1 да Карынфянаў 3 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Яна Станкевіча
І я ня мог гаварыць вам, браты, як духоўным, але як цяле́сным, як малале́ткам у Хрысьце́.
І я, браты, ня мог гукаць із вамі, як із духоўнымі, але як ізь цялеснымі, як ізь бязьлеткамі ў Хрысту.
Я паіў вас малаком, а ня стравай, бо вы былі яшчэ ня ў сілах, дый цяпе́р ня ў сілах, бо вы яшчэ цяле́сныя.
Я даў вам малако піць, ня ежу, бо вы яшчэ не маглі есьці яе ані можаце яшчэ,
Бо, калі між вамі зайздрасьць, спрэчкі і нязгода, дык ці не цяле́сныя вы? і ці не па чалаве́чаму паступаеце?
Бо вы яшчэ цялесныя. Бо калі меж вас завідасьць а сьпярэчкі а падзел, дык ці не цялесныя вы? і ці ня ходзіце подле сьвецкае людзіны?
Бо, калі адзін кажа: я — Паўлавы, а другі: я — Апалёсавы, дык ці не цяле́сныя вы?
Бо калі хто кажа: «Я Паўлаў», а другі: «Я Алолосаў», дык ці не цялесныя вы людзі? Хто Паўла? хто Аполос?
Хто Паўла? Кто Апалёс? Яны — толькі служкі, праз якіх вы ўве́равалі, дый як кожнаму даў Госпад.
Яны адно слугачыя, пераз каторых вы ўверылі, ды колькі кажнаму даў Спадар.
Я пасадзіў, Апалёс паліваў, але ўзрасьціў Бог;
Я засадзіў, Аполос паліваў, але вырасьціў Бог;
ды гэтак і той, хто садзіў, і хто паліваў ёсьць нішто, а хто ўзрашчае — Бог.
Затым ані тый, што садзе, ані тый, што палівае, ё штось, але Бог, што рост даець.
Хто садзіць і хто палівае ёсьць адно; але кожны возьме сваю заплату водле сваёй працы.
Тый, што садзе, і тый, што палівае, адно; але кажны адзяржыць сваю заплату подле свае працы.
Бо мы — супрацоўнікі Бога; вы — Божая ніва, Божая будыніна.
Бо мы супрацаўні ў Бога, вы Божая ніва, Божая будоўля вы.
Я, водле данай мне́ ад Бога ласкі, як мудры будаўнічы, залажыў фунда́мант, а другі стаўляе дом; кожны-ж хай глядзіць, як будуе.
Подле данае імне ад Бога ласкі, я, як мудры будаўнічы, паклаў под, а другі будуе на ім; але кажны глядзі, як будуеш на ім.
Бо ніхто ня можа пакласьці другога фунда́манту, апрача закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос.
Бо ніхто ня можа пакласьці поду іншага, апрача пакладзенага, каторы ё Ісус Хрыстос.
Ці хто будуе на гэным фундаманьце з золата, серабра, дарагіх каме́ньняў, дрэва, сена, трысьця, —
Ці станове хто на гэтым подзе із золата, срэбра, дарагіх камянёў, дзерва, травы, саломы, —
кожнага дзе́ла выявіцца; бо дзе́нь пакажа, бо ў вагні выкрываецца, і агонь выпрабоўвае дзе́ла кожнага, якое яно ёсьць.
Кажнага работа выявіцца; бо дзень пакажа, бо ў вагню выкрываецца, і агонь выпрабуе работу кажнага, якая яна ёсьць.
Калі чые́ дзе́ла, што ён будаваў, вытрывае, той дастане заплату.
Калі чыя работа застанецца, каторую ён на ім будаваў, тый адзяржыць заплату;
А чые́ дзе́ла згарыць, шкоду ме́ці будзе, сам жа спасе́цца, ды так, як-бы праз агонь.
А ў каго работа згарыць, тый будзе мець шкоду, але сам спасецца, адылі бы з агню.
Ці-ж ня ве́даеце, што вы — храм Божы, і Дух Божы жыве́ ў вас?
Ціж вы ня ведаеце, што вы дом Божы, і Дух Божы жывець у вас?
Калі-ж хто зруйнуе храм Божы, зьніштожыць таго Бог, бо храм Божы — сьвяты; гэта-ж ёсьць вы.
Калі хто папсуець дом Божы, таго Бог папсуець, бо дом Божы сьвяты; а гэта вы.
Ніхто хай сам сябе́ не ашуківае: калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым ве́ку, станься дурным, каб быць мудрым.
Ніхто ня зводзь самога сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, тый стань неразумным, каб быць мудрым.
Бо мудрасьць сьве́ту гэтага ёсьць дурнота нерад Богам, як напісана: зловіць мудрых у хітрасьці іх (Іоў 5:13).
Бо мудрасьць сьвету гэтага ё дурнота перад Богам, як напісана: «Каторы лове мудрых у хітрыні іхнай».
І яшчэ: Госпад ве́дае разважаньні мудрых, што яны марныя (Псальм 93:11).
І ўзноў: «Спадар ведае думкі мудрыцоў, што яны марныя».
Дык ніхто не хваліся ў людзе́й, бо вашае — ўсё:
Дык няхай ніхто ня хваліцца людзьмі, бо ўсе вашае:
ці Паўла, ці Апалёс, ці Кіфа, ці сьве́т, ці жыцьце, ці сьме́рць, ці цяпе́рашняе, ці будучае, — усё вашае;
Ці Паўла, ці Аполос, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяперашніня, ці будучыня, — усе вашае;
вы-ж — Хрыстовыя. а Хрыстос — Божы.
Вы ж — Хрыстовы, а Хрыстос — Божы.