбудаваных дамоў.
І палажыў імне Бог на сэрца зьберці паноў а дзяржаўцаў а люд, каб зрабіць сьпісаньне подле радаводу. І знайшоў я радаводную кнігу тых, што ўзышлі спачатку, і знайшоў напісана ў ёй:
А Бог мой даў у сэрца маё, і сабраў я князёў, і кіраўнікоў, і народ з мэтаю перапісаць іх; і знайшоў я кнігу перапісу тых, хто прыйшоў спачатку, і ў ёй было напісана:
«Гэта сынове краю, каторыя ўзышлі з узятых у палон, з тых, што былі пераселены Невухаднецарам, каралём Бабілёнскім, і зьвярнуліся да Ерузаліму а Юдэі, кажны да свайго места, —
«Гэта сыны краіны, якія вярнуліся з няволі перасялення, каго вывеў Набукаданосар, цар Бабілона, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
Тыя, што пашлі із Зэрувавэлям, Ешуам, Негэмаю, Азараю, Раамаю, Нагманём, Мардэхаём, Білшаном, Місперэфам, Біґваём, Негумом, Ваанаю. Лік мужчын люду Ізраельскага:
Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Азарыем, Рааміем, Нагамані, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Навумам, Баанам. Лік мужоў народа ізраэльскага:
Сыноў Парошавых дзьве тысячы сто семдзясят двух;
сыноў Пароса — дзве тысячы сто семдзесят два;
Сыноў Шэваціных трыста семдзясят двух;
сыноў Сафаціі — трыста семдзесят два;
Сыноў Араговых шасьцьсот пяцьдзясят двух;
сыноў Арэ — шэсцьсот пяцьдзесят два;
Сыноў Пагаф-Моавовых, із сыноў Ешуі а Ёава, дзьве тысячы асьмісот асьмінанцацёх;
сыноў Пагатмааба, гэта сыны Ешуа і Ёаба — дзве тысячы восемсот васемнаццаць;
Сыноў Еламовых тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох;
сыноў Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
Сыноў Зафуевых асьмісот сорак пяцёх;
сыноў Зэтуа — восемсот сорак пяць;
Сыноў Закаевых сямсот шасьцьдзясят;
сыноў Захая — семсот шэсцьдзесят;
Сыноў Біннуевых шасьцьсот сорак асьмёх;
сыноў Бэнуі — шэсцьсот сорак восем;
Сыноў Бебаёвых шасьцьсот дваццаць асьмёх;
сыноў Бэбая — шэсцьсот дваццаць восем;
Сыноў Азґадзіных дзьве тысячы трыста дваццаць двух;
сыноў Азгада — дзве тысячы трыста дваццаць два;
Сыноў Адонікамовых шасьцьсот шасьцьдзясят сямёх;
сыноў Аданікама — шэсцьсот шэсцьдзесят сем;
Сыноў Біґваёвых дзьве тысячы шасьцьсот сямёх;
сыноў Бэгвая — дзве тысячы шэсцьсот сем;
Сыноў Адыновых шасьцьсот пяцьдзясят пяцёх;
сыноў Адзіна — шэсцьсот пяцьдзесят пяць;
Сыноў Атэравых із Гэзэкі дзевяцьдзясят асьмёх;
сыноў Атэра, што былі з сыноў Эзэкіі — дзевяноста восем;
Сыноў Гашумовых трыста дваццаць асьмёх;
сыноў Гасума — трыста дваццаць восем;
Сыноў Бецаёвых трыста дваццаць чатырох;
сыноў Бэсая — трыста дваццаць чатыры;
Сыноў Гарыфовых сто двананцацёх;
сыноў Гарэфа — сто дванаццаць;
Сыноў Ґівеону дзевяцьдзясят пяцёх;
сыноў Габаона — дзевяноста пяць;
Людзёў Бэтлеему а Нетофы сто асьмідзясят асьмёх;
сыноў Бэтлехэма і Нэтофы — сто восемдзесят восем;
Людзёў Анафофу сто дваццаць асьмёх,
мужчын з Анатота — сто дваццаць восем;
Людзёў Беф-Азмавефу сорак двух;
мужчын з Бэтазмавэта — сорак два;
Людзёў Кіраф-Еарыму, Кефіры а Беерофу сямсот сорак трох;
мужчын з Карыят-Ярыма, Кафіры і Бэрота —семсот сорак тры;
Людзёў Рамы а Ґевы шасьцьсот дваццаць адзін;
мужчын з Рамы і Габы — шэсцьсот дваццаць адзін;
Людзёў Міхмаса сто дваццаць двух;
мужчын з Міхмаса — сто дваццаць два;
Людзёў Бэт-Элю а Аю сто дваццаць трох;
мужчын з Бэтэля і Гая — сто дваццаць тры;
Людзёў Нева другога пяцьдзясят двух;
мужчын з Нэбы другога — пяцьдзесят два;
Сыноў Елама другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох;
мужчын з Элама другога — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
Сыноў Гарыму трыста дваццацёх;
сыноў з Гарыма — трыста дваццаць;
Сыноў Ерыхону трыста сорак пяцёх;
сыноў з Ерыхона — трыста сорак пяць;
Сыноў Лоду, Гадыду а Она сямсот дваццаць адзін;
сыноў з Лода, Хадыда і Она — семсот дваццаць адзін;
Сыноў Сэнаі тры тысячы дзевяцьсот трыццацёх;
сыноў з Сэны — тры тысячы дзевяцьсот трыццаць.
