Мацьвея 18 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

У той час прыступíлі вучні да Іісуса, ка́жучы: хто ж бо́льшы ў Царстве Нябесным?
 
У той час падышлі вучні да Ісуса, кажучы: «Каго Ты лічыш большым у Валадарстве Нябесным?»

Іісус жа, паклíкаўшы дзіця́, паставіў яго сярод іх
 
І, паклікаўшы дзіця, Ён паставіў яго пасярод іх

і сказаў: праўду кажу вам, калі не наве́рнецеся і не будзеце, як дзеці, не ўво́йдзеце ў Царства Нябеснае.
 
і сказаў: «Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станецеся як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.

Дык вось, хто ўпако́рыцца і стане, як гэтае дзіця́, той бо́льшы ў Царстве Нябесным.
 
Дык вось, хто ўпакорыцца, як гэта дзіця, той большы ў Валадарстве Нябесным.

І хто пры́ме адно такое дзіця́ ў імя́ Маё, той Мяне прыма́е.
 
І хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прыме.

А хто спаку́сіць аднаго з малы́х гэтых, што веруюць у Мяне, таму лепей было б, каб павесілі жаро́н млынавы́ на шы́ю яму́ і ўтапілі ў глыбінí марской.
 
А хто згоршыць аднаго з малых гэтых, што ў Мяне вераць, лепш было б яму, каб павесілі жоран млынавы на шыю яго і ўтапілі ў глыбіні марской.

Гора свету ад спакус, бо павінны прыйсцí спаку́сы; але гора таму чалавеку, праз якога спаку́са прыхо́дзіць.
 
Гора свету ад згаршэнняў. Бо мусяць прыйсці згаршэнні, аднак гора чалавеку, праз якога згаршэнне прыходзіць.

Калі ж рука твая альбо нага твая спакуша́е цябе, адсячы́ яе і кінь ад сябе: лепш табе ўвайсці ў жыццё без рукí альбо без нагі, чым, дзве рукí і дзве нагі маючы, быць укíнутым у агонь вечны.
 
Дык калі рука твая або нага твая горшыць цябе, адрэж яе ды кінь ад сябе. Лепш табе калекаю ці кульгавым увайсці ў жыццё, чым, маючы дзве рукі або дзве нагі, быць укінутым у агонь вечны.

І калі вока тваё спакуша́е цябе, вы́рві яго і кінь ад сябе: лепш табе з адным вокам ў жыццё ўвайсці, чым, два вокі маючы, быць укíнутым у гее́ну вогненную.
 
І, калі вока тваё горшыць цябе, вырві яго ды кінь ад сябе. Лепей табе аднавокім увайсці ў жыццё, чым, маючы два вокі, быць укінутым у агонь пякельны.

Глядзіце, не пагарджа́йце ніво́дным з малы́х гэтых; бо кажу вам, што Ангелы іх на нябёсах заўсёды ба́чаць аблíчча Айца Майго Нябеснага.
 
Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малых гэтых. Бо кажу вам, што анёлы іх у небе бачаць заўсёды аблічча Айца Майго, Які ёсць на небе. (11)

Бо прыйшоў Сын Чалавечы, каб спасцí тое, што загíнула.
 
Як вам здаецца? Калі хто мае сто авечак, і адна з іх згубіцца, ці ж не пакідае ён у гарах дзевяноста дзевяць і ці не ідзе шукаць тую, што заблукала?

Як вам здаецца? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак і заблудзíлася адна з іх, то ці не пакіне ён дзевяноста дзевяцí ў гара́х і не пойдзе шукаць тую, што заблудзíлася?
 
І, калі ўдаецца яму яе адшукаць, сапраўды кажу вам, што з яе будзе мець больш радасці, чым з дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі.

І калі ўдасца знайсці яе, праўду кажу вам, што ён радуецца за яе болей, чым за дзевяноста дзевяць, якія не заблудзíліся.
 
Так няма волі Айца вашага, Які ёсць на небе, каб загінуў адзін з малых гэтых.

Гэтакса́ма няма волі Айца вашага Нябеснага, каб загінуў адзін з малы́х гэтых.
 
І, калі саграшыць супраць цябе брат твой, ідзі і пасварыся на яго ў чатыры вокі. І, калі ён паслухае цябе, здабудзеш брата твайго.

Калі ж саграшы́ць су́праць цябе брат твой, ідзі і вы́крый яго сам-на́сам; калі паслу́хаецца цябе, то прыдба́ў ты брата твайго.
 
А калі не паслухае, вазьмі з сабой яшчэ аднаго або двух, каб на доказе двух або трох сведкаў стаяла кожнае слова.

А калі не паслу́хаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго альбо двух, каб ву́снамі двух альбо трох све́дкаў пацве́рдзілася кожнае слова.
 
А калі б і іх не паслухаў, скажы царкве. А калі б і царквы не паслухаў, хай будзе табе як паганін і мытнік.

Калі ж не паслу́хаецца іх, скажы царкве; а калі і царквы не паслу́хаецца, то няхай будзе ён табе як язычнік і мы́тнік.
 
Сапраўды кажу вам: што звяжаце на зямлі, будзе звязана і на небе, і што развяжаце на зямлі, будзе развязана і на небе.

Праўду кажу вам: што́ вы звя́жаце на зямлі, тое будзе звя́зана на небе; і што́ развя́жаце на зямлі, тое будзе развя́зана на небе.
 
Таксама кажу вам: калі двое з вас пагодзяцца на зямлі аб якой-колечы рэчы, чаго б яны ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсць на небе.

Праўду таксама кажу вам, што калі двое з вас паго́дзяцца на зямлі прасіць за любую справу, то, чаго б ні папрасíлі, будзе ім ад Айца Майго, Які на нябёсах.
 
Бо дзе ў імя Маё збяруцца двое або трое, там і Я пасярод іх».

Бо дзе двое альбо трое сабра́ліся ў імя́ Маё, там Я сярод іх.
 
Тады Пётра, падышоўшы, сказаў Яму: «Госпадзе, колькі разоў маю дараваць брату майму, калі будзе грашыць супраць мяне? Ці да сямі разоў?»

Тады прыступіў да Яго Пётр і сказаў: Госпадзі! колькі разоў дарава́ць брату майму, які грашы́ць су́праць мяне́ ці да сямі разоў?
 
Кажа яму Ісус: «Не кажу табе да сямі разоў, але да сямідзесяці сямі разоў.

Кажа яму Іісус: не кажу табе: «да сямі», а да сямíдзесяці разоў па сем.
 
Дзеля таго падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека-валадара, які хацеў разрахавацца са слугамі сваімі.

Таму Царства Нябеснае падобна да цара, які захацеў праве́сці разлíкі з раба́мі сваімі.
 
І, калі стаў рахавацца, прывялі да яго аднаго, што быў яму вінаваты дзесяць тысяч талентаў.

Калі ён пачаў право́дзіць разлíкі, прывялі да яго кагосьці, хто быў вíнен яму дзесяць тысяч тала́нтаў.
 
Паколькі не меў ён з чаго аддаць, загадаў гаспадар яго прадаць яго, жонку яго, дзяцей і ўсё, што меў, ды заплаціць.

А паколькі ён не меў чым аддаць, то яго ўлада́р загадаў прадаць яго, і жонку яго, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і адда́ць доўг.
 
Але слуга той, упаўшы, прасіў яго, кажучы: «Май цярплівасць да мяне, і я аддам табе ўсё».

Тады раб той упаў і, кла́няючыся яму, казаў: «уладару́! будзь цярплíвы да мяне, і ўсё табе заплачу́».
 
І гаспадар слугі таго, пашкадаваўшы, адпусціў яго і доўг яму дараваў.

І ўлада́р раба таго, злíтаваўшыся, адпусцíў яго і доўг дарава́ў яму.
 
Але слуга той, выйшаўшы, напаткаў аднаго з таварышаў сваіх, што быў яму вінаваты сто дынараў. І, схапіўшы яго, душыў, кажучы: «Аддай, што мне вінаваты».

А раб той, вы́йшаўшы, знайшоў аднаго з тава́рышаў сваіх, які вíнен яму быў сто дына́рыяў, і, схапіўшы яго, душы́ў, ка́жучы: «аддай мне, што вíнен».
 
І, упаўшы, таварыш той прасіў яго, кажучы: «Май цярплівасць да мяне, і аддам табе».

Тады тава́рыш яго ўпаў у ногі яму́, прасіў яго і казаў: «будзь цярплíвы да мяне, і ўсё аддам табе».
 
Але той не захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць яму доўгу.

Але той не захацеў, а пайшоў і кінуў яго ў цямнíцу, пакуль не адда́сць доўгу.
 
Бачачы, што робіцца, таварышы яго засмуціліся вельмі ды пайшлі і расказалі гаспадару свайму ўсё, што сталася.

Тава́рышы яго, убачыўшы, што зда́рылася, засмуцíліся вельмі і, прыйшоўшы, расказалі ўладару́ свайму пра ўсё, што адбыло́ся.
 
Тады пазваў яго гаспадар яго і гаворыць яму: «Слуга нягодны, я ўвесь твой доўг дараваў табе, бо ты мяне прасіў.

Тады яго ўлада́р клíча яго і кажа: «ліхí раб! увесь доўг той я дарава́ў табе, бо ты ўпрасíў мяне;
 
Ці ж не належала, каб і ты злітаваўся над таварышам сваім, як я злітаваўся над табой?»

ці не нале́жала і табе памíлаваць тава́рыша твайго, як і я цябе памíлаваў?»
 
І, угнеўлены, гаспадар яго выдаў яго катам, пакуль яму не аддасць усяго доўгу.

І, разгне́ваўшыся, яго ўлада́р перадаў яго ка́там, пакуль не адда́сць усяго доўгу свайго.
 
Так і Айцец Мой нябесны зробіць вам, калі вы не даруеце кожны брату свайму ў сэрцах вашых».

Так і Айцец Мой Нябесны зробіць з вамі, калі не дару́е ад сэрца свайго кожны з вас брату свайму правíн яго.