1 летапісаў 1 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Адам, Сэт, Энос,
 
Адам, Сэт, Энос.

Кейнан, Магалялеэль, Ярэд,
 
Кенан, Малаліэль, Ярэд,

Энох, Мэтушэлях, Лямэх,
 
Гэнох, Матусал, Ламэх,

Ной, Сэм, Хам і Яфэт.
 
Ной, Сэм, Хам і Яфэт.

Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.
 
Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай і Яван, Тубал, Масок, Тыр.

Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.
 
А сыны Гамэра: Аскеназ, і Рыфат, і Тагарма.

Сыны Явана: Эліша, Таршыш, Кіттым і Раданім.
 
А сыны Явана: Эліса, і Тарсіс, Гет і Рода.

Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут і Ханаан.
 
Сыны Хама: Куш і Міцраім, Пут і Ханаан.

Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама і Саўтэха. А сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
 
А сыны Куша: Саба і Хавіла, Сабата, і Рэгма, і Сабатаха. А сыны Рэгмы: Саба і Дэдан.

Куш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць магутным на зямлі.
 
Куш жа быў бацькам Німрода: ён быў першым волатам на зямлі.

А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма,
 
Міцраім жа быў бацькам Луда і Анама, і Лааба, і Нафтуа,

Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.
 
Патруса, і таксама Каслуха: з іх узніклі Філістын і Кафтор.

А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета,
 
А Ханаан быў бацькам Сідона — першароднага, Хета,

Евусэя, Амарэя, Гіргашэя,
 
Евусея, і таксама Амарэя, і Гергесея

Хівея, Аркея, Сінэя,
 
і Гівея, і Арацэя, і Сінэя,

Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.
 
а таксама Арадзія, і Самарэя, і Эматэя.

Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх.
 
Сыны Сэма: Элам, і Асур, і Арпаксад, і Луд, і Арам. А сыны Арама: Уц, і Гул, і Гетэр, і Мэс.

Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.
 
Арпаксад жа быў бацькам Салы, які і быў бацькам Гебэра.

У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пэлег, бо ў дні ягоныя разьдзялілася зямля; а імя брата ягонага — Ёктан.
 
А ў Гебэра нарадзілася два сыны: адзін на імя Пэлег, бо ў яго дні раздзялілася зямля, і імя брата яго Ектан.

Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха,
 
Ектан жа быў бацькам Эльмадада, і Салефа, і Асармота, і Ярэ,

Гадарама, Узаля, Дыклю,
 
таксама Адарама, і Узала, і Дэклы,

Аваля, Авімаэля, Шэву,
 
таксама Абала, і Абімаэля, і Сабы,

Афіра, Хавілю і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.
 
і Афіра, і Хавіла, і Ёбаба; усе яны сыны Ектана.

Сэм, Арпахшад, Шэлях,
 
Сэм, Арпаксад, Сала,

Эвэр, Пэлег, Рэву,
 
Гебэр, Пэлег, Рэў,

Сэруг, Нахор, Тэрах,
 
Сэруг, Нахор, Тэрах,

Абрам, ён жа Абрагам.
 
Абрам, ён жа Абрагам.

Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль.
 
А сыны Абрагама: Ізаак і Ізмаэль.

Вось радавод іхні: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам,
 
І вось іх радаводы: першародны Ізмаэля — Набаёт, і Кедар, і Адбээль, і Мабсам,

Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,
 
Масма і Дума, Маса, Хадад і Тэма,

Етур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаэля.
 
Етур, Нафіс, Цэдма, гэта сыны Ізмаэля.

[Вось] сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.
 
Сыны ж Кетуры, наложніцы Абрагама, якіх нарадзіла: Замран, Ексан, Мадан, Мадыян, Ісбак, Суэ. А сыны Ексана: Саба і Дэдан. Сыны ж Дэдана: Асурым, і Летусім, і Леўмім.

Сыны Мадыяна: Эфа, Этэр, Ханох, Авіда і Эльдаа. Гэтыя ўсе — сыны Кетуры.
 
А сыны Мадыяна: Эфа, і Эфэр, і Гэнох, і Абіда, і Эльдаа. Усе яны сыны Кетуры.

І нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль.
 
А Абрагам быў бацькам Ізаака, сынамі якога былі Эзаў і Ізраэль.

Сыны Эзава: Эліфаз, Рэўэль, Еуш, Ялам і Карах.
 
Сыны Эзава: Эліфаз, Рагуэль, Ягус, Ялам, Корэ.

Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Тымна і Амалек.
 
Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Сэфо, Гатам, Кенэз, Тамна, Амалек.

Сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза.
 
Сыны Рагуэля: Нагат, Зара, Сама і Міза.

А сыны Сэіра: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.
 
Сыны Сэіра: Лотан, Сабал, Цыбэон, Ана, Дышон, Эцэр, Дышан.

Сыны Лётана: Хоры і Гамам; і сястра Лётана — Тымна.
 
Сыны Лотана: Горы, Гемам; Тамна ж была сястрой Лотана.

Сыны Шаваля: Алян, Манахат, Эваль, Шэфі і Анам. А сыны Цывеона: Ая і Ана.
 
Сыны Сабала: Алван, і Манагат, і Эбал, і Сэфо, і Анам. Сыны Цыбэона: Ая і Ана.

Сыны Аны: Дышон. А сыны Дышона: Хамран, Эшбан, Ітран і Херан.
 
Сыны Аны: Дышон. Сыны Дышона: Гемдан, і Эсбан, і Етра, і Харан.

Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Яакан. Сыны Дышана: Уц і Аран.
 
Сыны Эцэра: Більган, і Заван, і Якан. Сыны Дышана: Уц і Аран.

І вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у Ізраілі: Бэла, сын Бэора, і імя гораду ягонага — Дынгава.
 
Гэта цары, якія валадарылі на зямлі Эдома перш, чым заваладарыў цар над сынамі Ізраэля: Бэла, сын Бэора, і імя горада яго Дэнаба.

І памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.
 
Бэла памёр, і на яго месцы цараваў Ёбаб, сын Зары з Босры.

І памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман.
 
І, калі памёр Ёбаб, па ім цараваў Гусам з зямлі Тэман.

І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт.
 
Адышоў таксама Гусам, і па ім цараваў Адад, сын Бэдада, які ўдарыў Мадыяна ў зямлі Мааб, і горад яго завецца Авіт.

І памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.
 
І па смерці Адада, па ім цараваў Сэмля з Масрэкі.

І памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавоту, што каля ракі.
 
Але і Сэмля памёр; і па ім цараваў Саўл з Рэхабота, што каля ракі.

І памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
 
Па смерці таксама і Саўла, цараваў па ім Баал-Ханан, сын Ахабора.

І памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонай — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы.
 
Але і ён памёр, і па ім цараваў Адад, якога горад называўся Паў; імя яго жонкі Мээтабэль, дачка Матрэд, дачкі Мэзагаба.

І памёр Гадад. І былі князі ў Эдома: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,
 
А па смерці Адада князямі замест цароў у Эдоме былі: князь Тамна, князь Алва, князь Етэт,

князь Агалівама, князь Эля, князь Пінон,
 
князь Агалібама, князь Эла, князь Пінон,

князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,
 
князь Кенэз, князь Тэман, князь Мабцар,

князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому.
 
князь Магдыэль, князь Ірам. Яны былі кіраўнікамі Эдома.