Лукаша 13 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Л. Гарошка
У той час прыйшлі некато́рыя і расказалі Яму пра Галіле́ян, кроў якіх Пілат зьмяшаў з жэртвамі іх.
У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Ісусу аб Галілейцах, якіх кроў Пілат зьмяшаў з іхнымі ахвярамі.
Ісус сказаў ім на гэтае: ці думаеце вы, што гэтыя Галіле́яне былі больш грэшныя за ўсіх Галіле́ян, што яны пацярпелі гэткія мукі?
Ісус сказаў ім на гэтае: "Ці думаеце, што гэныя Галілейцы, якія так пацярпелі, былі больш грэшнымі за ўсіх Галілейцаў?
Не́, кажу вам; але, калі не пака́ецеся, усе́ так сама пагінеце.
Не, кажу вам, але калі не пакаецеся, дык усе гэтак пагінеце.
Ці думаеце, што тыя восемнаццаць душ, на якіх завалілася Сілаа́мская ве́жа ды пабіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх жыўшых у Ерузаліме?
Ці думаеце, што тыя васемнаццаць чалавек, на якіх звалілася Сілаамская вежа ды пабіла іх, былі больш вінаватымі за ўсіх, што жылі ў Ерузаліме?
Не́, кажу вам; але, калі не пака́ецеся, усе́ таксама пагінеце.
Не, кажу вам; але калі не пакаецеся, усе таксама пагінеце".
І сказаў вось якую прыповесьць: не́хта ме́ў у вінаградніку сваім паса́джаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй і не знайшоў;
І сказаў вось якую прыповесьць. "Нехта меў у сваім вінаградніку пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць на ёй пладоў і не знайшоў.
і сказаў вінаградару: вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і не знаходжу; зрубай яе́: на што́ яна і зямлю займае?
І сказаў вінаградару: вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і не знаходжу, дык сьсячы яе, нашто яна і зямлю займае?
Але той сказаў яму ў адказ: гаспадар! пакінь яе́ і на гэты год, пакуль я акапаю яе́ і абкладу гноем:
Але той адказаў яму ў адказ: "Гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я абкапаю яе і аблажу гноем;
ці ня дасьць плоду; калі-ж не́, то на той год ссячэш яе́.
ці ня дасьць плоду. Калі-ж не, дык на той год высячэш яе".
У аднэй з школаў навучаў Ён у суботу;
Ён навучаў у адной бажніцы ў суботу.
і вось там была жанчына, восемнаццаць гадоў ме́ўшая духа нядужасьці; яна была скорчыўшыся і не магла вы́прастацца.
І там была жанчына, што мела ўжо васемнеццаць гадоў духа нядужасьці. Яна была скурчаная і не магла выпрастацца зусім.
Ісус, угле́дзіўшы яе́, паклікаў яе́ і сказаў ёй: жанчына! Ты вы́звалена ад не́мачы твае́.
Угледзяўшы яе, Ісус паклікаў і сказаў ёй: жанчына, ты вызвалена ад твае немачы.
І ўсклаў на яе́ рукі; і ўраз жа вы́прасталася і пачала славіць Бога.
І ўсклаў на яе рукі, і адразу выпрасталася і пачала славіць Бога.
Пры гэтым начальнік школы, узлаваўшыся, што Ісус аздаравіў у суботу, сказаў народу: ёсьць шэсьць дзён, калі можна працаваць: у тыя і прыходзьце аздараўляцца, а ня ў дзе́нь суботні.
Сказаў-жа начальнік бажніцы, узлаваўшыся, што Ісус аздаравіў яе ў суботу, гаворачы да народу: ёсьць шэсьць дзён, калі годзіцца працаваць; у тыя дні і прыходзьце аздараўляцца, а ня ў дзець суботні.
Але Госпад сказаў яму ў адказ: крывадушнік: ці не адвязвае кожны з вас вала́ свайго ці асла́ ад ясьляў у суботу, і ці-ж не вядзе́ паіць?
Але Госпад адказаў яму ў адказ: крывадушнікі, ці-ж не адвязвае кожны з вас свайго вала ці асла ад ясьляў у суботу, і ці не вядзе яго паіць?
А гэтую дачку́ Аўраамаву, якую зьвязаў шатан вось ужо восемнаццаць гадоў, ці-ж не нале́жала звольніць ад путаў гэтых у дзе́нь суботні?
А гэтую-ж Аўрагамаву дачку, якую зьвязаў нячысты, вось ужо васемнаццаць гадоў, ці-ж не належала звольніць яе ад гэтых путоў ў дзень суботні?
