Да Эфэсянаў 4 разьдзел
Пасланьне да Эфэсянаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2012
Дык я, вязень у Госпадзе, прашу вас жыць годна прыкліканьня, якім вы прыкліканы,
Умольваю вас я, вязень у Госпадзе, каб вы хадзілі дастойна паклікання, якім пакліканы,
са ўсякай мудрай супакорлівасьцю і лагоднасьцю, у доўгацярпеньні трываючы адзін аднаго з любоўю,
з усёю пакорлівасцю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю і любоўю адны адных пераносячы,
імкнучыся захоўваць адзінства Духу ў саюзе міру.
імкнучыся захаваць адзінства духа ў саюзе супакою.
Адно Цела і адзін Дух, як і вы прыкліканы ў адной надзеі ва́шага прыклíканьня;
Адно цела і адзін Дух, як пакліканыя вы ў адной надзеі паклікання вашага.
адзін Госпад, адна вера, адно хрышчэньне,
Адзін Госпад, адна вера, адзін хрост.
адзін Бог і Бацька ўсіх, Які над усімі і дзеля ўсіх і ва ўсіх вас.
Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ва ўсіх нас.
Кожнаму ж з нас дадзена Багадаць водля меры дару Хрыстовага.
Кожнаму ж з нас дадзена ласка паводле меры дару Хрыстова.
Таму кажа: «Узыйшоўшы на вышыню паланіў палон і раздаў дары людзям».
Таму вось кажа Пісанне: «Узышоў Ты на вышыню, павёў палоннага ў палон і атрымаў людзей у падарунак».
А «узыйшоў» што ёсьць, як ня тое, што Ён перш сыйшоў у прадонныя часьціны зямлі?
Што ж значыць «узышоў», як не тое, што перш сышоў у глыбейшыя нетры зямлі?
А Той, Хто сыйшоў, Ён ёсьць і Тым, Хто ўзыйшоў вышэй усіх Нябёсаў, каб напоўніць усё.
Хто сышоў, Той Самы і ўзышоў вышэй усіх нябёсаў, каб усё напоўніць.
І Ён прызначыў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых жа эвангелістамі, а другіх пастухамі і настаўнікамі,
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і настаўнікамі
дзеля ўдасканаленьня сьвятых на патрэбу служэньня, дзеля збудаваньня Цела Хрыстовага,
на ўдасканаленне святых, на патрэбы служэння, на збудаванне Цела Хрыстова,
пакуль усе прыйдзем да адзінства веры і пазнаньня Сына Бога, да чалавека духова дасканалага, да меры ўзросту паўнаты Хрыста;
аж пакуль не дойдзем усе да адзінства веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да поўнай меры веку поўні Хрыстовай,
каб мы больш ня былí як малыя дзеці, якія хістаюцца і захапляныя ўсякім ветрам вучэньня, падманам людзей, лісьлівасьцю і хітрынёй зма́ну,
каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, што кідаюцца ўсякім ветрам навукі сапсаваных людзей і падступных аблуд.
але жывучы ў праўдзе і любві ўзрасьці нам ва ўсім да (узросту) Ягонага, Які ёсьць Галава — Хрыстос,
Трымаючыся праўды, ва ўсім узрастаем у любові да Таго, Хто ёсць Галава, да Хрыста,
ад Якога ўсё цела, злучанае і змацаванае праз усякую ўзаемазьвязку, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага прыналежніка цела робіць прырост для збудаваньня самога сябе ў любові (Божай).
з Якога ўсё Цела, састаўленае і злучанае ўсякімі вязямі даравання, праз дзейнасць у патрэбную меру кожнага паасобнага члена ўзрастае на сваё збудаванне ў любові.
Гэта кажу і сьведчу ў Госпадзе таму, каб вы больш ня жылі так, як і астатнія народы жывуць, у марнасьці розуму свайго,
Вось аб гэтым кажу і сведчу ў Госпадзе, каб вы ўжо не хадзілі так, як пагане ходзяць у марнасці розуму свайго,
будучы запамрочанымі ў розуме, зьяўляючыся адчужанымі ад жыцьця (паводля) Бога, з прычыны іхняга няведаньня, якое ў іх праз жорсткасьць сэрца іхняга.
маючы прыцемраныя думкі, аддаленыя ад жыцця Божага з-за няведання, што трывае ў іх праз асляпленне іх сэрца;
Яны, атупеўшы, аддалíся распусьце, каб рабіць усякі бруд у прагавітасьці.
яны адурманены і аддалі саміх сябе на распусту, каб рабіць прагавіта ўсякую брыдоту.
Але вы ня так пазналі Хрыста,
Але вы не гэткага пазналі Хрыста,
таму што вы ўжо пра Яго пачу́лі і ў Ім навучаны, бо праўда ў Ісусе:
калі толькі вы пра Яго чулі і калі ў Ім былі навучаны, таму што праўда ў Ісусе.
таму вам трэба адкінуць міну́лы вобраз жыцьця старога чалавека, які парахнее ў пажаданьнях абману,
Дык адкіньце ранейшыя звычкі старога чалавека, які прападае ў аблудных пажадлівасцях,
але абнаўляцца духам розуму вашага
а аднавіцеся духам розуму вашага
і апрануцца ў новага чалавека, створанага паводля (вобраза і падабенства) Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.
і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды.
Дзеля гэтага, адкінуўшы ілжу, гаварыце праўду кожны бліжняму свайму, бо мы ёсьць чэлясы адзін аднаму.
Дзеля таго, адкінуўшы падман, гаварыце праўду кожны свайму бліжняму, бо мы члены адзін аднаму.
І ня грашыце, становячыся разгневанымі: сонца ня заходзь у гневе вашым;
Калі гневаецеся, не грашыце; хай сонца не заходзіць у гневе вашым;
і ня давайце мейсца дыябалу.
і не давайце месца д’яблу.
Хто крадзе, няхай больш ня крадзе, але лепш хай працуе, робячы карыснае рукамі, каб яму мець, што даць таму, хто мае патрэбу.
Хто краў, хай ужо не крадзе, лепш хай працуе, зарабляючы рукамі даброцці, каб меў чым у патрэбе ўспамагчы таму, каму трэба.
Ніякае дрэннае слова ня павінна выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае для патрэбы збудаваньня, каб яно прыносіла Багадаць тым, хто слухае.
Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне [веры], каб давала ласку тым, што слухаюць.
І ня засмучайце Сьвятога Духа Бога, Якім вы запячатаны ў дзень адкупленьня.
І не засмучайце Святога Духа Божага, Якім вы пазначаны на дзень адкуплення.
Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе хай будуць выдалены ад вас (разам) з усялякай злосьцю,
Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць.
але будзьце адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, даруючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце дараваў вам.
Будзьце ж між сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысце.