Мацьвея 26 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Міхася Міцкевіча → Пераклад Л. Гарошка

 
 

І дзеялася, калі Ісус кончыў усе гэтыя словы, то сказаў вучням Сваім:
 

Ведайце, што за два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы выданы будзе на ўкрыжаваньне.
 

Тагды зыйшліся архісьвятары, кніжнікі і старшыні народныя на падворак архісьвятара, званага Кайяфа.
 

І ўмовіліся схапіць Ісуса хітрасьцяй і забіць.
 

Але гаварылі — толькіне ў сьвята, каб ня сталася забурэньне ў народзе.
 

Калі-ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сымона запракажонага,
 

— Падыйшла да Яго жанчына, нясучы алябастравы слоічак дарагога мірра, і паліла на галаву Яго, калі сядзеў за сталом.
 

Пабачыўшы гэтае, вучні Ягоныя сталі пасуджаць, гаворачы: — нашто гэткае марнаваньне?
 

Можна-ж было-б прадаць гэтае мірра за добрую цану і даць убогім.
 

Але Ісус, ведаючы гэта, сказаў ім: — нашто пасуджаеце жанчыну? яна добры ўчынак зрабіла для Мяне.
 

Бо ўбогіх вы заўсёды маеце каля сябе, Мяне-ж не заўсёды маеце.
 

Узьліўшы міра гэтае на цела Маё, яна прыгатавала Мяне на пахаваньне.
 

Папраўдзе кажу вам: дзе толькі будзе абвяшчацца гэтае Евангельле па ўсім сьвеце, сказана будзе пра тое, што яна ўчыніла, на ўспамін пра яе.
 

Тады адзін з дванаццацёх, званы Юда Іскарыёт, пайшоў да архісьвятароў,
 

і сказаў : — што воліце даць мне, і я выдам Яго вам? яны вызначылі яму трыццаць сярэбранікаў.
 

І з таго часу ён пачаў шукаць зручнага моманту, каб выдаць Яго.
 

У першы-ж дзень прэсьнічны падыйшлі вучні Ісусавы і сказалі Яму: — дзе хочаш, каб прыгатавалі Табе спажываць Пасху?
 

Ён-жа сказаў: — ідзеце у места да аднаго таго і
 

 

 

Вучні зрабілі, як сказаў ім Ісус, і прыгатавалі Пасху.
 

Калі-ж настаў вечар, Ён заняў застольле з дванаццацьма вучнямі.
 

І калі яны елі, сказаў: — запраўды, кажу вам, што адзін з вас прадасьць Мяне.
 

І, моцна засмуціўшыся, яны пачалі, кажны паасобку, гаварыць: — ці ня я, Госпадзе?
 

Ён-жа ў адказ сказаў: — той, хто апусьціў са Мною руку ў пасудзіну, ён прадасьць Мяне.
 

Сын-жа Чалавечы йдзе, як пра Яго напісана, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы прадаецца; лепш было-б яму, каб не радзіўся чалавек той.
 

Тады адазваўся і Юда, які выдаваў Яго, сказаў: — ці ня я, Раўві? Ісус кажа яму: — ты сказаў.
 

І калі яны елі, Ісус узяў хлеб і, дабрасловіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: — вазьмеце і ежце: гэта ёсьць Цела Маё.
 

І ўзяўшы чашу, узьнёс хвалу і падаў ім, кажучы: — пеце з яе ўсе;
 

Бо гэта ёсьць кроў Мая новага запавету, праліваная за многіх на адпушчэньне грахоў.
 

І кажу вам, што ад сёньня ня буду піць ад плоду гэтага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі віно новае у Ўладарстве Айца Майго.
 

І прапяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
 

Тады сказаў ім Ісус: — усе вы зблазнуецеся прада Мною ў гэтую ноч, як пра гэта напісана: зьвераджу пастыра, і рассыплюцца авечкі стада.
 

Па уваскрасеньні-ж Маім апярэджу вас у Галілеі.
 

Пётра-ж, адазваўшыся, кажа Яму: — хоць-бы ўсе адцураліся Цябе, я не адступлюся ніколі.
 

І сказаў яму Ісус: — папраўдзе кажу табе, што ў гэтую ноч, перш чым прапяе певень, тройчы адрачэсься ад Мяне.
 

Пётра-ж кажа Яму: — а хоць-бы давялося мне і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе; гэтак гаварылі і ўсе вучні.
 

Тады ідзе з імі Ісус на месца, званае Гефсыманія і кажа вучням: — пасядзеце тут, пакуль Я пайду памалюся там.
 

І, узяўшы з Сабою Пятра і абодвух сыноў Завядэевых, упаў у скруху і вялікі жаль.
 

І тады кажа ім Ісус: — душа Мая тужыць сьмяротна; пабудзьце тут і чувайце пры Мне.
 

І адыйшоўшыся крыху, упаў на аблічча Сваё, маліўся і прамаўляў: — Ойча Мой! калі магчыма, няхай пройдзе па-за Мной чаша гэтая, але-ж ня як Я хачу, а як Ты.
 

