1 летапісаў 24 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.
І во радоўкі сыном Ааронавым: сыны Ааронавы: Надаў а Авігуд, Елеазар а Іфамар.
А Надаб і Абігу памерлі перад сваім бацькам ды не мелі сыноў; святарства спаўнялі Элеязэр і Ітамар.
Надаў а Авігуд памерлі ўперад за айца свайго, сыноў жа ня было ў іх; і затым сьвятарствавалі Елеазар а Іфамар.
І падзяліў іх Давід: сыноў Элеязэра — з Садокам і сыноў Ітамара — з Ахімелехам адпаведна іх чарзе і службе.
І разьдзяліў іх Давід — Садока із сыноў Елеазаровых а Агімелеха із сыноў Іфамаровых, радоўкаю подле іх радоў у службе іхнай.
І выявілася, што сыноў Элеязэра было намнога больш, чым сыноў Ітамара, дык ён выбраў з іх, гэта значыць з сыноў Элеязэра, шаснаццаць кіраўнікоў родаў, і па родах сыноў Ітамара і сем’ях іх — восем кіраўнікоў родаў.
І болей знайшлося галоўных мужоў із сыноў Елеазаровых, чымся із сыноў Іфамаровых. І былі яны разьдзелены: сыном Елеазаровым шаснанцацёх галоўных мужоў дому айцоў іхных, а сыном Іфамаровым асьмёх подле дому айцоў іхных.
Затым ён падзяліў абодва роды між сабою жэрабем; таму што было пароўну адных і другіх; і каб кіраўнікі святыні і кіраўнікі Божыя былі як з сыноў Элеязэра, так і з сыноў Ітамара.
І разьдзялілі іх жэрабям адных ад адных; бо былі старшыя над сьвятыняю і старшыя Божыя із сыноў Елеазаровых і із сыноў Іфамаровых.
І Сямэя, сын Натанаэля, пісар паміж левітаў, перапісаў іх перад царом, і кіраўнікоў, і святара Садока, і Ахімэлеха, сына Абіятара, кіраўнікоў родаў святарскіх і левітаў: адзін род за Элеязэра, і другі — за Ітамара.
І запісаў іх Шэмая Нефанэленак, пісар ізь Левітаў, перад відам караля а князёў, і перад сьвятаром Садокам а Агімелехам Авафаронкам, і перад галавою айцоў сьвятароў а Левітаў: адзін дом айцоўскі ўзяты Елеазару і адзін Іфамару.
А першае жэрабя выпала на Ёярыба, другое — на Ядаю,
І выпала жэрабя першае Егоярыву, Едаі другое,
трэцяе — на Гарыма, чацвёртае — на Сэарыма,
Гарыму трэйцяе, Сэорыму чацьвертае,
пятае — на Мэльхію, шостае — на Міяміна,
Малхію пятае, Міяміну шостае,
сёмае — на Акоса, восьмае — на Абію,
Гаккоцу сёмае, Авію восьмае,
дзевятае — на Ешуа, дзесятае — на Сахэнію,
Ешую дзявятае, Шэхані дзясятае,
адзінаццатае — на Эліясіба, дванаццатае — на Якіма,
Еляшыву адзінанцатае, Якіму двананцатае,
трынаццатае — на Гопфу, чатырнаццатае — на Ісбааба,
Гупу трынанцатае, Ешэвеву чатырнанцатае,
пятнаццатае — на Бэльгу, шаснаццатае — на Эмэра,
Вілзе пятнанцатае, Імеру шаснанцатае,
семнаццатае — на Гэзіра, васемнаццатае — на Апсу,
Гэзыру сямнанцатае, Гапіцэцу асьмінанцатае,
дзевятнаццатае — на Пэтагію, дваццатае — на Гэзэхіэля,
Петагу дзевятнанцатае, Езэкіелю дваццатае,
дваццаць першае — на Яхіна, дваццаць другое — на Гамула,
Яхіну дваццаць першае, Ґамулу дваццаць другое,
дваццаць трэцяе — на Далаява, дваццаць чацвёртае — на Маазіява.
Дэлаі дваццаць трэйцяе, Маазі дваццаць чацьвертае.
Такая была іх чарга, калі прыходзілі ў дом Госпадаў на сваю службу, і па рытуале сваім, і па статуту Аарона, бацькі іх, і па загадзе Госпада, Бога Ізраэля.
Гэта прызначаньне ім у службе іхнай прыходзіць да дому СПАДАРОВАГА, подле звычаю іхнага пад Ааронам, айцом іхным, як расказаў СПАДАР, Бог Ізраеляў.
Затым той, хто застаўся з сыноў Леві: з сыноў Амрама: Субаэль, і з сыноў Субаэля — Ягэдэя.
І засталыя із сыноў Левавых: із сыноў Амрамовых: Шуваель; із сыноў Шуваелявых: Егда;
Таксама з сыноў Рагобіі — кіраўнік Ясія.
Ад Рэгавы: із сыноў Рэгавіных галоўны Іша;
А з Ісаарытаў — Саламот; з сыноў Саламота— Ягат.
Ад Іцгара: Шеломоф; із сыноў Шэломофавых: Ягаф;
З Гэбранітаў: Ерыяў, Амарыя — другі, Яхазіэль — трэці, Екмаам — чацвёрты.
Із сыноў Гэўрона: Ера, Амарв другі, Ягазель трэйці, Екамеам чацьверты.
Сын Азіэля — Міха; з сыноў Міхі — Самір;
Із сыноў Узелявых: Міха; із сыноў Мішыных: Шамір.
брат Міхі — Ясія; з сыноў Ясіі — Захарыя.
Брат Мішын Іша; із сыноў Ішыных: Захара.
Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Сыны яго: Язіяў і Бані.
Сыны Мераравы: Маглі а Мушы; із сыноў Яазі: Бено.
Сын Мэрары: з яго сына Язіява: Саам, і Закхур, і Гебры.
Із сыноў Мерары зь Яазі: Бено а Шогам а Заккур а Іўры.
Затым з Махалі: сын Элеязэр, які не меў дзяцей.
У Маглі — Елеазар; у яго сыноў ня было.
А сын Кіса — Ерамээль;
У Кіша: із сыноў Кішавых: Ерагмель.
сыны Мусі: Махалі, Эдэр і Ярмут. Гэта сыны Леві паводле іх родаў.
Сыны Мушавы: Маглі а Едэр а Ерымоф. Гэта сынове Левітаў подле дому айцоў іхных.
Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла.
І кідалі таксама яны на жэрабя, аднолькава з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад відам караля Давіда а Садока а Агімелеха і перад галавамі айцоў сьвятарскіх а левіцкіх: галоўныя айцове аднолькава зь меншым братам сваім.