Дзеі 15 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2003
Некаторыя, што прыйшлі зь Юдэі, вучылі братоў: калі не абрэжацеся паводле абраду Майсеевага, ня можаце ўратавацца.
Некаторыя, што паходзілі з Юдэі, навучалі братоў: «Калі не будзеце абрэзаныя па звычаю Майсея, не можаце быць збаўлены».
Калі ж пачаліся нязгоды і немалое змаганьне ў Паўла і Варнавы зь імі, дык пастанавілі Паўлу і Варнаву і некаторым іншым зь іх выправіцца ў гэтай справе да апосталаў і прасьвітараў у Ерусалім.
І сталася шмат немалых спрэчак і звадак паміж імі ды Паўлам і Барнабам, так што вырашылі, каб Паўла і Барнаба ды яшчэ некалькі з іх пайшлі дзеля гэтае справы ў Ерузалім да апосталаў і старэйшых.
І вось, праведзеныя царквою, яны праходзілі Фінікію і Самарыю, расказваючы пра наварот язычнікаў, і рабілі вялікую радасьць ва ўсіх брацтвах.
Дык, пасланыя царквою, ішлі яны праз Фэніцыю і Самарыю, расказваючы пра навяртанне паганаў, і прыносілі братам вялікую радасць.
А як прыйшлі ў Ерусалім, яны былі прынятыя царквою, апосталамі і прасьвітарамі, і абвясьцілі ўсё, што Бог учыніў зь імі, і як адчыніў дзьверы веры язычнікам.
Калі ж прыбылі ў Ерузалім, былі прынятыя царквою і апосталамі ды старэйшымі, і расказалі ім, як шмат Бог учыніў ім.
Тады паўсталі некаторыя з фарысэйскай ерасі, якія ўверавалі, і казалі, што трэба абразаць язычнікаў і наказаць трымацца закона Майсеевага.
Але некаторыя з тых, што ўверылі, з герэзіі фарызейскай супрацівіліся, кажучы: «Трэба абрэзаць іх і загадаць берагчы закон Майсея!»
Апосталы і прасьвітары сабраліся на разгляд гэтай справы.
Дык сабраліся апосталы і старэйшыя разгледзець гэтую справу.
Пасьля доўгага разважаньня Пётр, устаўшы, сказаў ім: мужы браты! вы ведаеце, што Бог ад першых дзён абраў з нас мяне, каб з вуснаў маіх язычнікі пачулі слова Дабравесьця і ўверавалі;
Калі па гэтым узнікла вялікая спрэчка, тады, узняўшыся, Пётра сказаў ім: «Мужы браты, вы ведаеце, што Бог з даўніх дзён выбраў з нас мяне, каб з вуснаў маіх пагане пачулі слова Евангелля ды ўверылі.
і Знаўца Сэрцаў Бог даў ім сьведчаньне, даўшы ім Духа Сьвятога, як і нам;
І Бог, што ведае сэрцы, засведчыў гэта, даючы ім Духа Святога, як і нам,
і не паклаў ніякае розьніцы паміж намі і імі, вераю ачысьціўшы сэрцы іхнія.
і не зрабіў ніякай розніцы між намі і імі, ачышчаючы сэрцы іх верай.
Чаго ж вы цяпер спакушаеце Бога, каб ускласьці на шыі вучняў ярмо, якога не маглі несьці ні бацькі нашыя, ні мы?
Дык чаму цяпер выпрабоўваеце Бога, каб ускладаў Ён на вучняў ярмо, якога ані бацькі нашыя, ані мы самі не змаглі насіць?
Але мы верым, што мілатою Госпада Ісуса Хрыста ўратуемся, як і яны.
Мы, аднак, верым, што праз ласку Госпада Ісуса будзем збаўлены, як і яны».
Тады змоўк увесь сход і слухаў Варнаву і Паўла, якія расказвалі, якія азнакі і цуды ўтварыў Бог празь іх сярод язычнікаў.
І замоўк увесь натоўп, і слухалі аповед Барнабы і Паўлы, якія знакі і цуды ўчыніў Бог праз іх сярод паганаў.
А пасьля таго, як яны змоўклі, пачаў прамову Якаў і сказаў: мужы браты! паслухайце мяне:
І калі яны замоўклі, адазваўся Якуб, кажучы: «Мужы браты, паслухайце мяне.
Сымон вытлумачыў, як Бог на пачатку дагледзеў язычнікаў, каб скласьці зь іх народ у імя Сваё;
Сімон расказаў, як Бог спачатку наведаў паганаў, каб выбраць з іх народ для імя Свайго,
і з гэтым згодныя словы прарокаў, як напісана:
і з гэтым згаджаюцца словы прарокаў, як напісана:
«потым вярнуся і аднаўлю скінію Давідаву заняпалую, і тое, што ў ёй разбурана, узнаўлю, і папраўлю яе,
«Пасля гэтага вярнуся і адбудую палатку Давіда, якая ўпала, і адбудую руіны яе, і ўзнаўлю яе,
каб знайшлі Госпада астатнія людзі і ўсе народы, паміж якімі абвесьціцца імя Маё, кажа Гасподзь, Які творыць усё гэта».
каб іншыя людзі шукалі Госпада, ды ўсе народы, над якімі будзе прызывана імя Маё. Так кажа Госпад, Які чыніць гэта,
Вядомыя Богу спрадвеку ўсе справы Ягоныя.
што вядома спрадвеку».
Таму я лічу, што ня сьлед заважаць тым язычнікам, якія да Бога зьвяртаюцца,
Таму я лічу, што не трэба непакоіць тых, якія з паганаў навярнуліся да Бога,
а напісаць ім, каб яны ўстрымаліся ад апаганенага ідаламі, ад распусты, ад душанага і крыві, і каб не рабілі іншым таго, чаго ня зычаць сабе:
але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
бо закон Майсееў старажытных родаў па ўсіх гарадах мае прапаведнікаў ягоных і чытаецца ў сынагогах кожнае суботы.
Бо Майсей ад найдаўнейшых пакаленняў мае такіх, што ў паасобных гарадах абвяшчаюць яго ў сінагогах, дзе кожную суботу чытаюць».
Тады апосталы і прасьвітары з усёю царквою разважылі, выбраўшы спаміж сябе мужоў, паслаць іх у Антыахію з Паўлам і Варнавам, менавіта: Юду, якога празвалі Варсавам, і Сілу, мужоў начальных сярод братоў,
Тады апосталы і старэйшыя з усёй царквою надумалі выбраць мужоў са свайго ліку: Юду, званага Барсабам, і Сілу, мужоў першых сярод братоў, ды паслаць іх у Антыёхію разам з Барнабам і Паўлам,
напісаўшы і ўручыўшы ім наступнае: апосталы і прасьвітары і браты братам зь язычнікаў у Антыахіі, Сірыі і Кілікіі: радавацца.
паслаўшы праз іх ліст: «Апосталы, і старэйшыя, і браты — тым, што жывуць у Антыёхіі, Сірыі і Цыліцыі, братам з паганаў, прывітанне!
Таму што мы пачулі, што некаторыя, выйшаўшы ад нас, устрывожылі вас сваімі казанямі і пахіснулі вашыя душы, кажучы, што трэба абразацца і трымацца закона, чаго мы ім не даручалі;
Мы даведаліся, што некаторыя з нашых без нашага даручэння занепакоілі вас словамі, трывожачы сэрцы вашыя.
дык мы, сабраўшыся, аднадушна разважылі паслаць да вас выбраных мужоў зь любаснымі нашымі Варнавам і Паўлам,
Дык мы, сабраўшыся разам, вырашылі паслаць да вас выбраных людзей разам з дарагімі нам Барнабам і Паўлам,
людзьмі, якія аддалі душы свае за імя Госпада нашага Ісуса Хрыста.