І, калі гаварыў Ён гэтае, усе́ ворагі Яго засароміліся; і ўве́сь народ ра́даваўся з усіх слаўных дзе́яньняў Яго.
І калі Ён гэтае гаварыў, усе Ягоныя ворагі засаромеліся, а ўсе людзі радаваліся з усіх слаўных дзеяньняў Яго.
Ён жа сказаў: да чаго падобна Царства Божае і да чаго прыраўную яго?
адсутнічае
Яно падобна да зярняці гарчычнага, якое ўзяўшы пасадзіў чалаве́к у садзе сваім: і вырасла і сталася вялíкім дрэвам, і птушкі нябе́сныя хаваліся ў галінах яго.
адсутнічае
Яшчэ сказаў: да чаго прыраўную Царства Божае?
адсутнічае
Яно падобна да рашчыны, якую жанчына ўзяла й палажыла ў тры ме́ры мукі, пакуль ня скісла ўсё.
адсутнічае
І праходзіў па ме́стах і сёлах, навучаючы і кіруючы шлях свой да Ерузаліму.
Прайходзіў праз месты і вёскі, навучаючы і кіруючы свой шлях у Ерузалім.
Не́хта сказаў Яму: Госпадзе! Няўжо-ж ма́ла такіх, што спаса́юцца? Ён жа сказаў ім:
Нехта сказаў Яму: "Госпадзе, няўжо мала тых, што збавяцца?" Ён-жа сказаў ім:
Старайцеся ўвайсьці праз це́сныя вароты, бо, кажу вам, многія будуць памыка́цца ўвайсьці ды ня здолеюць.
"Старайцеся ўвайсьці праз цесныя дзьверы, бо кажу вам, многія будуць памыкацца ўвайсьці ды ня змогуць.
Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьве́ры, тады вы, стоячы вонках, пачнецё стукаць у дзьве́ры і казаць: Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам! Але Ён скажа вам у адказ: ня ве́даю вас, адкуль вы.
Калі гаспадар дому ўстане і замкне дзьверы, тады вы, стоячы вонках, пачняце стукаць у дзьверы і казаць: "Госпадзе, адчыні нам!" Але Ён скажа вам у адказ: "Ня ведаю вас, адкуль вы".
Тады пачнецё гаварыць: мы е́лі й пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты.
Тады пачняце гаварыць: "Мы елі і пілі перад Табою і Ты навучаў на нашых вуліцах".
Але Ён скажа: кажу вам: ня ве́даю вас, адкуль вы; адыдзе́це ад Мяне́ ўсе́, што чыняць няпраўду.
Але Ён адкажа вам: "Кажу вам: ня ведаю вас, адкуль вы; адыйдзеце ад Мяне ўсе, што чыніце бясчынствы".
Там будзе плач і скрыгот зубоў, калі ўбачыце Аўраама, Ізаака і Якава і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, вас жа прагоняць вон.
Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўбачаць Аўраама, Ісаака і Якуба і ўсіх прарокаў у Божым Валадарстве, вас-жа выгнаных вон.
І пры́дуць з усходу і за́хаду, і поўначы і паўдня, і сядуць за сталом у Царстве Божым.
І прыйдуць з усходу і захаду, з поўначы і паўдня і засядуць за сталом у Божым Валадарстве.
І вось ёсьць апошнія, што будуць пе́ршымі, і ёсьць пе́ршыя, якія будуць апошнімі.
І вось ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ёсьць першыя, якія будуць апошнімі".
У гэны дзе́нь прыйшлі некато́рыя з фарысэяў і гаварылі Яму: Ідзі сабе́ згэтуль, бо Цябе́ Ірад хоча забіць.
адсутнічае
І сказаў ім: пайдзе́це, скажэце гэтай лісіцы: вось выганяю чарто́ў і аздараўляю сягоньня і заўтра, а на трэці дзе́нь будзе Мне́ кане́ц.
адсутнічае
Толькі-ж мушу йсьці сягоньня і заўтра і пасьлязаўтра, бо ня можа стацца, каб прарок пагіб вонках Ерузаліму.
адсутнічае
Ерузалім! Ерузалім! Ты, што забіваеш прарокаў і ка́меньмі закідаеш пасла́ных да цябе́! Колькі разоў хаце́ў Я сабраць дзяце́й тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крыльлі, і не хаце́лі.
адсутнічае
Вось жа пакідаецца вам дом ваш пусты́. Кажу-ж вам, што вы ня ўбачыце Мяне́, пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: багасла́ўлены, што ідзе́ ў імя Госпада.
адсутнічае