1 летапісаў 2 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
Гэта сыны Ізраіля: Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулён,
Гэта сынове Ізраелявы: Рувін, Сымон, Леў а Юда, Іссахар а Завулон,
Дан, Язэп, Бэн’ямін, Нэфталі, Гад і Асэр.
Дан, Язэп а Венямін, Неффалім, Ґад а Ашэр.
Сыны Юды: Ер, Анан і Шэля — тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, Ханаанянкі. І быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і Ён усьмерціў яго.
Сыны Юдзіны: Ір а Онан а Шэла — трох нарадзіліся ў яго ад дачкі Бат-Шуевае, Канаанянкі. І быў Ір, пяршяк Юдзін, благі ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і Ён зрабіў яму сьмерць.
А Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Пэрэса і Зараха. Усіх сыноў у Юды было пяць.
І Тамара, нявестка ягоная, нарадзіла яму Перэца а Зэру. Усіх сыноў у Юды было пяцёх.
Сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль.
Сыны Перэцавы: Гэцрон а Гамул.
Сыны Зараха: Зімры, Этан, Гэман, Хальколь і Дара; усіх іх пяцёра.
Сынове Зэрыны: Зымра а Ефан а Гэман а Халкол а Дара; усіх іх пяцёх.
Сыны Хармі: Ахар, які прынёс засмучэньне Ізраілю, бо быў няверны ў заклятым.
Сынове Хармі: Ахар, засмучэнік Ізраеля, што ўзрушыў аканаваньне.
Сыны Этана: Азарыя.
Сыны Ефановы: Азара.
Сыны Хецрона, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмээль, Рам і Хелувай.
Сыны Гэцронавы, што нарадзіліся ў яго: Ерагмеель а Рам а Хелувай.
Рам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Нахшона, князя сыноў Юды;
Рам жа нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Нагшона, князя сыноў Юдзіных;
Нахшон нарадзіў Сальму; Сальма нарадзіў Боаза;
Нагшон нарадзіў Салму; Салма нарадзіў Воаза;
Боаз нарадзіў Абэда; Абэд нарадзіў Есэя;
Воаз нарадзіў Овіда; Овід нарадзіў Еса;
Есэй нарадзіў першароднага свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Шыму,
Есэ нарадзіў першака свайго Елява, другога — Амінадава, трэйцяга — Шыму,
чацьвёртага — Нэтанэля, пятага — Раддая,
Чацьвертага — Нефанэля, пятага —Раддая,
шостага — Оцэма, сёмага — Давіда.
Шостага — Оцэма, сёмага — Давіда.
І былі сёстры іхнія: Цэруя і Абігайль. Сыны Цэруі: Абішай, Ёаў і Асаэль, тры.
Сёстры іхныя: Цэруя а Авіґаіль. Сыны Цэруіны: Акішай а Ёаў а Азагэль, трох.
Абігайль нарадзіла Амасу; а бацька Амасы — Этэр Ізмаэлец.
Авіґаіль нярадзіла Амасу; бацька ж Амасін — Ефер Ізмайлянін.
А Халеў, сын Хецрона, нарадзіў ад Азувы, жонкі сваёй, і ад Ероты. І гэта сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.
І Калеў Гэцронёнак нарадзіў ад Азувы, жонкі свае, і ад Ерофы, гэта сыны ейныя: Ешэр а Шоваў а Ардон.
І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.
І памерла Азува; і ўзяў сабе Калеў Ефрафу, і яна нарадзіла яму Гура.
Хур нарадзіў Урыю; Урыя нарадзіў Бэцалеэля.
Гур нарадзіў Ура; Ур нарадзіў Весалэля.
Потым Хецрон прыйшоў да дачкі Махіра, бацькі Гілеада, і ўзяў яе, а ён меў шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.
Потым Гэцрон увыйшоў да дачкі Махіровае, айца Ґілеадовага, і ўзяў яе, маючы шасьцьдзясят год, і яна нарадзіла яму Сэґува.
Сэгуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Гілеад.
Сэґуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры месты ў зямлі Ґілеадзкай.
І забраў Гешур і Арам у іх паселішчы Яіра, Кенат з вёскамі ягонымі, шэсьцьдзясят гарадоў. Гэтыя ўсе — сыны Махіра, бацькі Гілеада.
Але Ґешур а Арам адабралі ў іх местачкі Яіровы, Кенаф ізь сёламі яго, шасьцьдзясят местаў. Усі гэта сыноў Махіровых, айца Ґілеадовага.
І памёр Хецрон у Халеў-Эфраце, і была жонка Хецрона, Ава, і яна нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоа.
Па сьмерці Гэцрона ў Калеў-Ефрафе, жонка Гэцронава, Ава, нарадзіла яму Ашгура, айца Фекоі.
І былі сыны Ерахмээля, першароднага Хецрона: першародны Рам, Буна, Орэн, Оцэм, Ахія.
І былі сынове Ерагмеелявы, першака Гэцронавага: пяршак Рам а Буна а Орэн а Оцэм, Агія.
І была ў Ерахмээля іншая жонка, імя ейнае — Атара; яна — маці Онама.
І была ў Ерагмееля й другая жонка, імя яе Атара; яна маці Онама.
І былі сыны Рама, першароднага Ерахмээля: Маац, Ямін і Экер.
І былі сыны Рамовы, першака Ерагмеелявага: Маац а Ямін а Екер.
І былі сыны Онама: Шаммай і Яда. Сыны Шаммая: Надаў і Абішур.
І былі сыны Онамовы: Шаммай а Яда. Сыны Шаммаёвы: Надаў а Авішур.
А імя жонкі Абішура — Абігайль; і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.