людзьмі, якія за імя Госпада нашага Ісуса Хрыста аддалі душы свае.
І вось мы паслалі Юду і Сілу, якія высьветляць вам тое самае і словамі.
Дык пасылаем Юду і Сілу, якія перакажуць словамі тое самае.
Бо заўгодна Сьвятому Духу і нам не ўскладаць на вас ніякага цяжару болей, апрача гэтага неабходнага:
Бо Дуx Святы і мы вырашылі, што не трэба ўскладаць на вас аніякага цяжару, апрача таго, што неабходна:
устрымлівацца ад ідалаахвярнага і крыві, і душанага і распусты, і не рабіць іншым таго, чаго сабе ня зычыце; трымаючыся гэтага, добра зробіце. Будзьце здаровыя».
устрымлівацца ад ахвяр для ідалаў, ад крыві, ад таго, што задушана, ды ад распусты. Добра вы зробіце, калі ад гэтых рэчаў паўстрымаецеся. Бывайце».
І вось пасланцы прыйшлі ў Антыахію і, склікаўшы людзей, уручылі пісьмо.
Тыя ж, пасланыя, прыбылі ў Антыёхію, і, сабраўшы грамаду, аддалі ліст.
А яны, прачытаўшы, узрадаваліся настаўленьню гэтаму.
Калі яго прачыталі, узрадаваліся словам суцяшэння.
Юда і Сіла, якія таксама былі прарокі, шчодрым словам далі настаўленьне братам і ўмацавалі іх.
А Юда і Сіла, якія і самі былі прарокамі, у частых прамовах пацяшалі братоў і ўмацоўвалі іх.
Пабыўшы там якісь час, яны зь мірам адпушчаны былі братамі да апосталаў;
Па нейкім часе адаслалі іх браты з прывітаннем супакою да тых, якія іх паслалі. (34)
але Сілу надумалася застацца там, а Юда вярнуўся ў Ерусалім.
А Паўла і Барнаба затрымаліся ў Антыёхіі, навучаючы і добравесцячы з многімі іншымі слова Госпадава.
А Павал і Варнава жылі ў Антыахіі, навучаючы і зьвястуючы, разам зь іншымі многімі, слова Гасподняе.
А праз некалькі дзён Паўла сказаў Барнабу: «Вернемся і наведаем братоў ва ўсіх гарадах, у якіх мы прапаведавалі слова Госпадава, і паглядзім, як маюцца».
Па пэўным часе Павал сказаў Варнаву: хадзем зноў, наведаем братоў нашых ва ўсіх гарадах, у якіх мы прапаведалі слова Гасподняе, як яны жывуць.
Барнаба хацеў узяць з сабой Яна, званага Маркам,
Варнава хацеў узяць з сабою Яна, якога звалі Маркам,
але Паўла судзіў, што за тое, што ён адышоў ад іх у Памфіліі і не хадзіў працаваць з імі, не належыцца браць яго.
але Павал разважыў ня браць з сабою таго, хто адстаў ад іх у Памфіліі і не пайшоў зь імі на дзею, на якую яны былі пасланыя.
І ўсчынілася крыўда, так што раздзяліліся, і Барнаба, узяўшы Марка, паплыў на Кіпр,
Адгэтуль і сталася крыўда, так што яны разлучыліся адзін з адным; і Варнава, узяўшы Марка, адплыў на Кіпр;
Паўла ж, абраўшы Сілу, пайшоў, даручаны братамі ласцы Госпада.
а Павал, выбраўшы сабе Сілу, выправіўся, даручаны братамі мілаце Божай,
І праxодзіў праз Сірыю і Цыліцыю, умацоўваючы цэрквы.
і праходзіў Сірыю і Кілікію, умацоўваючы цэрквы.