Сьвятароў: сыноў Едаіных, з дому Ешуінага, дзевяцьсот семдзясят трох;
Святароў: сыноў Ядаі з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзесят тры;
Сыноў Імеравых тысяча пяцьдзясят двух;
сыноў Эмэра — тысяча пяцьдзесят два;
Сыноў Пашгуровых тысяча дзьвесьце сорак сямёх;
сыноў Пасура — тысяча дзвесце сорак сем;
Сыноў Гарымовых тысяча семнанцацёх;
сыноў Гарыма — тысяча семнаццаць.
Левітаў: сыноў Ешуіных, Кадмелявых, сыноў Годэніных семдзясят чатырох;
Левітаў: сыноў Ешуа, гэта значыць, сыноў з дома Кадмігэля, Бэнуі і Адовіі — семдзесят чатыры.
Пяюноў: сыноў Асафовых сто сорак асьмёх;
Спевакоў: сыноў Асафа — сто сорак восем.
Брамнікі: сынове Шалумовы, сынове Атэравы, сынове Талмановы, сынове Аккувовы, сынове Гатыціны, сынове Шоваёвы — сто трыццаць асьмёх;
Прыдзверных: сыноў Сэлума, сыноў Атэра, сыноў Тэльмона, сыноў Акуба, сыноў Гатыты, сыноў Сабая — сто трыццаць восем.
Нефінеі: сынове Цэжыны, сынове Гасуфовы, сынове Табаофавы,
Нявольнікаў: сыноў Сігі, сыноў Гасуфы, сыноў Табаота,
Сынове Кіросавы, сынове Сыіны, сынове Падонавы,
сыноў Кера, сыноў Сіа, сыноў Падона,
Сынове Левановы, сынове Гаґавовы, сынове Шалмаёвы,
сыны Лебаны, сыны Хагаба, сыны Сэмлі,
Сынове Ганановы, сынове Ґіддэлявы, сынове Ґагаровы,
сыны Ханана, сыны Гідэля, сыны Гахара,
Сынове Рэаіны, сынове Рэцынавы, сынове Некодзіны,
сыны Рааі, сыны Разіна, сыны Нэкоды,
Сынове Ґазамовы, сынове Узіны, сынове Пасэаговы,
сыны Газама, сыны Озы, сыны Пасэа,
Сынове Бесаёвы, сынове Меунімовы, сынове Нефушэсымовы,
сыны Бэсы, сыны маанітаў, сыны нэфусаў,
Сынове Вакбуковы, сынове Гакуфовы, сынове Гаргуровы,
сыны Бакбука, сыны Гакуфы, сыны Харгура,
Сынове Бацліфовы, сынове Мегідзіны, сынове Гаршыны,
сыны Баслута, сыны Магіды, сыны Гарсы,
Сынове Баркосавы, сынове Сысэрыны, сынове Фемагавы,
сыны Бэркаса, сыны Сісары, сыны Тэмы,
Сынове Нецагавы, сынове Гатыфіны.
сыны Насіі, сыны Гатыфы.
Сынове слугаў Салямонавых: сынове Сотаёвы, сынове Соферэфавы, сынове Перыдзіны,
Сыноў нявольнікаў Саламона: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Пэруды,
Сынове Яаліны, сынове Дарконавы, сынове Ґіддэлявы,
сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэля,
Сынове Шэфаціны, сынове Гатылавы, сынове Похерэф-Гацэбаімавы, сынове Амонавы.
