Лукаша 14 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Л. Гарошка

 
 

І ста́лася, прыйшоў Ён у суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зье́сьці хле́ба, і яны сачылі Яго;
 
І сталася ў суботу Ён увайшоў у дом аднаго з фарысэйскіх старшыняў спажыць хлеб, а яны сачылі за Ім.

і вось перад Ім зьявіўся чалаве́к, хворы на вадзянку.
 
адсутнічае

І, азваўшыся, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям: ці дазваля́ецца аздараўляць у суботу?
 
адсутнічае

Яны маўчалі. І, дакрануўшыся, аздаравіў яго і адправіў.
 
адсутнічае

Пры гэтым сказаў ім: калі ў каго з вас асёл ці вол упадзе́ ў студню, ці ня ўраз выцягне яго ў суботу?
 
адсутнічае

І не маглі адказаць Яму на гэтае.
 
адсутнічае

Заўважыўшы-ж, як запро́шаныя выбіралі пе́ршыя ме́сцы, сказаў ім прыповесьць:
 
Заўважыўшы, як запрошаныя выбіралі першыя мейсцы, Ён сказаў ім прыповясьць.

Калі запросіць цябе́ не́хта на вясе́льле, не сяда́й на пе́ршае ме́сца, каб не надарыўся хто паважне́йшы за цябе́ спамíж запрошаных ім,
 
Калі цябе нехта запросіць на вясельле, не садзіся на першае мейсца, каб не надарыўся спаміж запрошаных нехта паважнейшы за цябе;

і каб той, што прасіў цябе́ і яго, падыйшоўшы не сказаў бы табе: дай яму ме́сца; і тады з сорамам павінен будзеш се́сьці на апошняе ме́сца.
 
і каб той, хто запрасіў цябе і яго, падыйшоўшы не сказаў-бы табе: "Дай яму мейсца". І тады з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе мейсца.

Але, калі запрошаны будзеш, прыйшоўшы сядай на апошняе ме́сца, каб той, што прасіў цябе́, падыйшоўшы сказаў: дружа! перасядзь вышэй; тады будзе табе́ пашана перад се́дзячымі з табою;
 
Але калі будзеш запрошаны, прыйшоўшы, садзіся на апошняе мейсца, каб той, хто запрасіў цябе, падыйшоўшы сказаў: "Дружа! перасядзь вышей". Тады табе будзе чэсьць перад тымі, што сядзяць з табою;

бо кожын, хто сам сябе́ вывышша́е, будзе панíжаны, а хто сябе́ паніжа́е, будзе ўзвы́шаны.
 
бо кожны, хто сябе вывышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны.

Сказаў жа і запрасіўшаму Яго: калі ладзіш абе́д, ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні сваякоў тваіх, ні сусе́дзяў багатых, каб і яны цябе́ не запрасілі не́калі, і ты не дастаў адплаты.
 
Сказаў-жа і таму, што запрасіў Яго: "Калі ладзіш абед, ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні багатых суседзяў, каб і яны цябе не запрасілі некалі, і ты не дастаў-бы адплаты.

Але, калі ладзіш, заклікай убогіх, кале́каў, кульгавых, сьляпых.
 
Але калі ладзіш банкет, закліч убогіх, калекаў, кульгавых і сьляпых.

І шчасьлівы будзеш, што яны ня змогуць адплаціць табе́, бо адда́сца табе́ ў ускрасе́ньне праведных.
 
і будзеш шчасьлівы, што яны ня змогуць адплаціць табе, бо аддасца табе ў дзень уваскрасеньня праведных".

Пачуўшы гэтае, не́хта з супачываўшых з Ім сказаў Яму: шчасьлівы, хто пакаштуе хле́ба ў царстве Божым.
 
Пачуўшы гэтае, нехта з тых, хто разам былі за сталом, сказаў Яму: "Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у Божым Валадарстве".

Ён жа сказаў яму: адзін чалаве́к справіў вялікі банке́т і паклікаў многіх;
 
Ён-жа сказаў яму: якісьці чалавек справіў вялікі банкет і паклікаў многіх.

і, калі настаў час банке́ту, паслаў слугу́ свайго сказаць запро́шаным: ідзе́це, бо ўжо ўсё гатова.
 
Калі настаў час банкету, паслаў свайго слугу сказаць запрошаным: — прыходзьце, бо ўжо ўсё гатова.

І пачалі ўсе́, быццам змовіўшыся, прасіць прабачэньня. Пе́ршы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне́ трэба пайсьці паглядзе́ць яе́; прашу цябе́, выбач мне́.
 