І прыйшоўшы да вучняў, знайходзіць іх соннымі; і кажа Пятру: — ці-ж так не маглі вы аднае гадзіны пацярпець са Мною?
 

Бадзёрцеся і малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу, бо дух бадзёры, цела-ж нядужнае.
 

І ізноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, прамаўляючы: — Войча Мой, калі ня можа чаша гэтая амінуць Мяне, каб Мне ня піць яе, няхай будзе воля Твая.
 

І прыйшоўшы, зноў знаходзіць іх соннымі, бо былі ў іх вочы ацяжалыя.
 

І пакінуўшы іх, зноў адыйшоўся і трэйці раз маліўся тымі самымі словамі.
 

Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: — вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце; вось надыйшоў час, і Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў.
 

Устаньце, пойдзем; вось, набліжаецца той, хто прадае Мяне.
 

І калі Ён яшчэ гаварыў, вось Юда, адзін з дванаццацёх, падыйшоў, а з ім вялікая грамада з мячамі і кіямі, ад архісьвятароў і старшыняў народных.
 

Прадажнік-жа Ягоны даў ім знак, сказаўшы: — Каго я пацалую, гэта ёсьць той — бярэце Яго.
 

І зараз-жа, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: — радуйся, Раўві! і пацалаваў.
 

Ісус-жа сказаў яму: — дружа! для чаго ты прыйшоў рабі тое; тады падыйшоўшыя налажылі на Яго рукі і ўзялі Яго.
 

І вось адзін з тых, якія былі з Ісусам, працягнуўшы руку, дастаў меч свой і, ударыўшы слугу архісьвятаровага, адсек яму вуха.
 

Тады сказаў яму Ісус: — вярні меч свой на месца яго, бо ўсе, хто ўзьнімае меч, ад мяча загінуць.
 

Ці-ж думаецца табе, што Я не магу цяпер умаліць Айца Майго, каб прыслаў Мне больш дванаццаці легіёнаў ангелаў?
 

Дык як-жа споўняцца Пісаньні, што гэтак мае стацца?
 

І ў той час Ісус гаварыў да народу: — нібы на разбойніка выйшлі вы з мячамі і кіямі ўзяць Мяне; кажны дзень сядзеў Я з вамі у сьвятыні, навучаючы, і вы ня бралі Мяне.
 

Усё-ж гэта сталася, каб збыліся пісаньні прарокаў; тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, разьбегліся.
 

Тыя-ж, якія узялі Ісуса, павялі Яго да Кайяфы архісьвятара, дзе былі сабраўшыся кніжнікі і старшыні.
 

А Пётра йшоў сьледам за Ім здаля да падворку архісьвятаровага; і ўвайшоўшы ў сярэдзіну, сеў разам з слугамі, каб бачыць канец.
 

Архісьвятары і старшыні ды ўвесь сынедрыён шукалі ілжывага сьветчаньня на Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць.
 

І не знайходзілі; і хоць шмат ілжывых сьветак прыходзіла, не знайшлі; нарэшце прыйшлі двух ілжывых сьветкі,
 

і сказалі: — Ён гаварыў: магу зруйнаваць храм
 

 

І, ўстаўшы, архісьвятар сказаў Яму: — што-ж нічога не адказваеш, што яны супраць Цябе сьветчаць?
 

Але Ісус маўчаў; тады азваўшыся, архісьвятар кажа Яму: — заклінаю Цябе Богам Жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?
 

Ісус кажа яму: — ты сказаў, датаго-ж кажу вам: ад гэтага часу ўбачыце Сына Чалавечага, пасаджанага праваруч сілы ідучы на воблаках нябесных.
 

Тады архісьвятар разадраў адзеньне сваё і сказаў: — Ён блюзьніць; нашто яшчэ нам сьветкі, вось цяпер вы чулі Яго блюзьнерства.
 

Як вам здаецца? яны-ж сказалі ў адказ: — павінен сьмерці.
 

Тады заплявалі аблічча Яго і зьдзекліва таўклі Яго; іншыя-ж білі Яго па шчоках,
 

кажучы: — спраракуй нам, Хрысьце, хто Цябе ўдарыў.
 

Пётра-ж сядзеў вонках на падворку; і падыйшла да Яго адна служніца, кажучы: — і ты быў з Ісусам Галілейскім?
 

Ён-жа адрокся прад усімі, сказаўшы: — ня ведаю, што ты гаворыш.
 

Калі-ж Ён выходзіў за вароты, убачыла яго другая, і кажа да тых, хто быў там: — і гэты быў з Ісусам Назарэем.
 

І ён зноў адрокся, клянучыся, што ня ведае Гэтага Чалавека.
 

Крыху счакаўшы, падыйшлі былыя там і сказалі Пятру: — напэўна і ты з іх, бо мова твая выдае цябе.
 

Тады ён пачаў клясьціся і бажыцца, што ня ведае Гэтага Чалавека; і ў гэты момант запяяў певень.
 

І ўспомніў Пётра словы, якія сказаў яму Ісус: — перш чым запяе певень, тройчы адрачэсься ад Мяне; і выйшаў вон і горка заплакаў.