1 летапісаў 21 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Ды паўстаў шатан супраць Ізраэля і заахвоціў Давіда палічыць Ізраэль.
І паўстаў шайтан на Ізраеля, і падамкнуў Давіда палічыць Ізраеля.
І загадаў Давід Ёабу і князям народа: «Ідзіце і палічыце Ізраэль ад Бээр-Сэбы аж па Дан ды прадстаўце мне лік, каб я ведаў».
І сказаў Давід Ёаву а начэльнікам люду: «Пайдзіце, палічыце Ізраеля, ад Веер-Шэвы аж да Дана, і падайце імне, каб я ведаў лік іх».
І Ёаб адказаў: «Хай павялічыць Госпад народ свой у сто разоў, чым цяпер. Ці ж, гаспадару мой, цар, не ўсе паслугачы твае? Чаму гаспадар мой дамагаецца таго, што будзе прызнана як грэх для Ізраэля?»
І сказаў Ёаў: «Хай памножа СПАДАР сто разоў люд Свой супроці таго, колькі ё яго. Ці ня ўсі яны, спадару мой каролю, слугі спадара майго? Нашто шукаць гэтага спадару майму? Нашто гэта мае быць віною Ізраелю?»
Але загад цара больш значыў; дык пайшоў Ёаб, і абышоў увесь Ізраэль, ды вярнуўся ў Ерузалім.
Але каралеўскае слова перамагло Ёава; і вышаў Ёаў, і хадзіў па ўсім Ізраелю, і прышоў да Ерузаліму.
Затым падаў Давіду лічбу перапісанага насельніцтва, і ўвесь Ізраэль налічыў мільён і сто тысяч мужчын, што могуць трымаць меч; а ў Юдзе — чатырыста семдзесят тысяч мужчын ваяроў;
І аддаў Ёаў зьлічво палічанага люду Давіду; і было ўсіх Ізраялян тысяча тысячаў і сто тысячаў мужоў, што агаляюць меч, і Юдэяў — чатырыста семдзясят тысячаў, што агаляюць меч.
бо пакалення Леві і Бэньяміна Ёаб не палічыў разам з імі, таму што загад цара ён выконваў пад прымусам.
А Лева а Веняміна ён не палічыў памеж іх, бо каралеўскае слова было агідным Ёаву.
Не падабаўся Богу гэты загад, і Ён пакараў Ізраэль.
І ліхам была ў ваччу Божым гэтая справа, і Ён паразіў Ізраеля.
І прызнаўся Давід Богу: «Надта я зграшыў тым, што я зрабіў; малю, адпусці правіннасць паслугача Свайго, бо надта неразумна паступіў».
І сказаў Давід Богу: «Вельма ізграшыў я, што зрабіў гэта. І цяпер даруй бяспраўе слузе Свайму, бо я зрабіў вельма неразумна».
І загадаў Госпад Гаду Празарліўцу сказаць Давіду:
І гукаў СПАДАР Ґаду, прароку Давідаваму, кажучы:
«Ідзі і скажы Давіду вось што: “Гэта кажа Госпад: “Тры пакаранні Я кладу табе; выберы адно, што пажадаеш, каб гэта Я зрабіў табе”».
«Пайдзі й скажы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Тры кары Я сулю табе; выбяры сабе адну зь іх, — і Я зраблю табе’"».
І калі Гад прыбыў да Давіда, сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “Выберы, што хочаш:
І прышоў Ґад да Давіда, і сказаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: "Прыймі сабе:
або тры гады голаду, або тры месяцы будзеш бегчы ты ад непрыяцеляў тваіх і не зможаш выратавацца ад меча іх, або тры дні меч Госпадаў і пошасць будзе панаваць на зямлі ды анёл Госпадаў будзе забіваць ва ўсіх граніцах Ізраэля. Дык цяпер глядзі, што маю адказаць Таму, Хто паслаў мяне”».
Альбо тры гады — галадоў; альбо тры месяцы будуць нішчыць цябе непрыяцелі твае, і меч варагоў тваіх будзе насьпяваць цябе; альбо тры дні — меч СПАДАРОЎ, мор на зямлі, і Ангіл СПАДАРОЎ будзе нішчыць у вусіх граніцах Ізраеля". Дык разгледзь, што імне адказаць Таму, хто паслаў мяне із словам».
Ды сказаў Давід Гаду: «Адусюль сціскаюць мяне беды, але лепш мне трапіць у рукі Госпада, бо Ён вельмі міласэрны, чым трапіць у рукі людзей».
І сказаў Давід Ґаду: «Немарасна імне вельма, але хай валей упаду ў рукі СПАДАРА, бо вельмі вялікае міласэрдзе Ягонае, абы ня ўпасьці імне ў рукі людзкія».
Дык паслаў Госпад пошасць на Ізраэль, і пала ў Ізраэлі семдзесят тысяч людзей.
І паслаў СПАДАР мор на Ізраеля, і памерла Ізраялян семдзясят тысячаў чалавекаў.
Паслаў таксама Бог анёла ў Ерузалім, каб знішчыць яго. І калі ён нішчыў, глянуў Госпад і злітаваўся дзеля вялікага няшчасця, ды загадаў анёлу нішчыцелю: «Хопіць, спыні ўжо руку сваю». Затым анёл Госпадаў стаў каля току Арнана Евусея.
І паслаў Бог Ангіла да Ерузаліму, каб зьнішчыць яго. І, як ён нішчыў, абачыў СПАДАР, і пажалеў таго ліха, і сказаў нішчачаму Ангілу: «Досыць! зьдзяржы цяпер руку сваю». Ангіл жа СПАДАРОЎ стаяў над токам Орнана Евусіча.
