1 летапісаў 21 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
І паўстаў шатан на Ізраіля, і зьвёў Давіда, каб ён палічыў Ізраіля.
І паўстаў шайтан на Ізраеля, і падамкнуў Давіда палічыць Ізраеля.
І сказаў Давід Ёаву і князям народу: «Ідзіце, палічыце Ізраіль ад Бээр-Шэвы аж да Дана, і прынясіце мне, каб я ведаў лік іхні».
І сказаў Давід Ёаву а начэльнікам люду: «Пайдзіце, палічыце Ізраеля, ад Веер-Шэвы аж да Дана, і падайце імне, каб я ведаў лік іх».
І сказаў Ёаў: «Няхай памножыць ГОСПАД стакроць народ Свой больш таго, колькі яго ёсьць. Ці ня ўсе яны, гаспадару мой, валадару, слугі гаспадара майго? Навошта шукае гэтага гаспадар мой? Навошта гэта мае быць віною Ізраілю?»
І сказаў Ёаў: «Хай памножа СПАДАР сто разоў люд Свой супроці таго, колькі ё яго. Ці ня ўсі яны, спадару мой каролю, слугі спадара майго? Нашто шукаць гэтага спадару майму? Нашто гэта мае быць віною Ізраелю?»
Але слова валадара перамагло Ёава; і выйшаў Ёаў, і хадзіў па ўсім Ізраілі, і прыйшоў у Ерусалім.
Але каралеўскае слова перамагло Ёава; і вышаў Ёаў, і хадзіў па ўсім Ізраелю, і прышоў да Ерузаліму.
І даў Ёаў лічбу палічанага народу Давіду; і было ўсіх Ізраільцян тысяча тысячаў і сто тысячаў мужоў, якія выцягваюць меч, а ў Юды — чатырыста семдзясят тысячаў, якія выцягваюць меч.
І аддаў Ёаў зьлічво палічанага люду Давіду; і было ўсіх Ізраялян тысяча тысячаў і сто тысячаў мужоў, што агаляюць меч, і Юдэяў — чатырыста семдзясят тысячаў, што агаляюць меч.
А Левія і Бэн’яміна ён не палічыў між імі, бо слова валадара было агідным для Ёава.
А Лева а Веняміна ён не палічыў памеж іх, бо каралеўскае слова было агідным Ёаву.
І кепскай была ў вачах Божых справа гэтая, і Ён ударыў Ізраіля.
І ліхам была ў ваччу Божым гэтая справа, і Ён паразіў Ізраеля.
І сказаў Давід Богу: «Моцна саграшыў я, што зрабіў рэч гэтую. І цяпер даруй беззаконьне слузе Твайму, бо я зрабіў вельмі неразумна».
І сказаў Давід Богу: «Вельма ізграшыў я, што зрабіў гэта. І цяпер даруй бяспраўе слузе Свайму, бо я зрабіў вельма неразумна».
І прамовіў ГОСПАД да Гада, відушчага Давіда, кажучы:
І гукаў СПАДАР Ґаду, прароку Давідаваму, кажучы:
«Ідзі і прамоў да Давіда, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Тры [кары] Я кладу перад табою. Выбяры сабе адну з іх, і Я зраблю табе”».
«Пайдзі й скажы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Тры кары Я сулю табе; выбяры сабе адну зь іх, — і Я зраблю табе’"».
І прыйшоў Гад да Давіда, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Вазьмі сабе
І прышоў Ґад да Давіда, і сказаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: "Прыймі сабе:
або тры гады голаду, або тры месяцы будзеш уцякаць перад ворагамі тваімі, і меч ворагаў тваіх будзе даганяць цябе; або тры дні — меч ГОСПАДА і пошасьць на зямлі, і анёл ГОСПАДА будзе нішчыць у-ва ўсіх межах Ізраіля”. І цяпер разваж, якое слова прынесьці мне Таму, Хто паслаў мяне».
Альбо тры гады — галадоў; альбо тры месяцы будуць нішчыць цябе непрыяцелі твае, і меч варагоў тваіх будзе насьпяваць цябе; альбо тры дні — меч СПАДАРОЎ, мор на зямлі, і Ангіл СПАДАРОЎ будзе нішчыць у вусіх граніцах Ізраеля". Дык разгледзь, што імне адказаць Таму, хто паслаў мяне із словам».
І сказаў Давід Гаду: «Цяжка мне вельмі! Лепш патраплю ў рукі ГОСПАДА, бо вельмі вялікая міласьць Ягоная, але я ня траплю ў рукі чалавека».
І сказаў Давід Ґаду: «Немарасна імне вельма, але хай валей упаду ў рукі СПАДАРА, бо вельмі вялікае міласэрдзе Ягонае, абы ня ўпасьці імне ў рукі людзкія».
І спаслаў ГОСПАД заразу на Ізраіля, і памерла ў Ізраілі семдзясят тысячаў мужоў.
І паслаў СПАДАР мор на Ізраеля, і памерла Ізраялян семдзясят тысячаў чалавекаў.
І паслаў Бог анёла ў Ерусалім, каб нішчыць яго. І, калі ён нішчыў, глянуў ГОСПАД, і пашкадаваў, што [адбываецца] ліха, і сказаў анёлу нішчыцелю: «Досыць ужо! Стрымай руку тваю». А анёл ГОСПАДА стаяў каля току Арнана Евусэя.
І паслаў Бог Ангіла да Ерузаліму, каб зьнішчыць яго. І, як ён нішчыў, абачыў СПАДАР, і пажалеў таго ліха, і сказаў нішчачаму Ангілу: «Досыць! зьдзяржы цяпер руку сваю». Ангіл жа СПАДАРОЎ стаяў над токам Орнана Евусіча.
І ўзьняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла ГОСПАДА, які стаяў паміж зямлёй і небам, і меч ягоны аголены ў руцэ ягонай, скіраваны на Ерусалім. І ўпаў Давід і старшыні, якія былі апранутыя ў зрэбніцы, на абліччы свае.
І ўзьняў Давід вочы свае, і абачыў Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў памеж зямлі й неба, і меч ягоны аголены ў руццэ ў яго, выцягнены на Ерузалім; і паў Давід а старцы, што былі акрыўшыся зрэбнінаю, на віды свае.
І сказаў Давід Богу: «Ці ж ня я сказаў, каб палічыць народ? І я — той, хто саграшыў і ўчыніў злачынства. А гэтыя авечкі, што яны зрабілі? ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Няхай будзе рука Твая на мне і на доме бацькі майго, а ў народзе Тваім няхай ня будзе загубы».
І сказаў Давід Богу: «Ці ня я казаў палічыць люд? і я тый, што ізграшыў, і ліха зьдзеяў я; а гэтыя авечкі што зрабілі? СПАДАРУ, Божа мой! Хай будзе ж рука Твая на імне а на доме айца майго, а на людзе Тваім хай ня будзе на згубу».
І анёл ГОСПАДА сказаў Гаду, і ён сказаў Давіду, каб Давід пайшоў і паставіў ахвярнік ГОСПАДУ на таку Арнана Евусэя.
І Ангіл СПАДАРОЎ сказаў Ґаду, сказаць Давіду: «Хай Давід прыйдзе й пастанове аброчнік СПАДАРУ на таку Орнана Евусіча».
І пайшоў Давід, паводле слова Гада, якое ён прамовіў у імя ГОСПАДА.
І ўзышоў Давід, подле слова Ґадавага, каторае ён казаў імям СПАДАРОВЫМ.
І павярнуў Арнан, і ўбачыў анёла, і чатыры сыны ягоныя, [што былі] з ім, і схаваліся. А Арнан малаціў пшаніцу.
І абярнуўся Орнан, і абачыў Ангіла; і чатыры сыны ягоныя зь ім схаваліся. Орнан малаціў тады пшонку.
І прыйшоў Давід да Арнана. І глянуў Арнан, і ўбачыў Давіда, і выйшаў з току, і пакланіўся Давіду абліччам да зямлі.
І прышоў Давід да Орнана. Глянуў Орнан, і абачыў Давіда, і вышаў з току, і пакланіўся Давіду відам да зямлі.
І сказаў Давід Арнану: «Дай мне месца току, і я пабудую на ім ахвярнік ГОСПАДУ. За срэбра поўнай [вагі] дай мне яго, і будзе забраная пляга ад народу».
І сказаў Давід Орнану: «Аддай імне месца току; я збудую на ім аброчнік СПАДАРУ; за поўную цану аддай імне яго, і будзе зьдзержана ад люду згуба».
І сказаў Арнан Давіду: «Вазьмі сабе [яго], і няхай гаспадар мой, валадар, робіць тое, што добрае ў вачах ягоных. Глядзі, я даю валоў на цэласпаленьне, і малатарню на дровы, і пшаніцу — на ахвяру хлебную, усё гэта я даю».
І сказаў Орнан Давіду: «Вазьмі сабе; і хай спадар мой кароль робе, што яму любя; гля, я аддаю валы на ўсепаленьне, і малачэльную снасьць на дровы, і пшонку на хлебны аброк; усе гэта аддаю».
І сказаў валадар Давід Арнану: «Не, бо, купляючы, куплю за срэбра поўнай [вагі], бо не вазьму таго, што тваё, каб скласьці ГОСПАДУ ахвяру цэласпаленьня дармовага».
І сказаў кароль Давід Орнану: «Не, я хачу купіць, куплю за поўнае срэбра, бо не ўзьнясу твае собскасьці СПАДАРУ і не спалю дармавога ўсепаленьня».
І даў Давід Арнану за месца гэтае золата вагою шэсьцьсот сыкляў.
І даў Давід Орнану за гэтае месца сыклі золата, вагою шасьцьсот.
І пабудаваў там Давід ахвярнік ГОСПАДУ, і склаў ахвяры цэласпаленьня, і ахвяры мірныя, і клікаў ГОСПАДА, і Ён адказаў яму агнём з неба на ахвярнік цэласпаленьня.
І збудаваў там Давід аброчнік СПАДАРУ, і аброк усепаленьні а супакойныя, і гукаў СПАДАРА, і Ён адказаў яму цяплом зь неба на аброчнік усепаленьня.
І сказаў ГОСПАД анёлу, і ён вярнуў меч свой у похвы свае.
І сказаў СПАДАР Ангілу, і Ён зьвярнуў меч свой у похву сваю.
У той час, калі ўбачыў Давід, што адказаў яму ГОСПАД на таку Арнана Евусэя, ён склаў там ахвяру.
У тым часе, як абачыў Давід, што адказаў яму СПАДАР на таку Орнана Евусіча, дык аброк там.
А Сяліба ГОСПАДА, якую зрабіў Майсей у пустыні, і ахвярнік цэласпаленьня былі ў той час на ўзгорку ў Гібэоне.
Вітальня ж СПАДАРОВА, каторую зрабіў Масей на пустыні, і аброчнік усепаленьня былі ў тым часе на вышыні ў Ґівеоне.
І ня мог Давід пайсьці да яго, каб спытацца ў Бога, бо быў напалоханы мячом анёла ГОСПАДА.
І ня мог Давід пайсьці туды, пытацца ў Бога, бо быў напалоханы мячом Ангіла СПАДАРОВАГА.