Мацьвея 3 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага 2003
У тыя дні прыхо́дзіць Іаан Хрысцíцель і прапаве́дуе ў пусты́ні Іудзейскай,
У тыя дні прыйшоў Ян Хрысціцель, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай
і кажа: пака́йцеся, бо наблíзілася Царства Нябеснае.
і кажучы: «Навяртайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».
Бо ён той, пра каго сказаў прарок Іса́ія: «голас таго, хто клíча ў пусты́ні: падрыхту́йце шлях Госпаду, про́стымі зрабíце сце́жкі Яму».
А ён быў той, што быў названы Ісаем прарокам, які казаў: «Голас лямантуючага ў пустыні: «Рыхтуйце дарогу Госпаду, прастуйце сцежкі Яму!»
А ў само́га Іаана была́ вопратка з вярблю́джага воласу і скураны́ пояс на паяснíцы яго; а ежай яму былí акры́ды і дзікі мёд.
Сам жа Ян насіў адзенне з вярблюджага воласа і дзяжку скураную на паясніцы сваёй, а ежай яму была саранча і лясны мёд.
Тады выхо́дзілі да яго Іерусалім і ўся Іудзея, і ўсё навако́лле Іарданскае
Тады да яго выходзілі Ерузалім і ўся Юдэя, ды ўсе ваколіцы каля Ярдана,
і хрысцíліся ў Іардане ад яго, спавяда́ючыся ў грахах сваіх.
і яны былі ім хрышчаны ў Ярдане, вызнаючы свае грахі.
Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысцíцца, Іаан сказаў ім: адро́ддзе яхíдніна! хто вас намо́віў уцяка́ць ад бу́дучага гневу?
А калі ўгледзеў многіх фарызеяў і садуцэяў, што прыходзілі да хросту яго, сказаў ім: «Род змяіны, хто засведчыў вам, што пазбегнеце будучага гневу?
Прынясíце ж го́дны плод пакая́ння,
Стварыце належны плод навяртання,
і не думайце гаварыць самі сабе: «айцец у нас Аўраам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узве́сці дзяцей Аўрааму.
і не жадайце сказаць у сабе: «Маем айца Абрагама». Бо кажу вам, што можа Бог з гэтых камянёў падняць сыноў Абрагаму.
Ужо і сяке́ра пры ко́рані дрэў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое не прыно́сіць добрага пло́ду, ссяка́юць і кíдаюць у агонь.
Бо ўжо сякера прыстаўлена да кораня дрэў; а кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, высякаецца і кідаецца ў агонь.
Я хрышчу́ вас вадою дзе́ля пакая́ння; але Той, Хто ідзе за мною, мацне́йшы за мяне; я не ва́рты пане́сці абутак Яго; Ён будзе хрысцíць вас Духам Святым і агнём.
Я вас хрышчу вадою дзеля навяртання, але Той, Хто прыйдзе па мне, дужэйшы за мяне. Яму я не варты насіць пасталоў. Ён будзе хрысціць вас у Духу Святым і агні.
Лапа́та Яго ў руцэ́ Яго, і Ён ачы́сціць гумно́ Сваё, і збярэ пшаніцу Сваю ў жы́тніцу, а мякíну спа́ліць агнём непага́сным.
Веялка Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысціць ток Свой і збярэ пшаніцу Сваю ў свіран, а салому спаліць агнём незгасальным».
Тады прыхо́дзіць Іісус з Галілеі на Іардан да Іаана хрысцíцца ад яго.
Тады прыйшоў Ісус з Галілеі на Ярдан да Яна, каб прыняць хрост ад яго.
Іаан жа стры́мліваў Яго, ка́жучы: мне трэба ад Цябе хрысцíцца, а Ты прыходзіш да мяне?
Але Ян утрымліваў Яго, кажучы: «Я з Твайго дазволу павінен быць ахрышчаны, а Ты ідзеш да мяне?»
Але Іісус сказаў у адказ яму: дапусцí цяпер, бо так нале́жыць нам здзе́йсніць усякую праўду. Тады Іаан дапуска́е Яго.
Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: «Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць». Тады Ян адпусціў Яго.
І, ахрысцíўшыся, Іісус вы́йшаў адразу з вады; і вось, раскры́ліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, Які сыхо́дзіў як голуб і апуска́ўся на Яго.
А калі Ісус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады; і вось, адкрыліся яму [Яну] нябёсы, і ўбачыў, што Дух Божы сыходзіць, як голуб, і ідзе да Яго.
І вось, голас з нябёсаў прамо́віў: гэта Сын Мой Узлю́блены, Якога Я ўпадаба́ў.
І вось, голас з неба, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, Якога Я ўпадабаў Сабе».