І Давід, падняўшы вочы свае, убачыў анёла Госпадава, які стаяў між зямлёй і небам, і ў руцэ яго быў меч, выцягнуты над Ерузалімам; Давід тады, і старэйшыны, апранутыя ў зрэбніцы, упалі ніц на зямлю.
І ўзьняў Давід вочы свае, і абачыў Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў памеж зямлі й неба, і меч ягоны аголены ў руццэ ў яго, выцягнены на Ерузалім; і паў Давід а старцы, што былі акрыўшыся зрэбнінаю, на віды свае.
І сказаў Давід Богу: «Ці ж не я той, хто загадаў палічыць народ? Гэта я зграшыў, гэта я дапусціўся ліха, а што зрабіў гэты статак? Госпадзе, Божа мой, малю, хай Твая рука абернецца на мяне і на дом бацькі майго; а хай народ Твой не будзе пакараны».
І сказаў Давід Богу: «Ці ня я казаў палічыць люд? і я тый, што ізграшыў, і ліха зьдзеяў я; а гэтыя авечкі што зрабілі? СПАДАРУ, Божа мой! Хай будзе ж рука Твая на імне а на доме айца майго, а на людзе Тваім хай ня будзе на згубу».
Анёл жа Госпадаў загадаў Гаду сказаць Давіду, каб пайшоў і пабудаваў ахвярнік Госпаду на таку Арнана Евусея.
І Ангіл СПАДАРОЎ сказаў Ґаду, сказаць Давіду: «Хай Давід прыйдзе й пастанове аброчнік СПАДАРУ на таку Орнана Евусіча».
Дык пайшоў Давід па слове Гада, які гаварыў у імя Госпада.
І ўзышоў Давід, подле слова Ґадавага, каторае ён казаў імям СПАДАРОВЫМ.
Затым Арнан, азірнуўшыся, убачыў анёла, і чатыры сыны яго схаваліся з ім; бо ён у гэты час малаціў на таку пшаніцу.
І абярнуўся Орнан, і абачыў Ангіла; і чатыры сыны ягоныя зь ім схаваліся. Орнан малаціў тады пшонку.
Такім чынам, калі Давід прыйшоў да Арнана, убачыў яго Арнан, і выйшаў яму насустрач ад тока, і пакланіўся яму, упаўшы ніц на зямлю.
І прышоў Давід да Орнана. Глянуў Орнан, і абачыў Давіда, і вышаў з току, і пакланіўся Давіду відам да зямлі.
І сказаў яму Давід: «Адпусці мне месца тока твайго, каб я пабудаваў на ім ахвярнік Госпаду, так што, колькі будзе каштаваць, атрымаеш срэбра, і хай спыніцца кара народа».
І сказаў Давід Орнану: «Аддай імне месца току; я збудую на ім аброчнік СПАДАРУ; за поўную цану аддай імне яго, і будзе зьдзержана ад люду згуба».
Сказаў затым Арнан Давіду: «Вазьмі ды хай робіць гаспадар мой, цар, што яму падабаецца; але і валоў даю на цэласпаленні, і матавілы на дровы, дый пшаніцу на ахвяру з ежы; усё гэта ахвотна даю».
І сказаў Орнан Давіду: «Вазьмі сабе; і хай спадар мой кароль робе, што яму любя; гля, я аддаю валы на ўсепаленьне, і малачэльную снасьць на дровы, і пшонку на хлебны аброк; усе гэта аддаю».
І сказаў яму цар Давід: «Ніякім чынам, але я дам, колькі каштуе, срэбрам; мне нельга браць ад цябе ды так ускладаць Госпаду ахвяры цэласпалення, узятыя задарма».
І сказаў кароль Давід Орнану: «Не, я хачу купіць, куплю за поўнае срэбра, бо не ўзьнясу твае собскасьці СПАДАРУ і не спалю дармавога ўсепаленьня».
Дык даў Давід Арнану за поле шэсцьсот сікляў найчысцейшага золата,
І даў Давід Орнану за гэтае месца сыклі золата, вагою шасьцьсот.
і пабудаваў там ахвярнік Госпаду, і ўсклаў ахвяры цэласпалення і мірныя ахвяры, і прызваў Госпада. І выслухаў яго, спаслаўшы агонь з неба на ахвярнік цэласпалення,
І збудаваў там Давід аброчнік СПАДАРУ, і аброк усепаленьні а супакойныя, і гукаў СПАДАРА, і Ён адказаў яму цяплом зь неба на аброчнік усепаленьня.
і загадаў Госпад анёлу схаваць меч свой у ножны.
І сказаў СПАДАР Ангілу, і Ён зьвярнуў меч свой у похву сваю.
Такім чынам, у той час Давід, бачачы, што Госпад выслухаў яго на таку Арнана Евусея, усклаў там ахвяры.
У тым часе, як абачыў Давід, што адказаў яму СПАДАР на таку Орнана Евусіча, дык аброк там.
Палатка ж Госпадава, якую Майсей пабудаваў у пустыні, і ахвярнік цэласпалення, былі тады на ўзвышшы ў Габаоне;
Вітальня ж СПАДАРОВА, каторую зрабіў Масей на пустыні, і аброчнік усепаленьня былі ў тым часе на вышыні ў Ґівеоне.
і Давід не адважыўся туды ісці, каб там памаліцца Богу; бо быў надта напалоханы, бачачы меч анёла Госпадава.
І ня мог Давід пайсьці туды, пытацца ў Бога, бо быў напалоханы мячом Ангіла СПАДАРОВАГА.