А імя жонкі Авішуровае Авігаіль; і яна нарадзіла яму Агбана а Моліда.
Сыны Надава: Сэлед і Аппаім. І памёр Сэлед бязьдзетным.
Сыны Надавовы: Сэлед а Аппаім. І памер Сэлед бязьдзетным.
Сыны Аппаіма: Іш. Сын Іша: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.
Сыны Аппаімовы: Іш. Сын Ішаў: Шэшан. Сын Шэшаноў: Аглай.
Сыны Яды, брата Шаммая: Етэр і Ёнатан. І памёр Етэр бязьдзетным.
Сыны Ядзіны, брата Шаммаёвага: Ефер а Ёнафан. Ефер памер бязьдзетным.
Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта былі сыны Ерахмээля.
Сыны Ёнафановы: Пелеф а Заза. Гэта былі сынове Ерагмеелявы.
І не было ў Шэшана сыноў, адно дочкі. У Шэшана быў слуга Эгіпцянін, імя ягонае — Ярха.
У Шэшана ня было сыноў, адно дачкі. У Шэшана быў слуга Егіпцянін, імя ягонае Ярга.
І даў Шэшан дачку сваю Ярху, слузе свайму, за жонку, і яна нарадзіла яму Аттая.
Шэшан аддаў дачку сваю Яргу, слузе свайму за жонку, і яна нарадзіла яму Аттая.
Аттай нарадзіў Натана; Натан нарадзіў Завада;
Аттай нарадзіў Нафана; Нафан нарадзіў Завада;
Завад нарадзіў Ефлала; Ефлал нарадзіў Абэда;
Завад нарадзіў Ефлала; Ефлал нарадзіў Овіда;
Абэд нарадзіў Егу; Егу нарадзіў Азарыю;
І Овід нарадзіў Егу; Егу нарадзіў Азару;
Азарыя нарадзіў Халеца; Халец нарадзіў Элясу;
І Азара нарадзіў Гэлеца; Гэлец нарадзіў Елясу;
Эляса нарадзіў Сісмая; Сісмай нарадзіў Шальлюма;
Еляс нарадзіў Сысмая; Сысмай нарадзіў Шалума;
Шальлюм нарадзіў Екамію; Екамія нарадзіў Элішаму.
Шалум нарадзіў Екаму; Екама нарадзіў Елішаму.
Сыны Халева, брата Ерахмээля: Мэша, першародны ягоны, ён — бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хеўрона.
Сынове Калевавы, брата Ерагмеелявага: Марэша, пяршак ягоны, — ён айцец Зыфа; і сыны Марэшы, айца Гэўронавага.
Сыны Хеўрона: Карах, Тапуах, Рэкем і Шэма.
І сыны Гэўронавы: Кора а Таппуаг а Рэкем а Шэма.
Шэма нарадзіў Рахама, бацьку Яркаама; а Рэкем нарадзіў Шаммая.
Шэма нарадзіў Рагама, айца Ёркеамовага; а Рэкем нарадзіў Шаммая.
Сын Шаммая: Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура.
Сын Шаммаёў Маон; а Маон айцец Беф-Цура.
І Эфа, наложніца Халева, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. А Харан нарадзіў Газэза.
І Ефа, мамошка Калевава, нарадзіла Гарана а Моцу а Ґазэза. І Гаран нарадзіў Ґазэза.
Сыны Ягдая: Рэгем, Ётам, Гешан, Пэлет, Эфа і Шааф.
І сынове Егдаёвы: Рэґем а Ёфам а Ґешан а Пелет а Ефа а Шааф.
Наложніца Халева, Мааха, нарадзіла Шэвэра і Тырхану.
Мамошка Калевава, Мааха, нарадзіла Шэвера а Фіргану;
І нарадзіла яна Шаафа, бацьку Мадманны, Шэву, бацьку Махбэны і бацьку Гівы. А дачка Халева — Ахса.
Яна ж нарадзіла Шаафа, айца Мадманны, Шэву, айца Махбены і айца Гівелі. Дачка ж Калевава — Акса.
Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма,
Гэта былі сыны Калевавы, сына Гура, першака Ефрафы: Шовал, айцец Кіраф-Еарыма;
Сальма, бацька Бэтлеема, Харэф, бацька Бэт-Гадэра.
Салма, айцец Бэтлеема; Гарэф, айцец Бефґадэра.
І былі сыны ў Шаваля, бацькі Кірыят-Ярыма: Гароэ, Хацы, Мэнухот.
І былі сыны ў Шовала, айца Кіраф-Еарыма: Гарое, Гацы-Гамафенухот.
І [вось] сем’і Кірыят-Ярыма: Ітрычы, Путычы, Шуматычы і Мішраічы. Ад іх паходзяць Царацяне і Эштааляне.
І радзімы Кіраф-Еарыма: Іфрычы а Пуцічы, Шумафічы а Мішраічы. Ад гэтых пашплі Цоране а Ештаолічы.
Сыны Сальмы: Бэтлеем і Нэтафацяне, Атрот, Бэт-Ёваў і палова Мэнахцічаў, і Царане.
Сынове Салміны: Бэтлеем а Нетофафяне, Атроф дому Ёвавага і палавіца Менахты Цоране,
Сем’і кніжнікаў, якія жылі ў Ябэцы: Тырацічы, Шымацічы, Сухацічы. Гэта Кіняне, якія паходзяць ад Хамата, бацькі дому Рэхава.
І радзімы кніжнікаў, што былі ў Ябецу, Тырэйцы, Шымейцы, Сухайцы. Гэта Кіняне, што прышлі ад Гамафа, айца дому Рэхававага.