І пачалі ўсе зараз адмаўляцца. Першы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці паглядзець яе; прашу цябе, выбач мне.

Другі сказаў: я купіў пяць пар валоў і йду про́баваць іх; прашу цябе́, выбач мне́.
 
І другі сказаў: я купіў пяць пар валоў ды йду пробаваць іх; прашу цябе, выбач мне.

Трэці сказаў: я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці.
 
І іншы сказаў: я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці.

І, вярнуўшыся, слуга той пераказаў гэтае гаспадару свайму. Тады, разгне́ваўшыся, гаспадар дому сказаў слузе́ свайму: пайдзі хутчэй па вуліцах і вулках места і прывядзі сюды ўбогіх, кале́каў, кульгавых, сьляпых.
 
І вяруўся той слуга і пераказаў гэтае свайму гаспадару. Тады разгневаўся гаспадар дому і сказаў свайму слузе: пайдзі хутчэй на плошчы і вуліцы места ды прывядзі сюды ўбогіх і жабракоў, і сьляпых, і кульгавых.

І сказаў слуга: гаспадар! ста́лася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць ме́сцы.
 
І сказаў слуга: сталася, як ты сказаў і яшчэ ёсьць мейсца.

І гаспадар сказаў слузе́: пайдзі па дарогах і ля платоў і ўгавары прыйсьці, каб напоўніўся дом мой;
 
І сказаў гаспадар слузе: пайдзі па дарогах і ля платоў і ўгавары прыйсьці, каб напоўніўся мой дом.

бо кажу вам, што ніхто з тых, што былі про́шаны, не пакаштуе мае́ вячэры.
 
Бо кажу вам, што ніводзін з тых, што былі запрошаны, не пакаштуе мае вячэры, (бо шмат ёсьць запрошаных, а мала выбраных).

І вялікія грамады йшлі за Ім; і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім:
 
Вялікія грамады йшлі за Ім і Ён абярнуўшыся сказаў ім:

Калі хто прыходзіць да Мяне́ і не зьненавідзіць бацьку свайго і матку, і жану, і дзяце́й, і братоў, і сёстраў, а пры тым і са́мае жыцьцё сваё, той ня можа быць вучнем Маім;
 
"Калі хто прыходзіць да Мяне і ня мае ў нянавісьці бацькі свайго, і маткі, і жонкі, і дзяцей, і братоў і сёстраў, ды яшчэ і свайго жыцьця, той ня можа быць Маім вучням.

і хто не нясе́ крыжа свайго і йдзе́ за Мною, ня можа быць вучнем Маім.
 
І хто не нясе свайго крыжа і ня йдзе за Мною, ня можа быць Маім вучнем.

Бо хто з вас, надумаўшы башту стаўляці, ня сядзе ране́й і не аблічыць выдаткаў, ці ма́е, каб дакончыць яе́,
 
Бо хто з вас, надумаўшыся будаваць вежу, ня сядзе перш і не аблічыць выдаткаў, ці мае за што выканчыць яе;

каб, калі паложа фундамант і ня здолее дако́нчыць, усе́, гле́дзячы, ня сталі сьмяяцца з яго,
 
каб калі паложыць фундамат і ня здолее дакончыць, усе гледзячы, ня сталі сьмяяцца з яго,

кажучы: гэты чалаве́к пача́ў будаваць башту і ня мог дакончыць!
 
кажучы: "Гэты чалавей пачаў будаваць і ня мог закончыць!"

Або ці які цар, ідучы на вайну супраць другога цара, ня сядзе і не парадзіцца ране́й, ці здолее ён з дзесяцьма тысячамі даць адпор таму, хто йдзе́ на яго з дваццацьма тысячамі;
 
Або які цар, ідучы на вайну супраць другога цара, ці ня сядзе і не парадзіцца перш, ці здолее ён з дзясяцю тысячамі даць адпор таму, што йдзе на яго з дванаццацю тысячамі;

бо, калі не́, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле́ да яго пасольства прасіць міру.
 
бо калі не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру.

Гэтак кожны з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што ма́е, ня можа быць Маім вучнем.
 
Гэтак кожны з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мае, ня можа быць Маім вучнем."

Соль добрая рэч; але калі соль згубіць сілу, чым паправіш яе́?
 
Соль — добрая; але калі соль страціць свой смак, чым паправіш яе?

Ні ў зямлю, ні ў гной не надае́цца, вон выкідаюць яе́. Хто ма́е вушы слышаць, няхай слухае.
 
Ні ў зямлю, ні ў гной не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.