сыны Сафаціі, сыны Гатыла, сыны Пахэрэта Гасэбаіма, сыны Амона.
Усіх нефінеяў а сыноў слугаў Салямонавых трыста дзевяцьдзясят двух».
Усіх нявольнікаў і сыноў нявольнікаў Саламона — трыста дзевяноста два».
І гэтыя, што ўзышлі з Тэлмелагу, Тэлгаршы, Херуб-Адону а Імеру, але яны не маглі паказаць дому айцоў сваіх ані насеньня свайго, ці яны з Ізраелю:
А вось тыя, што выйшлі з Тэльмэлы, Тэльгарсы, Хэруба, Адона і Эмэра і не змаглі давесці, што род бацькоў іх і паходжанне іх выводзіцца з Ізарэля:
Сынове Дэлаіны, сынове Товіны, сынове Некодзіны — шасьцьсот сорак двух.
сыны Далаі, сыны Тобіі, сыны Нэкоды — шэсцьсот сорак два;
Ізь сьвятароў: сынове Гобаіны, сынове Гаккоцавы, сынове Варзыляявы, каторы ўзяў жонку з дачок Варзыляя Ґілеадзяніна і пачаў звацца імям іхным.
і са святароў: сыны Гобіі, сыны Акоса, сыны Барзэлая, які ўзяў жонку з дачок Бэрзэлая з Галаада і быў названы іх імем.
Яны шукалі сваіх запісаў радаводных, і не знайшліся яны; затым і да сьвятарства сталі нячыстыя,
Яны шукалі спісы свайго радаслоўя і не знайшлі; і яны былі выключаны са святарства,
І Тыршафа сказаў ім, каб яны ня елі найсьвятшых рэчаў, пакуль ня стане сьвятар із урымам а туммімам.
і намеснік забараніў ім есці з пасвячонага святыні, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.
Уся грамада разам сорак дзьве тысячы трыста шасьцьдзясят,
Уся супольнасць разам налічвала сорак дзве тысячы трыста шэсцьдзесят асоб,
Апрача слугаў іхных а служэбак іхных, — гэтых было сем тысячаў трыста трыцць сем; і яны мелі дзьвесьце сорак пяць пяюноў а пяюльляў.
апроч нявольнікаў і нявольніц іх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; ды яшчэ спевакоў і спявачак — дзвесце сорак пяць.
Коні іхных сямсот трыццаць шэсьць, мулаў іхных дзьвесьце сорак пяць,
Коней мелі яны семсот трыццаць шэсць, мулаў — дзвесце сорак пяць;
Вярблюдоў чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысячаў сямсот дваццаць.
вярблюдаў — чатырыста трыццаць пяць, аслоў — шэсць тысяч семсот дваццаць.
І часьць із галоваў айцоў далі на работу. Тыршафа даў да скарбу тысяча драхмаў золата, пяцьдзясят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх адзецьцяў.
Некаторыя ж кіраўнікі родаў далі на правядзенне работы: намеснік даў у скарбоўню тысячу драхмаў золата, пяцьдзесят чараў, пяцьсот трыццаць святарскіх шатаў.
Із галоваў айцоў далі да скарбу работы дваццаць тысячаў драхмаў золата й дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
А некаторыя кіраўнікі родаў далі ў скарбоўню на правядзенне работы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзве тысячы дзвесце мінаў срэбра.
І засталыя зь люду далі дваццаць тысячаў драхмаў золата, і дзьве тысячы мінаў срэбра, і шасьцьдзясят сем сьвятарскіх адзецьцяў.
І астатні народ даў дваццаць тысяч драхмаў золата, ды дзве тысячы мінаў срэбра і шэсцьдзесят сем святарскіх шатаў. А пасяліліся там святары і левіты; прыдзверныя ж, і спевакі, і іншыя людзі, і нявольнікі ды ўсе ізраэльцы жылі ў сваіх гарадах; і надышоў сёмы месяц; а сыны Ізраэля жылі ў сваіх гарадах.
Дык сьвятарове а Левітаве а брамнікі а пяюны а зь люду а нефінеі а ўвесь Ізраель жылі ў местах сваіх. І як настаў сёмы месяц, дык сынове Ізраелявы былі ў местах сваіх.